У школе

Елена Шамрова
Ад успамінаў нікуды не дзецца.
Не хоча памяць з імі развітацца:
прыносіць мроі светлыя з дзяцінства
і мары акрылёныя з юнацтва.

Я марыла настаўніцай быць ў школе,
каб вучні ўсе цанілі, паважалі.
І час настаў: я шла па калідоры,
а ў класе дзеці ўжо мяне чакалі.

Глядзелі  дваццаць пар наіўных вочак:
там прага  да жыцця і да навукі.
Амаль што кожны з іх вучыцца хоча,
амаль што кожны падымае рукі.
 
Прыемна ставіць добрыя адзнакі.
Я радавалась - не дарэмна праца.
Але былі у класе небаракі,
што з ведамі не хочуць сустракацца.

Адзін, на жаль, надзвычай быў упарты
і не хацеў зусім рабіць урокі.
Бывала - ляжа абібок на парту,
а на заўвагі - не паводзіць вокам.

Дарэмна я усе сiлы прыкладала,
не памаглi нi клопат, нi старанне.
Было маей увагi хлопцу мала
i гэтым ён балюча сэрца ранiў.

Турбот i слез прыносiў ён нямала.
I вось - адправiць хлопца вырашаюць,
са згоды мацi,  у другую школу,
якую спецыяльнай называюць.

Цяпер я ў школе Божай - вучаніца.
Даносіць Бог да сэрца Свае Словы.
Імкнецца Ён, каб я магла вучыцца
і быць к Яго экзаменам гатовай.

Хачу я быць руплівай і стараннай,
каб радаваць Настаўніка Ісуса,
хачу я працаваць,а не ляніцца,
ў Яго нябёсы ўсёй душой імкнуся.

Ды, час ад часу, памяць ўсёж вяртае
мяне у мой клас, дзе быў той самы хлопчык,
які не разумее і не знае -
а што тут ад яго настаўнік хоча.

Я часам знемагаю ад турботы
і забываю пра сваё давер'е.
А часам засынаю ад ляноты,
і не гару, а толькі ледзве тлею.

А Ён чакае працы маёй пленнай,
каб добрыя я веды  назбірала,
і словы, што гаворыць  Ён  штодзённа,
навек у свамі сэрцы зберагала.

Тады хутчэй у малітве  прыбягаю
к Настаўніку і стукаю у дзверы,
адзнаку прабачэння я трымаю
па літасці Яго - дарунак веры.

Я ведаю, што хутка час настаене:
выдатна я змагу вучыцца ў  школе,
і радавацца будзе мой Настаўнік,
калі змагу я жыць па Божай волі.