ты ты ты ты

Аляксандра Фагот
не да спадобы
Табе зноў мае вершы.
і ніколі не падабаліся.
ведаеш, Ты зусім не першы,
аб каго мае рыфмы ламаліся,
з кім лялечныя радочкі
чокаліся і сустракаліся.
сустракаліся, каб баязліва
ў новую форму рэціравАцца,
у нейкае пАлева
               ці палІва,
                якой хочацца акрыляцца.
                з якой марыцца
                рымнай гліцай 
                уварвацца і шчыра любіцца
                ўзімку.
                БЫЦЬ з Табой, а не зноў УЯЎЛЯЦЬ,               
як ідзем у абдымку...               
     АЛЕ
...нейкае яць
у сучаснасць падзей імкнецца.
Эй, яць, да пабачэння!
Перашкаджаеш ты нам сустрэцца.

квіта! будзе!
зноў наперад збягаю шукацца
й за сабой замятаю сляды.
досі з азъ-ам звановым гуляцца.
яць не стане прычынай бяды.
годзе мацаць глухое єсць.

ведаеш,
камусь я ж хачу падабацца.
няхай гэта будзеш Ты,
а не нейкае жэсць.