Васiлёк i мак

Ольга Маро
Кажуць пра беларуса:
-З моваю рэдкі госць!
Гонарам вам клянуся:
Мы існуем, мы ёсць.

З сораму пагарэці
Спраўнікам дзеляжу:
Кожны, нібыта, трэці
З’ехаўшы за мяжу,

Кожны другі – п’янюга,
Першы – гультай і лох.
Толькі з-за крат, з-пад пугі
Страціліся мы ўдвох.

Здрайцы лухты парожняй,
Што распавёў лайдак,
Ціха расцем ля пожні,
Як васілёк і мак.

Недзе на ўзбоччы ў яме
Маемся проста так.
Сэрцам я, ты – вачамі;
Ты васілёк, я мак.


Скрыншот з фільму "Французская жанчына"