Так лёгка жыць...

Людмила Климович 2
Як лёгка жыць не крадучы,
Не забіраючы чужога.
Сваё сумленне берагчы
Ў чысціні і верыць Богу.

Быць справядлівым да людзей,
Ад злых учынкаў берагчыся
І не схлусіць ні у чым, нідзе.
Не здрадзіць і не адрачыся

Ад роду-племя сваяго,
Ад роднае зямлі і мовы,
Братэрства і ўсяго таго,
За што жыццё аддаць гатовы.

Не папіраць люцкіх святынь
І паважаць чужую веру.
Які б не быў народ малы  –
Не падмануць яго даверу.

І не навязваць побыт свой
Другім народам і краінам.
Заўсёды быць самім сабой,
Усё рабіць найлепшым чынам.

Святое званне “Чалавек”
Падцвердзіць справамі сваімі.
У складаны, неспакойны век
Захоўваць чыстым сваё імя.

                2016-2017гг