Не чапай ты мяне сярод ночы

Вадим Борисевич
Не чапай ты мяне сярод ночы,
І не плач, калі згасне святло.
Лепш паслухай, як ціха шапоча
На восеньскіх дрэвах апошні лісток.

Лямантуй сярод голай пустэчы,
Хай бянтэжыць і давіць народ
Наша дзіўная тая сустрэча,
Што змяніла жыцця майго ход.