У фальварку А

Виктор Шатило
Ніткі неба вышываюць -
Чырвань спелых зор.
Бабы жыта дажынаюць -
І шырэй прастор.
Набрыняе гнутка, хутка
Журавін кісля.
Пырсне ягадай мінутка!
На вазы пасля.
Гаспадар альманскі сядзе.
У Столін прывязе.
Дзе кірмаш на даляглядзе.
Люд - ракой нясе...
Вір імчыць па-над сталамі.
Гікі. Крыкі. Свіст.
Вось індык, гусак з быкамі.
П'яны Гарманіст.
Грошы спрытам у кішэні
Скокнуць шчэ да зор.
Стрэліць дзядзька па мішэні.
Выйдзе на прастор.
Падарункі раз'яднаюць
Ладны гаманец?!
Толькі жонцы - і з'яднаюць!
Як любоў вянец!