Родная краiна

Людмила Павловец
Павялося так спрадвеку -
Даравана у жыцці
Мець радзіму чалавеку,
З ёю разам шлях прайсці.
Родная мая краіна!
Любы кожны твой куток -
І прыгорак, і раўніна,
І рачушка, і прыток.
І сунічныя паляны
Ў летні сонечны дзянёк,
Ягад смак такi духмяны,
На губах салодкі сок.
Ў пушчах векавыя сосны
І бярозкі у гаях.
Край азёрны, край дзівосны!
Вабiць прыгажосць твая.
Шмат зямель, краін цудоўных -
Павандрую, падзіўлюся,
Але ў думках усё роўна
Застануся ў Беларусi!