Дзiуны куточак

Марина Михалюк
Ёсць на зямлі куточак дзіўны
Сярод шатроў-лясоў, балот;
Здаўна яму спявае гімны
Сярмяжна-зболены народ.

Нясецца рэха гучна ў гаі,
Гудзіць у верхавінах дрэў,
Плыве ў драмуча-росным краі
Птушыных трэляў ветлы спеў.

Імчаць празрыстыя аблокі
Пад гукі-жальбы ў вышыні.
Чуваць марудлівыя крокі
Праменняў побач збажыны.

Мой сінявокі край прыгожых,
Духмяна-сонечных лугоў,
Калосся спелага на пожнях,
Іглістых стоеных бароу!

Зямлі сапрэўшай адгалосак
Расквеціць Уладар нябёс,
Святлом пазначыць Творца лёсаў,
Размыўшы едкасць горкіх слёз.

О, Беларусь! Мая старонка!
Ганчар прыйшоў збаны ляпіць,
Цярпі, калі Ён стэкай тонкай
Пачне гарлач з цябе тварыць!
Весна 2001