З вёскi да Мiнску

Юры Шышко
Сядзiба бяз нас - амаль нерухома.
Мох смарагдам ляжыць на мурах .
Дарога рыхтуе свае таямнiцы -
Загойдае ласкай , паб'е на купАх .

Прыгожая..у хiбах , бо што там надалей ?
Вось так гэта !
Так !
I болей - нiяк !
Воз , сена , драбiны i колы , i лейцы..
Конь ведае - прауда iснуе у нагах.

Рушыцца з намi ,
                Адстане дарога.
Да новай сустрэчы родных жывых.
Адстане у самоце дзедава хата ,
За Поплавам колерау , у вербах старых .

Праўда адна, але шмат мае твараў .
То пылам цярушыць, то коламi мне.
З усякiх бакоў , то салодкiх, то горкiх ,
Кожнаму добра бачна яе .

Конь цягне вазок,
Хвост ды грыва вiхляе ,
Запылiць капытам ,
Дух пусцiць жыцця !

Сонца коцiць за вёску,
Туды дзе iснуем,
Да хаты, маленцтва ,
Дзе ранiца ў зорках ,
Дзе шчасця , любовi ,
Кахання пара .