Гарбатаму незнаёмцу i яго кульгавай таксе

Игнат Мельниченко
Выходзіце на двор вы толькі ўвечары,
не можаце шпацыраваць удзень...
Бязлітасна жыццё вас пакалечыла,
у спіну моцна кінуўшы камень...
І вось, калі завешаны фіранкі,
пагашана ва ўсіх дамах святло,
выходзіш з туга скручанай цыгаркай
і апускаешся на вулічнае дно...
Паблізу тут сабака твой кульгае,
яму таксама сумна на душы...
А сэрца аганьком унутры палае,
і снег навокал моцна парашыць...
Вось выкаціўся жоўценькі смятаннік,
схаваны за аблокавай труной...
І разам вы, нібы пытальнік,
усё шпацыруеце пад ззяючай луной...
Ужо світае... Чорны ўмывальнік
амыецца ўвесь ранішняй вадой...
Скончыцца дзень, а так і не настане
ў вашае душы спакой...

26 лютага — 11 сакавіка, 2017