Асiрыйцы i Арыйцы

Виктор Шатило
Недзе там, дзе асірыйцы
Ваявалі між пяскоў,
У Нямеччыне арыйцы
Толькі рыліся з вякоў...
У Еўропе. Дзе абцасам
Пройдзе вермахта салдат.
Пад яго нагой, як прасам,
Учарнее дом і сад.
Утапічныя арыйцы!
Гулам збройных ступакоў.
Быццам тыя асірыйцы,
Лягуць пылам між вякоў...
О, Нямеччына! - таемнасць.
Точыць. Хібы. Пераемнасць.
Філасофія - насенне.
Чар - чарнюткіх - аднаўленне.
Мапа неба на зямлі.
І нябёсы на раллі...