18. Зачараваная ноч

Марк Орлис
История одного человечества.








Марк Орліс.




ЗАЧАРАВАНАЯ НОЧ.




2016 г.






Собрание сочинений
в 99 томах. Том 18-ый.






ДЗЯЦІНСТВА.

У дзяцінстве ў небе высокім
Бачыў я зачарованасць зор.
І аб гэтым здарэнні далёкім
Успамінаю, ідучы ў прастор.

І дзіцячыя дзіўныя мары
Запаўняюць мне сэрца і грудзь.
І ляцяць незвычайныя хмары,
І вятры падужаюцца дзьмуць.

І здалося мне, быццам калісці
Буду я ў дзяцінстве ізноў.
І ўзнялося пажоўклае лісце
З задуменна стаячых дубоў.

І ў прасторы ад ночы трывожым
Дзіўнай змейкай узыграла рака.
І прайшоў уздоўж ракі падарожны,
І да зор узнялася рука.

Можа, ён з тых паэтаў брадзячых,
Ці то проста рука зацякла?
Але ж я ў ім дзяцінства ўбачыў,
Ту часіну, што вечна святла.

Многа ў свеце збываецца дзеяў,
Многа ў ім незвычайных хвілін.
А як вецер дзяцінства павеяў,
Адчуваеш, што ты не адзін.

*
Звінела песня ў паветры.
То граў у садзе патэфон.
Чаромхі пах ляцеў па ветру.
І хваляваў сумленне ён.

Ішоў дадому я з спаткання.
Была вясна. Блішчэў ручай.
Уздыхнула ў сэрцы калыханне,
І на душы гарэў адчай.

І раптам мне пачулісь словы:
“Пабудзь яшчэ хвілінку, дзве!..
Ты любы мой!.. Светлагаловы!..
Ты  -  мой без думкі ў галаве”.

Маладзіка ў небе ззянне
Мне падміргнула. Дзіўны пах
Чаромхі. Ветру ўскалыханне,
І свет у трапечучых дубах

Дапамаглі мне адцурацца
Сумотаў сэрца. І смялей
Пайшоў наперад я. Прызнацца,
Мне стала нават весялей.


ЗАЧАРАВАНАЯ НОЧ.

Было то многа год ад гэтуль.
У тыя здарылася дні,
Калі шчасліваму паэту
Заззялі чуццяў пламяні.

Ён затрымаўся ў чаканні.
Растання дагараў агонь.
Яна сказала: “Да спаткання!”
І сціснула яго далонь.

І зоркі ў небе зіхацелі.
І млосна сталася душы.
І хвалі ў возеры шумелі
У зачарованай цішы.

З гадамі сэрца падужэло.
Але ж агонь спатканняў тых,
Дзе ноч вясёлкамі гарэла,
Дагэтуль не пакінуў іх.

Калі шчасліваму паэту
Заззялі чуццяў пламяні,
Было то многа год адгэтуль.
У тыя здарылася дні.




                СОНЕТ.

Удалячы  -  чырвоная гара.
А ў небе зор успыхнуўшых сузор’е.
Там за гарой вялізная дзіра.
Там сонца спіць у дрэннае надвор’е.

Прынесла ноч спасенне ад спякот.
Ля рэчкі дзеўкі скінулі кашулі.
Палезлі ў ваду. Спужаўся кот.
І паляцеў у аўсы… Чуваць зязюлі
Здваёны гук. Падлічвае гады.

Але ж саб’ецца. Смех каля вады.
То хлопцы прыскацца
Ужо з дзеўкамі ўзяліся,
І гучным рогатам надоўга заняліся.

У небе зор успыхнуўшых сузор’е.
Два тыдні не зменяецца надвор’е.


        У ЖУРАВІНАХ.

Добра, дзеткі, у журавінах.
Па балоце ты ідзеш.
Глядзь  -  ужо сонца над ялінай
Калыхаецца між веж.

А стаміўся, дык закусіш,
Вып’еш з хлебам квашняка.
І ізноў узняцца мусіш
З заімшэлага пянька.

І збіраеш бубка к бубцы,
Ніякіх табе турбот.
І па каляўцы, па крупцы
Набярэш на цэлы год.

А як вернешся з дарогі,
З тых няхожаных балот,
То ўжо гэтак змлеюць ногі,
Што не скінеш нават бот.

Добра, дзеткі, у журавінах,
І ў малінах, і ў грыбах.
І ў чарніцах вельмі добра.
Толькі чорна на зубах.


МАСТАК.

Каля яго карціны спрэчка:
“Каб раму крышачку шырэй.
І каб змясцілась улева рэчка,
Была б карціна весялей”.

А ён і сам таго не ведаў,
Чаму рака лілася тут.
Ён столькі бачыў у свеце бедаў,
І столькі перанёс пакут,

Что ў яго карціне спрэчнай
Заўважыць мог бы толькі ён,
Як б’ецца ў чэрствасці адвечнай
Амаль што злядзянелы клён.

І зноў у той карціны спрэчка:
“Каб раму крышачку шырэй.
І каб змясцілась улева рэчка,
Была б карціна цікавей”.


ПЕРШЫ СНЕГ.

Першы снег, што даў нам Бог,
На зялёнай траўцы лёг.
І ляжыць ён без бяды,
І глядзіць праз шкло вады.

А вада  -  у ёй бяда  -
Зледзянела з беражкоў.
І пляцецца чарада
У вёску шчэпленных бычкоў.

Паганяе іх пастух,
Каб паскорыць ціхі рух.
Снег сівее ўвечару,/
Сонца мкнецца праз гару.

Першы снег, што даў нам Бог,
На зялёнай траўцы лёг.


БУРОНКА.

Малачка з цябе ў ахвоту
Я нап’юся ўвечару.
І ў спёку мы ў воду
Паляцім цераз гару.

Што ж ты сцішылась, буронка?
Што ж ты траўкі не жуеш?
Не падходзіш да цялёнка,
І вадзіцы ўжо не п’еш?

Не сумуй, мая ты зорка,
Буду доўга я з табой.
То ж было б занадта горка,
Каб такую  -  на убой.

