***

Юлия Садовая-Артюкевич
Мяце мяцеліца, шалее
І ахінае цэлы свет.
А недзе там, пад спеў завеі
Памер агорнуты тугой паэт.

Ці быў ен знакаміты? Не, навошта?
Не дзеля славы ен на гэтым свеце жыў.
Тлумачыў людзям :" Вы не купіце за грошы
Такіх імгненняў, каб шчаслівым быў.

Бо шчасце гэта раніца ў лесе,
У нядзелю смачныя матуліны бліны.
Спеў жаўрука ў полі, напрадвесні
І шэпт пад вечар тонкай травінЫ.

Калі ў сям’і ўсе добра і ўсе здаровы,
Калі збіраеш восенню багаты ўраджай,
Калі ідзеш на пашню па карову
І калі сонца спаць ідзе за небакрай.

Цаніце гэта ўсе, шануйце моцна
Любіце ўсіх, ды так, каб потым мы змаглі
Сумленнаю душой глядзець на Сонца
Калі ў зямлю апусцяць нашы караблі."