Журавлиный ключ по белорусски

Сергей Пикарось
Вось гады за гадамі прайшлі
Усе  крылатым зайздрошчу так шчыра,
Калі клінам ляцяць жураўлі,
З Беларусі далёка ў вырай.

Мы, жураўка, з табою сябры.
Без цяпла нешта дома хварэю.
Ты ў вырай мяне забяры,
Можа, сэрца сваё адагрэю.

Калі іней з душы ападзе,
Разумею ў суровую зіму -
Лепш ад роднай хаціны нідзе,
І вярнуся тады на Радзіму.

Я гляджу ад вясны да вясны,
Як вяртаецца ключ жураўліны,
І дадому ляціць з чужыны
Ў Беларусь скрозь маю Украіну.