Дзень Перамогi

Мария Ючкович
Доўгачаканая вясна
Пад мірным неабдымным небам.
Чаруе квеценню яна.
Нам шанаваць сягоння трэба
І мір, і гэту прыгажосць,
І веліч спраў людскіх і планаў.
На свяце нашым кожны -- госць,
Ды толькі месца ветэранаў
Заўсёды першае ў страі.
Ім -- наша ўвага і пашана,
Прайшоўшым цяжкія баі,
Бясстрашным нашым ветэранам.
Паклон вам нізкі, да зямлі,
Франтавікі і партызаны!
Вы мір і шчасце здабылі,
Нягледзячы на боль і раны.
Вы мужна выстаяць змаглі
У бітве страшнай і крывавай.
Для нас свабоду збераглі.
І будзе несмяротнай славай
Ваш подзвіг велічны ў вяках
Авеяны і ўшанаваны.
Мы ўдзячны вам за слаўны шлях.
Жывіце доўга, ветэраны!
Здароўя, шчасця вам, дабра!
Усім -- святочнага настрою!
Май -- незабыўная пара!
Хвала і слава вам, героі!