Веснавы шпацыр

Елена Ярецкая
Бываюць розныя вандроўкі
У родным горадзе сваім...
Штодня гуляю-назіраю,
Вяртаюсь задаволен усім...
А сёння вось зусім нялоўка...

Гуляючы павольным крокам,
І тым не менш ўсё несупынна,
Дайшоў да самай Круглай Плошчы-
Там ёсць аўтобусны прыпынак.

Натоўп людзей і паміж іх
Жанчыны весела-заўзята
Смяюцца з кветкамі ў руках.
Прычына ёсць-праз дзень іх Свята.

Калегі,відна,віншавалі,
Таму настрой святочны самы...
Дадому едуць,дзе іх дзеці
Рыхтуюць падарункі мамам.

І мужы-лепшыя ў свеце-
У восьмы дзень сакавіка
Падораць жонкам сваім кветкі,
Хоць і напруг для кашалька.

І бачу,як ля астаноўкі,
Трымаючы ахап гваздзік,
Хістаючыся не ад ветру,
Туды-сюды йснуе мужык.

У аранжавай брэзенце-робе
Мужчынам кветкі раздае,
За што ў кішэню кладуць грошы.
Ён не адзін, а удвае.

Каб не ўпала гэта" цуда"-
Нібы то кветкі ці гандаль,
Напарнік за спіной пільнуе,
Прыкрыкрываючы: " Не скандаль! "

Мужчыны кветкі разбіраюць,
Даюць "чырвонец" або "пяць"...
Аж раптам трэці зкуль з'явіўся,
А-ту! давай дваіх ганяць.

Агрэў аранжавага ўраз
Мятлой, што вуліцу падметаў.
За што? Зусім незразумела-
Ён сам ў аранжавы адзеты.

Становіцца ўсё на месцы,
Калі ў веснавы прастор
Кідае трэці гучна фразу:
"Скідай! і форму не пазор!"

Кішэні з трэскам разрывае,
Ругае матам непрыгожым,
І сцягвае аранж-брызент.
І ў паветра ляцяць грошы...

А тыя, хто надбаў букеты,
Хутчэй у транспарт залязаюць,
Баяцца нават азірнуцца,
Каб не агрэў мятлой іх гэты.

Гандаль раздзеты і наплечнік
Купюры мятыя збіраюць,
Раскідана адзенне, кветкі ж
Нібыта кроў у асфальце ззяюць.

Убачанным я, удручоны,
Стаяў...з'явілась запытанне:
"За што ён біў іх?" і другое-
"Дзе ўзяў алкаш гваздзік чырвоных?"


Адказ, адкуль узяліся кветкі,
Трымаў бязмоўны, немы сведка-
Высотны абеліск з мармуру-камяню,
Узняўшыйся ля Вечнага Агню.


Не буду вельмi я прадузяты-
Жанчыны! Мiлыя ! Са Святам!



6 сакавiка 2015 года.