Заспакойся, ласка, краска!
Бо ўбачыла я ў сне,
Быццам ты ляціш з Парнаса.
Гэта ж з неба да мяне.

Усё то бабскія пляцёнкі:
“Прадаеш, не прадаеш!”
Не гаруй, краса-буронка,
На вось, праніка паеш!”


       НОЧ.

Па вакенцу мкнуцца кроплі
Вераснёўскага дажджу.
Дзесці сажалкі ўтоплі.
Што ж я ў хаце ўсё сяджу!

Выйсці б трэба ў ноч з дажджамі.
Хай маю злупцуюць грудзь
Кроплі неба ланцугамі,
Хай мне вецер будзе дзьмуць.

Дзіўны вецер гэтай ночы
Будзе стрымліваць мяне.
І ў напрузе сплюшчу вочы
Я ў цемры, не ў сне.

Ёсць ў прыродзе тая жвавасць,
Што губляем з часам мы.
Гэта шчодрасць і ласкавасць
Вераснёўскай куцярмы.

Усё ў віры там, у руху,
Усё там скручваецца ў жгут.
Цікавей там сэрцу, вуху,
І жыцця там меньш пакут.


ЛЯ МЛЫНА.

Быў у начным я з кульгаваю клячай.
З той, у якой нават рэбры ўтарчкі.
Елі мы рыбу з бульбай гарачай,
Седзячы ля нябыстрай ракі.

Нас было там чацьвёра мужчынаў
Гэтак у дзесяць-адінадцаць год.
Раптам рогат пачулі ад млына.
І туды пацягнуўся народ.

Прыблукалі мы моўчкі да млына.
Хто смялейшы, папёрся ўпярод.
Бачым  -  побач ад млына яліна.
І на ёй узбянтэжаны кот.

Кот кагосці спужаўся і ў неба
Па яліне амаль што не ўлез.
“Хто ж у млыне?  -  падумлась.  -  Трэба
Каб смялейшы хто ў шыбу пралез”.

Млын з варотаў быў бэлькай забіты.
І даўно ён мукі не малоў.
Мо, вар’яты ўжо там, ці бандыты?
Нас чацьвёра. А іх? Лясуноў?

Усе стаялі. Ніхто не рашаўся
Лезці ў шыбу. Штурхалі мяне.
І схлусіўшы, што я не спужаўся,
Я палез праз акно па сцяне.

Схаладзеўся. Падумаў вяртацца.
І ўжо, неяк асіліўшы жах,
Я адолеў унутрох аказацца.
І вось там усхаладзіла ў зубах.

І дрыжэў я, трымаючы дулю.
І ў цемры пабачылась мне,
Што вялізны мужчына кашулю
Разрывае і прэ па сцяне.

Потым знік. Быцца уніз праваліўся.
І адтуль засаромлены смех.
Але, можа, я тут памыліўся?
Бо ручацца за гэткае грэх.

Сцены млына ў цемры дрыжэлі.
Ці то я калаціўся ў гарох?
І пачулася: “Галічка! Гэля!
Ну, чаго ты?.. Ратуй цябе Бог!..”

Жах мяне ад нянацку пакінуў.
Ведаў я, што лясун-вурдалак
Можа проста зтварыцца мужчынам.
І ўзбіцца ў мужчынскі пінжак.

І, пачуўшы цікавыя словы,
Лепш якіх я за жыцце не меў,
Я, вяртацца да хлопцаў гатовы,
Раптам сцішыўся і анямеў.

Ля акна, з працілеглага боку,
Ад зямлі ў метрах трох-чатырох,
Я заўважыў дзяўчыну. Здалёку
Я глядзеў, наглядзецца не мог.

Вурдалак і русалка стаялі
Ў сінім небе ля чорнай сцяны,
І ў чымсці ўпарта спрыялі
Кожны кожнаму шчыра яны.

І, сцішэўшы, я ўздумаў здаліцца.
І пабег зашпарчэй за ката.
“О, то ж гэткае ў свеце тварыцца
Незвычайная ўсё пекната!”

Хлопцаў я не заўважыў ля млына.
Мабуць, доўга чакалі яны.
І пабеглі туды, дзе яліна
І касцёр, і ў торбах бліны.

Неяк быў я ў гэтых мясцінах,
Мо, гады праз чатыры з таго.
Я хацеў затрымацца ля млына,
Але ўжо не ўбачыў яго.


ПА ГРЫБЫ.

Схілялась сонейка да бору.
А месяц падымаўся ў гору.
Быў верасеь. Стаяла восень.
Ішоў я з лесу з дзіўнай Зосей.

Ужо вечар халадзіў дарогу.
І мы рассталіся.
Ад тога
Увозіў я грыбную сцежку
І Зосі шчырую ўсмешку.

Год праз чатыры нам сустрэцца
Зноў давялося. У пёклым леце
Адчуў я раптам: сэрца мкнецца
Да тых мясцін. Усё ў свеце

Не вечна. І таго дзіцяці,
Падумаў я, я больш не ўбачу.
Бо час ідзе. Яго я трачу.
Прыехаў. Стрэліся ў хаце.

Усё тая ж лёгкасць, тыя вочы.
Той погляд ветлівы, дзявочы.
Мы не ўтрымаліся, узняліся,
І сарамліва абняліся.

А трэцяй стрэчы не збылося.
Бо муж папаўся ёй раўнівы.
І ў нашай блізасці звялося
Усё тое, чым ласкавы нівы,
З якіх прахладай павевае,
І шчырасць сэрцу навевае.

Мы ўсе да лепшай мкнемся долі
Сцяжынкай тонкаю ў полі.
Сардэчнай радасці чакаем.
А як сустрэнем, напаткаем,

Не беражэм.
А час ідзе
У сумоце, у чэрствасці, у нудзе.


НАРОД.

І ўздымаўся народ,
Каб сквітацца з бядой.
Не ў нудзе, адзіноце,
А ўсёй грамадой.

І рунелі палеткі,
Чысцелі лясы.
І цвілі, быццам кветкі,
Дзяўчат галасы.

Не забудзьте ж, нашчадкі,
Як продкі ішлі,
І на мейсцы пустынным
Сялібы ўзвялі.

