Што ахвяруем

Карина Нес
Неба ахвяр патрабуе. Лепшых.
Часта, што "лепшыя" пішуць вершы,
Малююць карціны, здымаюцца ў стужках...
Пільна цікуе за імі служка...

Што ахвяруем, каму патрэбна
Каб хтось памёр, або жыў ганебна?
Шэрыя постаці... вось загана...
Аўца маладая ізноў загнана...

Дрэнна чыталі ў дзяцінстве казкі.
Трэба інакш расчытаць падказкі...
Шкуру барана апрануў воўча -
Смела яму зазірніце ў вочы
І праганіце. Так неба хоча.