Юркава горка

Станислав Шастак
Із цыкла: Аповеды старога скрыпача

Червеньскім зіхотным ранкам,
У ночак белую  пару
Павяла мяне каханка
Ды на Юркаву гару.

Горку тую ў Мураванцы
Добра ведалі дзяўкі,
Калі ў Юркі былі танцы,
То вадзілі юнакі

Іх на самую вяршыню,
Дзе сасновы бор парос,
Дзе зіхцеў вясёлкай іней
Брыльянціста чыстых рос!

Там на досвітку ў ранні
Салавейкі напявалі
Аб самоце, аб каханні,
Аб жадання зыркай хвалі.

Наваколле ўсё чакала
Салаўіны райскі хор,
Каб у ночку на Купала
Запаліць жарсці касцёр.

Можа ў тым была прычына,
Калі ў роднай старане
На Купалу ў ноч дзяучына
Прытулілася ка мне.

Абвіла валун рукою,
Што на горцы той стаіць,
Каб кахання мёд удвое
Да знямогі вуснаў піць!

Губы, млосныя пяшчотай,
Як адчулі зорны час,
Цалавалі мяне ўпотай,
Я ж іх песціў у адказ.

Ды рукой, бы ў задуменні,
На ўзгорак поўз Венеры
Слодыч ёй развёў калені,
Каб пілі нектар без меры.

Целы сутаргі з'ядналі,
Ад жарсці не было схрону,
У душах салаўі пяялі,
Сэрцы ж стукалі шалёна.

Я й забыў, што ўстала сонца,
Бачыў толькі ў цішыні
Так жаданыя бясконца
Малахітных воч агні!

Не забуду я ніколі,
Хай мяне Пярун заб'е,
Юркі горку ў наваколлі,
Вочы зорныя яе!