Мая чароуная Венецыя

Аляксандра Фагот
Здагадліва слухае ёкаты-ўздыхі мора
журботны анел разбуранай карыятыды,
крыламі якога пырхаюць шпаркія чайкі
над берылавай шаллю яшмавай Атлантыды.

Салёная пена песціць раздзетыя пальцы,
макаўкі апельсінавых вежаў лашчаць вока –
шчыльнае ўлонне майго чуйнага сэрцабіцця
ўвабірае манодыі
шэптаў
мастацкіх срокаў.

Хочацца стацца лёткай сірэнавай брызаю,
каб тураваць мосту ўздыхаў,
штормам пад Рыяльта,
каб абвінаць папяровыя брамы палацаў
і мудрагелістыя выцінанкі са смальты.

Жадаецца асядлаць прароцкую чацвярню
залатагрывых вяшчунаў кнігакніжнай згубы,
каб разнасцежыць яхантавае ўваскрашэнне
і павек цалаваць адрыятычныя губы.

Сіляю хісткую споведзь ўсемагутных ільвоў
й сябе адпускаю на іхняе пакаянне,
пакуль мыльныя вусны спалохана сцерагуць
інтэрымарнае,
але цяжкае
развітанне.