Да дому

Татьяна Леоненко
Як добра прыехаць да дому,
Дзе птушак чуваць галасы,
Дзе вецер шуміць у доброве,
Дзе баюць легенды лясы.

Як сумна, калі ты далёка,
І зорак нябачна ўначы,
І водар такі незнаёмы,
Не граюць званочкі душы.

Як добра прыехаць да дому,
Дзе хата – Радзімы куток,
Дзе кветкі цвітуць безупынна,
Дзе матчын сівы валасок.

Як добра прыехаць да дому,
Пасля грыбнога дажджу,
І нават не думаць ніколі,
Што ёсць нешта лепей,
За гэту дзяцінства Зямлю.