Зiмовае

Ольга Дмитриевна Гончарова
 Дзівосныя сняжынкі
На сонейке блішчаць.
Як лёгкія пушынкі
Ў далонь маю ляцяць.
А лес пад снежнай коўдрай
Заснуў салодкім сном.
Сунічнік дрэмле шчодры
Пад цёплым палатном.
Схавалася рачулка
Ў лядовым рукаве.
Танюсенькаю стужкай
Няспешна ў ім плыве.
Вакол бялым-бялютка,
Дзе вока ты ні кінь…
І вабіць светлым смуткам
Нябёс зімовых сінь.