Н. Г

Махнач Сергей Юрьевсын
Н.Г.
Яшчэ не ведаючы сэнсу
(Навошта гэтая гульня?),
Ён пакахаў сваю прынцэсу
І марыў горача штодня.
Ляцеў праз ноч на крылах мары,
Было такое ўпершыню…
Але прынцэсы -- скрозь пачвары:
Выдатна ведаюць гульню.
Казалі людзі: "Тыя гулі
Каб да граху не прывялі ".
Ляцелі дні, нібыта кулі,
А ён чакаў: калі? калі?
І вось аднойчы вецер дужы
Прынес яму з чужых краёў
Атрутны водар звялай ружы
І спеў памерлых салаўёў.
18.05.2017