Скрозь густую...

Клавдия Семеновна
             Першая проба верлібра

Скрозь густую фiранку  бэзавага вецця
дзіўлюся, як шэрая постаць ночы
мітусіцца над рассыпанымі кроплямі
недапітага дня,
збірае  апошнія чарапкі святла
ў чорную торбу...
Задаволены распаўнелы месяц
трасецца ад смеху:
ён ведае, што мне зноў
застаецца толькі чакаць...
Нячутна ўсхліпнуўшы,
з-пад палы расхрыстанага неба
выкацілася знічка...
Пэўна, яна таксама
была залішне даверлівая.

Пакараныя недарэчнасцю быцця за спадзяванне...