І не талент асобных,
А рух грамады
Перадольваў галечу,
Вырошчваў сады.

Працай шчырай і мужнасцю
Мкнуўся народ
Цераз смутак вайны,
Праз зямлі недарод.

Цераз гора, навалу
Бяды і пакут
Узрасталі абшары
І ўзводзіўся кут.

Не забудзьце ж, нашчадкі,
Як продкі ішлі
І на мейсцы пустынным
Сялібы ўзвялі.

І ішоў несцішоны
Да шчасця народ
Цераз гора вайны,
Праз зямлі недарод.

Не забудзьце ж, нашчадкі,
Як продкі ішлі
І на мейсцы пустынным
Сялібы ўзвялі.


    ДУМКА.

Бабулька ў хаце ў адзіноце
Сядзіць, задумаўшысь у сумоце.
Вакол яе ўсё у парадку.
І на двары б’е вецер у кадку.

Прыгожа пабялёны сцены.
Баляць бабульцы ногі, вены.
Але ж на погляд бабка жвава
І працавіта, і рухава.

А на сцяне ў шчыльнай раме
Партрэт пад шклом яе мужчыны,
Што жнівеньскімі вечарамі
З ёй меў шчаслівыя часіны
Гадоў ужо больш чым…

Тут не варта
Лічыць гады.
Глядзяць упарта
З партрэта вочы сумавата.
І быццам ажывае хата.

Сядзіць бабулька ў цёмнай хаце,
Не жонка, не сястра, не маці.
Удава ваенная без шлюбу.
Глядзіць праз шкло на ціхі вечар.

І ўспамінае, як ля дубу
Ён затрымаў яе за плечы.

Бабулька ў хаце ў адзіноце
Маўчыць. Задумалась у сумоце.
Гадзіне сумнай патакае.
І ўсё яго яна чакае.

А ён  -  прадмет яе маленняў
Аж з тых ваенных пакаленняў,
Што быў забіты ў даўнім року.
І вось ён зноў ля бабкі, збоку.

Сядзіць ён моўчкі, вінавата.
І ажывае ў суме хата.
Сівая бабка ціха плача,
Што вось такая ў ёй няўдача.


СПАДАР.

Ля сцяжынкі дзве курыцы
Перасталі ў смецці рыцца,
І стаяць, як гаварыцца,
Узрушона, сам на сам.

А кату ў куту не спіцца.
Сонца ў небе весяліцца.
Устрывожана курыца.
“Трэба умяшацца нам.”  -

Кажа кот і вусам водзіць,
І кацячы спеў заводзіць,
І ў нос сабе мырмочыць,
І да тых курыцаў крочыць.

А курыцы разыйшліся,
Смеццем зноўку заняліся.
І кату няма работы,
І глядзіць ён на вароты.

“Дзе ж то тая гаспадыня!  -
Кажа кот.  -  Мяне пакіне
І пляцецца да суседкі
У тыя вечныя адведкі.

А ў хаце  -  што ж тварыцца!
Цяжка з тога не сварыцца.
Пабягу я да суседкі,
Бо не скончацца адведкі.

І прабрэшуць да абеду.
Заўтра лепш у лес паеду.
Там не брэшуць, там работа,
Гаспадарская турбота.

Лес гатуючы на хаты,
Там не будзе часу траты.
А ўжо тут  -  то гэта ж гора.
І аб чым яны гавораць!

Сабяруцца ў гэнай Зосі
І плятуць аб тым матросе,
Што пісаў лісты Яніне,
А жаніўся на Галіне.

Не, пайду. Няма цярпення.
На душы адно кіпенне.
Вось і свінні не кармлёны.
І прыпечак не бялёны”.

І бяжыць каток заўзята.
Глядзь  -  а ўжо і тая хата.
Лапай адчыняе дзверы.
Бачыць  -  брэшуцца, халеры!

А гамонка ў іх аб Зосі,
Што спяклася на матросе,
І сядзіць цяпер у хаце,
І ніяк не зшые плацце
З тога жоўтага паркалю,
Што ў Гародні напаткалі,
Як вазілі да базару
Свінак з Гэлькаю напару.

“О! То ж я загаварылась!  -
Раптам баба ўсхапілась.  -
Дзякуй ўжо табе, Пушочак.
Вось сядай сюды. У куточак.

І паслухай разам з намі.
Пачастуйся нввінамі.

Ой, я ж есці не зварыла,
А поўдня прагаварыла!
Дастанецца мне ў косці!
Гэта ж сёння будуць госці!”

І пляцецца баба ў хату.
А за ёй спадар заўзяты.
Перастаўшы ў смецці рыцца,
Ля варот стаіць курыца.


    ДУМКА.

Хмелем вее ў лесе зранку,
На траве раса блішчыць.
Дзед капошыцца на ганку.
Птушка ранняя пішчыць.

Пойдзе дзед у лес за рэчку,
Набярэ грыбоў у суп.
Баба дроў падкіне ў печку,
З торбы возьме жменю круп.

Будзе суп кіпець у гаршчочку.
Зтуль памкнецца дзіўны пах.
Дзед ўздыхне, успомніць дочку,
Як шугала цераз кочку
У журавінах, у грыбах.

Узрастала як, квітнела,
Як вучылася на пяць.
Як у горад паляцела,
Агаліла грудзі, цела,
Перастала прыязджаць.

Птушка ранняя уецца
Ля схіліўшыхся варот.
Думка дзеду не даецца.
І нага не лезе ў бот.



   ГОСЦЬ.

Дзве дачушкі-балбытушкі
Мамку весела пытаюць:
“Адчаго спяваюць птушкі?
І чаму яны лятаюць?”

“Ой, вы сціхніце, халеры!  -
Кажа маці узрушона.
Дайце вымыць у кватэры.
Вось і печка не палёна”.

А дачушкі-балбытушкі
Зноў у мацеры пытаюць:
“А чаму салодкі грушкі?
І цукеркі ў роце таюць”.

“Ой, вы дзеткі-непаседкі,
Не чапляйцеся да мамы!
У ваду пастаўце кветкі,
І змяціце смецце з брамы.”

А дзяўчынкі-смехацінкі
Не адходзяць ад кабеты:
“Адчаго ў брудзе свінкі?..
І вунь дзядзька крочыць гэты”.

