Баянь

Станислав Шастак
Лес машукоўскі. Лес руцкі.
Дарога на Баянь.
У цемры ночы - сьветлякі
Ці мо' якая здань.

Лісцё асіны шапаціць
Над галавой у нас
Лес мірна дрэмле і маўчыць.
Ужо паўночны час.

То дожджык крапне, то ізноў
Рассунуца хмурынкі,
Каб я і праз гады знайшоў
Сляды маёй ліцьвінкі!

Вось камень ля шашы. У лес
Глыбей вядзе сцяжына.
Дол дзеразой засланы спрэс,
Відна чуць каляіна.

Гадоў пад 50 не быў
Ды чую як тады
Жарсць у крыві і сіл прыліў
Нібыта малады.

Мне мроіцца ў начы паўзмроку
Ліцьвінкі сьветлы твар,
Брывей яе размах шырокі
Воч малахітных жар!

Каса зьбягае ручаінай
На стройны стан
Русалка ці ўсё ж дзяўчына,
Ці зроку зман?

Высокія ўздымае  грудзі -
Глыбокі ўдых
Дрыготкі голас як бы блудзе -
Ў нас абаіх.

Альковам нам была машына
А сведкай стаўся ранак.
Згубілі цноту я й дзяўчына
Ў святле заранак.

Прыгожай стужкай спавівалі
Яны два целы,
Каб нашы сэрцы даставалі
Кахання стрэлы.

Каб ахіналі болем млосным
Сэрцы ўспаміны,
Жыццё каб стала невыносным
Без той дзяўчыны!

Лес машукоўскі, лес густы
І на Баянь дарога.
Наўкол малінніку кусты,
Маліны многа-многа... .

* Баянь - урочышча ў лесе каля вескі Руда на беразе ракі Нача