Ранак вясновы

Мария Ючкович
Ранак вясновы*.
Туманаў аковы.
І лёгкасць размовы*.
І простыя словы.

Вандроўка ў юнацтва*,
Дзе шчырасць* і брацтва,
І сціплае ўбранне*,
І радасць спатканняў*...

Аўтобус няспешны*.
Пагляд выпадковы*,
Нібыта* бязгрэшны...
І простыя словы.

            ранак вясновы -- утро весеннее
            размова --  разговор
            вандроўка ў юнацтва -- путешествие в юность
            шчырасць -- открытость
            сціплае ўбранне -- скромный наряд
            спатканняў -- свиданий
            няспешны  --обр. от не спешить
            пагляд выпадковы -- взгляд случайный
            нібыта -- будто