***

Юлия Садовая-Артюкевич
Я хачу адматаць час
І тую хвіліну вярнуць,
Калі ў сэрцы агонь згас
Каб паспець вуголле раздзьмуць.

Даць паветра, пяшчоты, кахання
Залячыць скалечаную душу.
Зноўку радавацца спатканням
Прабачэння я, родны , прашу.

Перанес ты Танталавы мукі
Палажыў тут шмат часу і сіл
Збіў на кроў свае цеплыя рукі
Быў на тую хвіліну ня міл.

Спрабавала я выключыць сэрца
Бо шукала жыцця папрасцей
Яно рэзка вынесла дзвецы
Ад не тых адвярнула людзей.

Згас агонь, я сама ў гэтым усім вінавата
Толькі попел трымаю ў руках.
За ўсю боль і гора расплата.
Што мне можна? Застацца ў радках...