Па Бруселi хаджу я п. яны

Аляксандра Фагот
PO BRUKSELI CHODZE PIJANY (K.I. Galczynski)
пераклад

Па Бруселі хаджу я п'яны,
не водкай, але дзяўчынай,
купляю кветкі як дурань:
мімозы або цюльпаны.

на тых вулачках доўгіх,
на тых бясконцых бульварах
шукаю нейкую хатку,
у якой – акно і гітара;

акно такое вузенькае,
высокае аж да тучак,
са святлом і тою гітарай,
што струнамі з паннай лучыць; 

Закручваю ў струны дзяўчыну,
сам да яе бы ўзімку,
тулюся і мы ўцякаем
ў абдымку, ў абдымку, ў абдымку.

Ах, дні такія снежныя,
а ночы зусім як у чэрвені,
і блага мне, хоць кладуся
галавой на яе калені,

калі абдыму яе моцна,
калі прытулюся найчулей,
калі забрынчаць пацалункі
бы тысячапчаліны вулей.

Бо заўсёды чагосьці замала,
бо заўсёды чагосьці шкада.
Бо праплывае дзяўчына
скрозь пальцы нібыта вада.