Сонца дорыць цяпло

Мисс Эмптинес
Сонца свеціць і дорыць цяпло,
Яно сагравае мяне, цябе, яе і яго.
Бяжым мы, шчаслівыя, насустрач жыццю.
А між тым лёс рыхтуе нам пятлю.

І мы, летуценнікі,мы на мяжы
Раю і пекла, нябёс і зямлі.
Яшчэ адзін крок – і мы ў пятлі…
Крычыць цяпер жораў: “Курлы! Курлы!”