Тонкая ружовая...

Клавдия Семеновна
Тонкая ружовая стужачка
зачапілася за кляновую  галінку
і ўжо каторы дзень
мільгае перад акном, трапечацца,
не маючы сілы адарваццца
і паляцець разам з ветрам.
А што клён?
Ды яна ж яго не турбуе,
ціхая і бязважная,
тонкая ружовая стужачка,
так падобная на маю душу.