“Ой, сіроткі вы маляткі!
Ужо мяне забалбыталі.
Гэта ж кандыдат у таткі!
Гэта ж мы яго чакалі”.


       ЗДАРЭННЕ.

Ужо вячерняя часіна.
А дзе хлопец  - невядома.
Жджэ ў трывозе маці сына.
Ён пагнаў карову з дому.

Хлопец ў лесе заблукаўся
І прыжаўся да яліны.
Фрэнчам зверху абматаўся,
Каб не бачыць той карціны,

Што малюе ў цемры ночы,
Дзе міргаюць праз прыгоркі
Ледзь прышчураныя вочы
Ці то воўка, ці вавёркі.

А малому з нараджэння
Пяць гадоў не адбылося.
Ноч… У хаце абуджэнне.
Усё у ногі ўзнялося.

І блукаюць маці, тата,
І сястрычкі, і бабуля
У цёмры ночы.
Вінавата
Кволы дзед сядзіць у стуле.

То ж павінен ён карову
Пасвіць. Дык дачка ж сказала:
“Тата сёння не здаровы.
Не выходзьце, тата, з залаў”.

“А які ж я не здаровы,  -
Разважае дзед у хаце.  -
Ці ж то праца  -  ля каровы
Ды па траўцы пагуляці.

Ідучы, глядзець у неба,
Перайсці ручай, лагчыну,
Пажаваць губамі хлеба.
Ці ж то цяжка мне, мужчыну?”

І сядзіць той дзед у хаце,
І стаміўся, і ўжо дрэмле.
І прыснілась дзеду маці:
Як узбіваліся на землю,

Як у балоце утапалі.
Колькі зроблена за годы!..
Ледзь з галечы не прапалі.
Усё навалы, ды нягоды.

То ўсё вымерзне зімою,
То дажджу няма ўлетку.
Не дае дзядку спакою
Тое, у чым ён сам быў сведкам.

Адшукалі сёстры братца
І вярнуліся ў хату.
А дзядулі не дазвацца.
Ён ляціць да боскіх кратаў.


КОТ І МЫШ.

“Я цябе прылашчу крышку,
Каб любіла гаспадарку”,  -
Кажа кот. І цягне мышку,
Сцяўшы зубы ў ёй на карку.

“Прачытаю добры вершык
Мурматальна, ціха-ціха.
Бо спадар я ў доме першы.
Без мяне было бы ліха”.

І маленькі нарушальнік
Слухаць у шчырасйці гатовы,
Як гаворыць з ім начальнік
Тыя ветлівыя словы.

“Я цябе прылашчу крышку”,  -
Кажа кот. І цягне мышку,
Сцяўшы зубы ў ёй на карку,
Каб любіла гаспадарку.


   ВОСЕНЬ.

Цішыню надыйшоўшай ночы,
Прыцішаючы брэхам сабачым,
Карабельная восень мочыць
І ліе з гладыша, не іначай.

А мяне пражыгаюць думы
Аб табе, аб сабе і аб свеце.
Карабельнага жаху і глуму
Ужо імжа засцілае веццем.

А у сенцах адчынены дзверы,
І ўсё грукае нешта па даху.
Не губіце вы памяць веры.
Не губіце вы радасць-птаху,

Што за вокнамі гоманам ночы
Аб галечным, аб жудастным нечым
Пракрычаць ашалелая хоча,
Схаладзеўшы і згорбіўшы плечы.

Цішыню надыйшоўшай ночы,
Прыцішаючы брэхам сабачым,
Карабельная восень мочыць
І ліе, як з вядра, не іначай.


       БАЙКА.

Каб не верш, што ўсё асвеціць,
То не жыў бы я на свеце,
І не пеў бы шчыра песні
Улетку, узімку, напрадвесні.

Не хадзіў бы я па лесе,
Не глядзеў бы на аблокі.
І не ведаў пра Палесся
Узрунёныя валокі.

Каб не пушкінскія словы
Калдаўнічага парадку
Пра бабулькі пах грыбовы,
Пра яе крывую хатку,

Што стаіць на шызых ножках
Ад звычайнае курыцы,
Паварочваецца ўбокі,
Цераз комін дым курыцца,

То не меў бы я ўпартай
Да ўсяго такога мэты.
І пісаць бвло б ці варта
Байкі, вершы і сонеты.

*
Блакіт цераз сівое шкло
Прасоўвае тугу.
І быццам сонца ўзыйшло
На дальнім берагу.

А я адзін. І ты адна.
І ў сэрцы жах і боль.
Вось засвяцілася сцяна
І задрыжэла столь.

А я адзін. І ты адна.
І нікаго нідзе.
Ці то мая, твая віна,
Што гэткі час ідзе?


     САКРЭТ КАХАННЯ.

У чым сакрэт майго кахання?
Падумаў раптам неяк я.
І зразумеў. Ён у яднанні
Асобных лёсаў. Удвая
Узрасце каханне, што ўзаемна.
Калі ў каханні сэнс выгод,
То ўжо тады яно прыемна
Табе. А вось наадварот:
Калі ў каханні ёсць разлікі.
Ты гэта ўзяў, ты то бяры.
То тут ужо і грэх вялікі,
І пералікі ў двары.

Сакрэт кахання ў каханні.
І больш, вядома, ні у чым.
Яно пяшчоты ўскалыханне.
І ўсё ў гармоніі ў ім.


       БЕЛАРУСЬ.

Беларускае надвор’е!
Ласка здзіўленных вачэй.
Беларускае пагор’е,
Між цябе ісці ямчэй.

Вільгаць чэрвеньскага ранка,
Вечароў жывы туман.
Ледзь адчыніцца фіранка,
А адтуль бліноў дурман.

І ляціць праз лес сцяжынка,
І заводзіць у гушчар,
Дзе і груздзік, і малінка,
І малінавы адвар.

І гусей і качак гоман!
І дзяўчатак дзіўны смех!..
Хто цябе пакіне, тому
За вякі не збудзе грэх.


        ПАДАРОЖНАЯ.

