Калыханка Мiнск-Усходнi

Янина Пинчук
Мінск-Усходні у промнях поўні...
Правады разразаюць світанкі,
А электрычак няспынныя колы
Адгрукваюць калыханку.

Спіцца нават занадта чутка:
Агні ліхтароў казычуць вейкі,
Нервы – дротам, а сэрца гук –
Нібы пошчак на тых рэйках...

Каб раструшчыла цягнікамі,
Шпурнуць бы туды – турботы
За сябе, за другіх, за лёс...
Ды адно ўздыхаеш употай

Ў пралетарскім голым пакоі...
Вось і золак заняўся шэры.
І выходзіш у пошуках будучыні
З выпадковай, чужой кватэры.