Бульбашам! Поздравление с Днём защитников

Валентина Дробышевская
Бульбашы! Беларускія хлопцы, ахова Айчыны
У Вашы сэрцы ад продкаў прыйшла як святы запавет.
Памяркоўныя, добрыя, чулыя нашы мужчыны,
Вашай годнасцю стала павага на цэлы сусвет!

Беларускія хлопцы, вы лёгкіх шляхоў не шукалі!
Аддавалі жыццё, каб пазбавіць ад цемры зямлю!
Гераічна і стойка змагаліся і ваявалі,
Адстаялі ў жорсткіх баях незалежнасць сваю!

Помніць наша краіна, калі ў раз'юшаным стане
Хтосьці дзеля нажывы рассыпаў насенне вайны...
Вы выконвалі свой абавязак у Афганістане,
Беларускія хлопцы, бацькі, палавінкі, сыны!

Не глядзі на абсягі Айчыны, варожае вока:
Бульбашы, беларускія хлопцы гатовы ў строй!
Не святыя, але з найчысцюткай душой перад Богам
Не дадуць датыкнуцца вайне да Радзімы сваёй!

У дзень святочны і светлы, у Дзень абаронцаў Айчыны,
Беларускія хлопцы, бацькі, палавінкі, сыны,
Вас віншуюць са Святам ад чыстага сэрца жанчыны
І жадаюць ніколі не зведаць бяды і вайны!