Хто там едзе?.. Коней гоне?
Шпарыць у вёску! На Каўказ.
Дзёрнуў чорт мяне сягодня
Пачытаць пра гэты час.

Гэта ж Пушкін! Хлопец шчыры!
Наш таварыш дарагі.
Што усе б залатаў дзіры
Тых, чый лёс яшчэ тугі.

Гэта ж геній, просты геній,
Што з таго інакш глядзіць
На сумленне і натхненне,
І на мейсцы не сядзіць.

Гэта ж той, хто не спыніўся,
Не стрымаў душы сваёй.
І нарэшце апыніўся
У скарбоначцы маёй.

Гэта ж калдаўнік пяшчоты.
А яшчэ мастак таго,
Што пазнаў я ў ахвоту
З дзіўных вершыкаў яго.


ПАРТРЭТ.

Зстарэе цела, дух замрэ.
Глядзіш  -  і чалавек памрэ.
І застанецца ў нейчым доме
Партрэт нябожчыка ў альбоме.

А побач Гэлька, Каця, Люба
І Мікалай ідуць да шлюбу.
Галіна, што на пасху родзіць,
За ласку Яську ўзнагародзіць.

Пляменнікі, швагеркі, унучкі.
І нават два партрэты Жучкі.
Вось гэтак чалавек харошы
Жыў. І памёр  -  як з неба гром.

А ў ложку, дзе шукалі грошы,
Знайшлі з паштоўкамі альбом.


СМЕРЦЬ ПАРТЫЗАНА.

Не гарыць у хаце печка,
Дым не гоне вецярком,
Не блішчыць пад сонцам рэчка,
Усё прысыпана сняжком.

Маці ў доме не кіруе,
Не замешвае бліны.
Цеста ў дзежцы не віруе,
Не сядзяць радком яны  -

Кацярына і Валодзя.
Мамкі ўжо няма ў жывых.
Хлопец сцішыўся… На лёдзе
Сеў, чакае… А ў іх

Аўтаматы і гранаты.
Кажуць хлопцу: “Пакажы
Дзе бандыты. І да хаты
Басанож ужо бяжы”.

А чаго ў той хлопцу хаце,
Што яму рабіць у ёй?
Там ні маці, ні дзіцяці.
Усё там спэцкана крывёй.

“Што ж, не хочаш і не трэба,  -
Кажа хлопцу паліцай.  -
На вось, з’еш кавалак хлеба.
І па лёдзе ўцякай”.

А не хоча хлопец хлеба,
І не хоча ўцякаць.
“І нічога мне не трэба, -
Кажа.  -  Можаце страляць”.

І стаяць радком бандыты.
І нацэльваюць ствалы.
“Ба, бабах!..” І ўжо забіты
Хлопец кулямі малы.

І ляжыць. І ў неба вочы
Зацікаўленна глядзяць.
І нічога ён не хоча.
І не трэба уцякаць.


КРУШЭННЕ КАРАБЛЯ.

Калі б бутэльку я знайшоў,
Што хваляй мора ў бераг б’ецца,
І там зчытаў групоўку слоў:
“Над намі лёс ізноў смяецца.

Усё гіне. Засталось нас ўтрох.”.
То я б узяў лісток паперы,
І напісаў: “Ратуй вас Бог.
Трымайцеся. Не трацьце веры”.

А каб я сам крушэнне меў
У моры, дык на ўсе бы грудзі,
Пакуль зусім не анямеў,
Крычаў бы я:
“Жывіце, людзі!”


     У ЛЕСЕ.

Калісці ўбягу я
У вераснёўскі лес,
Забыўшыся пра лета
І пра ружовы бэз.

Прайдуся па дарожцы
Між прыгажунь бяроз,
Ды і прыпомню штосці,
Што мой кранула лёс.

А лісце хай засцеле
Ужо тыя мне гады,
Дзе нашых стрэч мяцелі
Круціла ля вады.

Калісці ўбягу я
У вераснёўскі лес.
І стрэнуся з каханнем,
Што стрэслася як бэз.


У КУПАЛЬСКУЮ НОЧ.

Вяночак з кветак палявых
Спляла дзяўчына ў ноч Купалля.
Адна з тых кветачак упала
На мураву палёў жывых.

Сцяпан у вясёлым карагодзе
Казаў: “Ласкавая мая!
Мо, ужо падскокваць хопіць, годзе?
Мо, пойдзем ужо да ручая?”

І песціў стому ён тады
З той дзеўкай ноччу ля вады.
І чулісь словы: “Я твая!
Я тут. Сяджу у ручая”.

Адна з тых кветачак упала
На мураву палёў жывых.
Вяночак з кветак палявых
Пляла дзяўчынка ў ноч Купала.


     ДЗВЕ СУСТРЭЧЫ.

У першай стрэчы ў ціхі вечар
Ля нябыстрае ракі
Я трымаў яе за плечы
І сціскаў далонь рукі.

А ў другую нашу стрэчу
Зразумелі мы з тугі,
Што не зможам анявечыць
Нашых сем’яў ланцугі.

Мы расталіся з табою
У залацісты вечар той
З нерастрачанай любоўю,
З нечаканай пекнатой.

Я трымаў цябе за плечы,
І сціскаў далонь рукі
У першы вечар нашай стрэчы
Ля нябыстрае ракі.


ТАНЦОРКА.

Агнём кахання ззяюць вочы.
І кожны крок яе адточан.
І ўжо раскруціцца па сцэне,
Бы рухавік у яе калене.

А ля грудзей пачне вадзіць,
І сціпла гэтак паглядзіць,
Што не паверыш ты ў тое,
Што ў галаве яе гудзіць.

А за кулісамі ўздыхне,
Вады дзве кропелькі глыне,
І зноў і ў радасці, і ў горы
Ляціць на крылах Тэрпсіхоры.


    БЕЛЫ СНЕГ.

У сівізне вячэрняй,
За акном халодным,
У прыдарожнай чэрні
Белы снег свабодны
У старане ад тракта,
Наіграўшысь з ветрам,
Падпірае трактар
Вышэй, чым у два метра.


Накружыўшысь у полі,
Ён вясны спужаўся.
І змірыўшысь з долей,
Пастарэў і зжаўся.

