Вяртанне

Янина Пинчук
Калісьці пісала вершы:
З вершаў я пачынала.
Потым зрабілася цесна,
Прасторы ўжо бракавала.

Зрабіліся вязнямі формы
Аповеды і сюжэты.
Тады адышла ад паэзіі –
І я не шкадую аб гэтым.

Цяпер вось сяджу ізноў
І ўпарта шукаю рыфмы,
Толькі б злавіць вобразы,
Толькі б адчуць рытмы -

Словы нібыта птушкі,
У адвечным сваім віраванні –
Я іх злавіць спрабую
І радуюся вяртанню.

17.05.2015