Настрой

Наталья Позднякова Юрченко
Гуляй з сябрамі, жвавенькі хлапчук.
Не цесна ў інтэрнатаўскім пакоі...
Пакуль той шум сусед не супакоіў,
Гуляй з сябрамі, жвавенькі хлапчук!

Святы анёл -- з табой... І я хачу
Пабыць душой у радасным настроі...
Гуляй з сябрамі, жвавенькі хлапчук,--
Не цесна ў інтэрнатаўскім пакоі.