“О, то ж я калісці
Пралятаў праз лісце,
Што было шумліва.  -
Кажа ён сумліва.  -

А яшчэ дзяўчаткі
Там ігралі ў снежкі.
І зайшлі за хаткі,
Дзе гучаць усмешкі.

І было цікава
Гэтае здарэнне.
І ў вачах ласкава
Там было гарэнне”.

У сівізве вячэрняй,
За акном халодным,
У прыдарожнай чэрні
Белы снег свабодны,
У старане ад тракта,
Наіграўшысь з ветрам,
Падпірае трактар
Вышэй, чым у два метра.

Прымірыўшысь з долей,
Снег вясны спужаўся,
І ў вясенней голі
Пастарэў і зжаўся.


     ПЕСНЯ ЎДАВЫ.

Чуеш, вецер дзьме ў комін?
Неспакойная пара.
Ты заходзь! І будзь у доме
За майго гаспадара.

Запракінь ты голаў у неба!
Там уецца Млечны шлях.
Сала шмат я маю, хлеба.
Ёсць і брага на дражджах.

Ты кахай мяне не вечна,
І сардэчна, як удаву.
І з табою, чалавеча,
Век я ў шчасці пражыву.


       ЦІ ЧУЛІ?..

Гэта ж Ленка кволая
Ды бярэ Пятра.
Хата ў яго голая,
У галаве дзіра.

Ад таго ўлюбёнага
Ці ж яна радзіць?
Ад жыцця ягонага
Баба стане піць.

Ён жа піў да гэнага,
Гэты валацуг.
А цяпер ад гэнага
Ужо зап’юць удвух.

Ён дзяўчыну кволую
У гора завядзе.
І пакіне голую
Паміраць у нудзе.

*
Быццам нешта не збылося.
Кажа сэрца мне.
Але шчасця адгалоссе
Чую я і ў сне.

Я ўсё нечага чакаю.
Стрымана хачу.
Моўчкі радасць я гукаю.
На людзях маўчу.

*
Восень яшчэ не з’явілася ўздзетай,
Копнамі сена прастор зазвінеў.
Дзе пахавана ўжо гэтае лета,
Гром там ўначы прагрымеў.

Промень уздрыгваў.
Было нам утульна.
У лесе узняўся усход.
Зазіхацелі ўжо раптам, агульна,
Рэчка і хаты, і плот.

Дрэвы стаялі наўкол чарадою.
Смутак на дрэвы палез.
Ці ж ты забылася, той раніцою
Беглі мы босыя ў лес?..

Ці ж ацаніла ты мой пацалунак?..
Многа было да таго.
Гэты ж цалунак быццам ратунак
Сэрца, жыцця тваяго.


ВЯСНА.

Скрозь туманы дымныя,
Скрозь гаі з балотамі,
Снегапады зімнія
Таюць з неахвотаю.

Таюць, таюць талыя,
Брыдліва, стаміўшыся.
“Ці ж таго чакала я
На той шлях узбіўшыся?

Ці ж то мне, спакусніцы,
З гэтым снегам дужацца?
Ледзь-ледзь сонца спусціцца,
Застынае лужыца.

Гляну ў наваколле я,
Гразь усюды…
Ботамі
Ці ж ту гразь адолееш?
Загрызе турботамі.

Што ж рабіць мне, дзеўчыне,
З тою склізкай справаю!
А завуць Вясной мяне
Ветліваю, жваваю.

Скрозь туманы дымныя
Крочу я балотамі.
І абшары зімнія
Таюць з неахвотаю.

*
Ты і ззянне, і свячэнне,
Ты і шпаркіх рэк цячэнне,
І высокіх зорак свет.
Ты  -  усё. А я паэт.


ПЕЙЗАЖ.

Раніца яшчэ не пёклая,
А варона ўжо ўскоквае.
Клёны дрыжаць у бісеры
Кропелек чыстай расы.

Белы туман сцеліцца.
Лес у тумане беліцца.
Недзе карова целіцца.
Будзе ў каровы сын.

       *
Пахавалі кантрабас.
У труну ўмясцілі.
І руплівы сумны вальс
Трупу прысвяцілі.

Слухаў рытміку мярцвяк
Задумёны, горды.
І ўзарваўся…
Як ні як,
Тры зрабіў акорды.

      *
Камар разарваў цішыню грабавую.
І сонечны дыск у мяне на руцэ.
Ледзь вечар зямлі прыкрануўся, заву я
Цябе. І бягу па ружовай рацэ.

Бульдозер уткнуў галаву ў маставую.
Булыжнік шапоча прызнанне вясне.
Ледзь вечар зямлі прыкрануўся, заву я
Таго, хто адрання чакае мяне.

*
Агнём сарамлівым гарэлі бярозы.
Дажджы трэццю ноч і гулі, і ўзвывалі.
На твары блішчэлі дзявочыя слёзы.
Пунцовыя шчокі цяплом залівалі.

Упартыя рукі сябе падужалі.
Гарачаму сэрцу аддацца хацелі.
Пуглівыя вусны вясну заўважалі.
На полымя вечнага шчасця ляцелі.


ПАЭТ І ДРЭННАЕ НАДВОР’Е.

“Скажы, верабейчык!
Ці, можа, ты ў голадзе?
Скажы, мой ласкавы,
З чаго ты дрыжыш?”

“Праходзьце, паэт.
Добра вам. Вы не ў холадзе.
Прытым, памыліліся вы.
Я  -  стрыж”.

*
Ужо калі мяне пакінеш,
Згубіш дзіўны пусцячок.
Згубіш ранак сіні-сіні
І з смятанаю гаршчок.

Згубіш ветру ўскалыханне,
Згубіш першае каханне;
І цалунак згубіш першы,
Згубіш словы, згубіш вершы;

Згубіш вусны, што ўлюбёны,
Згубіш вечар, пах ягоны;
Сонца промень залацісты
І ручай павольны, чысты.

Ужо калі мяне пакінеш,
Згубіш просты пусцячок.
Згубіш ранак сіні-сіні,
Са смятанаю гаршчок.

