Стыхiя

Марина Михалюк
Лезе зялёнай калматаю лапаю,
Нібы драпежнік раз'юшаны, бэз
Мне у акно, дзе сяджу за гарбатаю
Цёпла і ўтульна, гучыць паланез.

Дождж саагульнікам кідае ў шыбіны
Кроплі, бы кулі, аж пошчак ідзе!
Я ж, не зважаючы, у Слова ўглыблены,
Мірна плыву па нябеснай вадзе.

Рве на шматкі квецень дробную стрэламі
(Бой перуны не на жарты вядуць).
Сцiхне стыхія - адзеннямі белымі
Божыя служкі зямлю апрануць.
16.05.2014.