Як усе

Махнач Сергей Юрьевсын
Мы маўчым, бо нам не трэба шмат:
Мір вакол, кавалачак зямлі,
Волю, лусту хлеба, сала шмат,
Думак летуценных караблі.

Мы жывем, бо гэта ўсё – жыццё,
Не кіно, не сон і не турма.
Не спыніць нам рух імклівых дзён.
Мабыць, хопіць рыпацца дарма.

Мы сядзім, бо праўда не ў нагах.
Праўду мы засунулі туды,
Дзе за намі цемры ціхі жах
Пільна сочыць доўгія гады.

Мы – не мы, і наш не прыйдзе час.
Нас хапае толькі пакрысе
Несці крыж, маліцца на абраз
І памерці моўчкі – як усе.

14.05.2017