Квитнеючай зоркай астрала

Валентина Дробышевская
Ці шчаслівы ты там, за квітнеючай зоркай астрала?
Памінанне маё не пытанне гарэзлівых думак.
Дзе знайсці для душы ў зямным асяроддзі прытулак?...
Я шукаю цябе, як і сотні стагоддзяў шукала.

Ці шчаслівы ты там, дзе каханне не адлюстраванне,
А крыніца жыцця наймагутнага Духу Святога,
Над якім прагучала найпершае Божае Слова,
Ад якога ўзнікла і ранне, і наша спатканне?

І адкажа мне нехта: - Шчаслівыя там не сыходзяць
Да зямнога, а думкі твае не пяшчынка сусвету,
Толькі імпульс, які, як натхненне, даецца паэту
Праз празрыстыя ніці, што ў небе заўжды карагодзяць.

Сутыкніся душой - і квітнеючай зоркай астрала
Стане шчасце тваё адлюстроўвацца ў подыху слова,
І крыніца жыцця наймагутнага Духу Святога
Стане ўвасабленнем таго, што так доўга шукала.