Кавалер

Ольга Маро
На гадзіннік пазіраю з рання:
Сёння пасля дожджыка чацвер!
Бо мяне чакае на спатканне
Яблычны ліпучы кавалер.
Ён стаіць з букецікам наіўным,
Трацячы хвіліначкі з вачэй.
Я за ім цікую з-за хваіны:
Хай чакае… трошачкі… яшчэ...

Фотка аўтаркі,)))