      *
У глыбі аллеі, у парку, ноччу,
Гарачы і нават шпаркі вочы.
І ўжо птушкі ўздоўж бяседкі скачуць.
Тры бярозкі, тры суседкі плачуць.
Ці ж то гора тым суседкам у парку,
Што знайшоў я па душы таварку?
Ці ж то дрэнна гэтым кветкам дзіўным,
Што мы стрэліся ўжо з ёй да ліўняў?
Што мы стрэліся у час спакусны?..
І цалуеш ты мяне ў вусны.

У ВЫРАЙ.

Прыпыніўся ў небе жораў.
І падумаў: “Дзе ж то мора?
А вось тут бялым-бяло”.
І вярнуўся ў сяло.

*
Іграюць ці прэлюдыю,
Ці вока з вокам стрэнецца,
Мне ўсюды радасць бачыцца,
Мне ўсды шчасце грэзіцца.

І ў кожным твары бачу я
Узаімаразуменне.
І ў кожным гуку чую я
Пяшчоту і натхненне.

                *
Выплакаць вочы
Гэта не гожа.
Вочы дзявочы
Гэта прыгожа.

*
Кот, скруціўшысь ля пячы,
У сне аб чымсці марыў.
Ну, а вецер у начы
Аб дажджу гутарыў.

Цалаваліся слупы
З ветрам ля дарогі.
І крышталямі крупы
Град ляцеў пад ногі.


       МНЕ ЗДАЛОСЯ.

Ці то дзесці ўюцца хмаркі
Каб паскорыць той тайфун?
Ці то вецер мкнецца шпаркі?
Ці то дзьме ў сук лясун?

Ці то проста мне здалося,
Што ў полі гоман траў?
Ці то нешта не збылося
Ад таго, чаго чакаў?


ПОМНІК.

Тут помнік некалі стаяў.
І вось яго зламалі.
А нехта ідучы сказаў:
“Вяльможаў паздымалі”.

І дзеці ў шызых каменях
У хованкі гуляюць.
І аб шалёных горкіх днях
Яны не ўспамінаюць.


ДРЫМБАМБУЛЯ.

Дзве каровы, рагатулькі,
Безгаловыя, на лёдзе,
На байдарках, як зязюлькі,
Грызлі шчаўе ў агародзе.

А шчупак на вострых колах
І ў шнуроўцы з абцазамі
Закруціўся навакола
І заснуў пад абразамі.

І пяклося на патэльні
Разам з яйкам і бутэлькай
Сена. А ў ім пякельны
Сяміносы Саўка-Гэлька

Нешта еў гумовым носам,
Ці то грэчку, ці то печку,
У якой сямівалосы
Торбай воўк лавіў авечку.

Не злавіўшы гэту птушку,
Кучаравую аўчушку,
Ён пачысціў лапай у вуху
І пакашляў у завіруху.

Што было яшчэ ў свеце
У чатырохзялёным року
На скапычанай планеце,
Што ад цэнтру свету збоку,
Дзе ляжачкі каляжачкі
У амаль няўмольным куле,
Каля лякі калялячкі,
Ды яшчэ і ў дрымбамбуле,

Аб навуцы размаўлялі
На лугу крывым і роўным,
І таго яны не зналі,
Што жыццё было ўмоўным.

Але ж ёсць гара Гаргара,
Абравыбрадабрадура.
А на ёй сівая хара.
І на ёй ужо воўча скура.

Ёсць яшчэказлячча лапка,
І у роце хлопца шапка.
І не зношаны абцас.
Доннер вэтэр вас іс дас.


     РАКА.

Беражкамі ідзі па цячэнню,
І глядзі ў сівую ваду.
І адолееш кіліш мучэнняў,
І прагоніш ад сэрца нуду.

А як пойдзеш насустрч цячэнню,
То вада весялей пабяжыць.
І, пазбегнуўшы суму мучэнняў,
Ты захочаш па-новаму жыць.

Так заходзь ты ў хвалі смялее.
І плыві. І глядзіся ў блакіт.
І струмень пад табой не змялее.
І не страціш ты жвавасць і спрыт.

І хай сын твой і кропелька дочка
Распрануцца і ўлезуць у раку.
А хто будзе сядзець з беражочкаў,
Не пазбегне бяды на вяку.


ХАРАСТВО ЖЫЦЦЯ.

Не чуваць было нічога,
Апрача жывога сэрца,
Што падміргвала нябёсам
Роўным стукам у грудзях.

І заўжды я нагадаю
Тую ноч у полі ў маі.
І прастор той ажывае
Паміж зоркамі і полем,
Дзе ляжаў я поўны сілы,
І аб нечым дзіўным марыў.

Не, не марыў. Я не марыў.
Проста нешта адчуваў.
Бо чакала маё сэрца
Нейкіх будучых здзяйсненняў,
Стрэч раптоўных і сардэчных,
Шчырых думак і размоў.
І здалося мне, што гэта
Глыбіня начнога неба,
Хмаркі, зоркі і паветра
Неадрыўны ад Зямлі.

І Зямля, дзе я знаходжусь,
Разам з вечным карагодам
Міраздання узнялася
І памкнулася ў прастор.

І, як быццам на арэлях,
Я ляцеў кудысці ў Вечнасць.
І кружылася ў паветры
Дробязь Вечнасці  -  Зямля.

Толькі ў полі, толькі ў маі,
Лежачы ў траве высокай,
Гледзячы на зоркі-краскі,
Можаш ты адчуць на сэрцы
Непаўторную тугу.

І скажы ты ёй: “Явіся!
Без цябе я не магу”.


БУБЕНЧЫК.

“Гэта ж, мамчка, паслухай,
Ён схапіў мяне за вуха.
І крычыць: “Давай жыцця!..”
Кажа мацеры дзіця.

“Ціха, дзетка, заспакойся.
Прытуліся да мяне.
І нічога ты не бойся.
Можа, кара нас міне.

Можа, прыйдуць партызаны,
І ўжо вызваляць адсюль.
Паліцай, глядзі вунь п’яны.
А ў яго ж саломы кудь.

Пацярпі, мая дачушка,
Не глядзі ў той ты бок.
Ты глядзі сюды, дзе птушка,
Дзе зялёненькі дубок”.

