Святло малiтвы

Мария Ючкович
Святло малітвы для душы
Як азарэнне.
Святыя словы у цішы
Нясуць натхненне.
І ад людскіх зямных грахоў
Нас адлучаюць.
Малітвы словы сёння зноў
Нас узвышаюць.
Душа так прагне вышыні
Ў святым маленні.
О Божа моцны, барані,
Спашлі збаўленне!
Табе падзяку, Валадар,
Хвалу-пашану
Душа нясе як светлы дар,
Дар беззаганны.
Твая бязмежная любоў
Ратуе грэшных.
Малітвы словы зноў і зноў
Душу суцешаць.
І свечак яркія агні
Як ачышчэнне.
Ад войнаў,Божа, барані
І ад знішчэння.
Дык будзь жа з намі ты штодня,
Святло малітвы,
Каб Бога мы маглі прыняць
Душой адкрытай,
Каб шчыра мы маглі прасіць
Яго ў патрэбе.
Душу малітва арасіць
Расою неба.