“Птушка, мамачка, не можа
Разам з дубікам згарэць.
Бо яе шкадуе Божа.
Птушка можа ўляцець”.

 “Ціха, дзетка, ціха, ласка.
Глянь, агеньчык на сцяне.
Думай, быццам то ў казцы.
І туліся да мяне”.

“То апошні ўжо агеньчык.
То мы, мамачка, гарым!..”
Задыміў душы бубенчык.
“Мамачка!.. Пагаварым!..”

“Пацярпі, мая ты дзетка.
Ты туліся да мяне.
Вунь, у лес бяжыць суседка.
Можа, кара нас міне.

Можа, прыдуць партызаны
І ўжо вызваляць адсюль.
Бачыш, паліцай ужо п’яны.
А ў яго ж саломы куль…”

Б’е паветра у бубенчык.
Над зямлёй стаіць туман.
Дагарэў душы агеньчык.
Дзе ж той з лесу артызан?

“Ціха дзтка, ціха ласка.
Ты туліся да мяне.
Быццам мы з табой у казцы.
Быццам гэта толькі ў сне”.

“Гэтаж, мамачка, паслухай!
Ён схапіў мяне за вуха.
І крычыць; “Двай жыцця!”
Кажа мацеры дзіця.












П  Р  Ы  С  В  Я  Ч  Э  Н  Н  І.



ПАЭТУ.

“О, час апошні! Вось і ты прыйшоў!
Няма ні розуму, ні спрыту, і ні слыху…
А як калісці браў я галубоў,
Ці тых зайцоў!
А зараз нават дыхаць

Не маю чым”.
Вось гэтак, задумён,
Каршун магутны, што спаўзаў з вяршыні,
Прагаварыў. А там зялёны клён
Бярозку цалаваў у той нізіне,

Дзе жыў паэт, такі ж, як ён, каршун,
Што быў калісці малады і жвавы.
І з тых вяршыняў славы, як пярун,
Грымеў.
А зараз кволы і кульгавы.

І ўжо амаль запамятаваў свет,
Які ён быў у шчырасці паэт.


ЗЯМЛІ.

“А бляск нябёсаў у небе застанецца,
Калі жыццё загіне назаўжды?..”
Вось гэткае мне ў начы пляцецца.
І бачу я, што будзе нам бяды.

Спусцела ўсё. Зчарнела ў галавешкі.
Загінула ў атруце і ў крыві.
Ты не пачуеш плач. Няма і ўсмешкі.
Нічога. Ці заві, ці не заві.

І быццам я пракрочыў праз вароты.
І ўжо вайшоў у браму. Мабуць, у рай.
І мне здаецца, што я скінуў боты.
А нехта кажа: “У ботах памірай.

Бо тут табе больш не патрэбны боты.
Бо ты мярцьвяк. І ўсе твае турботы”.


БАХУСУ, ЯКІ СЕЎ НА ПЕГАСА.

Прыемнае на смак наліў віно я ў гляк.
І сеў я у сядло, каб пракаціцца.
І раптам чую, як мой кволы конь дзівак
Уздумаў за аблокі аж узвіцца.

Ляцім мы. Я гляджу. То я бачком сяджу.
А з гляка ўсё віно мне ў вусны льецца.
Ад смеху я дрыжу!.. Мы селі на мяжу.
І кажа мне мой конь: “Нам трэба спецца”.

Тут, верце мне, ці не,
Але ж мой кволы конь
Ужо гэткія стаў вырабляць рулады,
Што пляскаў я ў далонь
І ўспамінаў Смаргонь,
Дзе я стракаў выдатнікаў эстрады.

І я затанцаваў. А конь мне падпяваў!..
І заспявалі і вужы, і гады.


ПАБЛО ПІКАССО.

Зусім ён просты, сціплы і рухомы.
Не выпадкова верыць у жыццё.
Вось ён бяжыць узрушана дадому,
Бярэ аловак, шыльду, ці ліццё,

І нешта піша, рэжа, вырабляе.
О, колькі бляску ў яго вачах!
Дзеля мастацтва ён галлё ўздымае,
І на сумоту наганяе жах.

У неспакоі нават у пакою
Ён круціць дроцік, зношаны абцаз.
І трапяткой узрушанай рукою
Вядзе кахання шчыры перасказ.

Так. Ён Пікассо. Усё ў ім апантана.
І што не зробіць ён, ужо то не танна.


      АЛЯКСАНДРУ БЛОКУ.

Фарбы стракатай зары дагаралі.
Людзі спяшаліся ў хаты свае.
Зоркі ў небе паркаль прадзіралі,
І пазіралі ў вочы твае.

Важка ў спякоце дыміліся горы.
А ў лагчыну лажыўся туман.
Сумным здавалася Чорнае мора.
Быццам яго пакахаў акіян.

Месяц дужэў і ўвыш уздымаўся.
Ветразь рыбачы мільгнуў удалячы.
Хлопец там з дзеўкай усур’ёз абдымаўся.
Кляўся ў каханні ён ёй уначы

Дзеўка не верыла, што закахаўся
Ён у яе, на ваду гледзячы.


СЭРЦУ МАТІССА.

Ён усё сцярпеў. І, сходзячы ў магілу,
Цябе сціскаў напружанай рукой.
Што ж ты яму не гэткае зрабіла?
І ён сканаў. Ён даў табе спакой.

Ах, сэрца, сэрца! Ты ў нябыт ляцела.
І думку ты ў неба ўзняло.
І нерухомы ўжо душа і цела,
І вусны сцяты, адыйшло цяпло.

О, геній!.. Майстра шчырых хваляванняў!..
Але ж маўчыш ты. Ці ж не глупства то:
Магілы вокнаў ззяюць ажываннем.
І повен стол. Не з’едзена нішто.

І апельсін, і яблык, і катлета.
І нават пунш шапоча мне пра гэта.


ВАДАСПАДУ.

“Куды я ўсё імкнуся і бягу?
Ужо з вяршыні кінуўся ў нізіну.
Чаго мне трэба? Ці ж я там змагу
Грымець? Ці я ў нізіне той загіну?

А як глядзеўся я на вышыні!
Было ўжо чым мне ззяць і ганарыцца!
І ад мяне адскоквалі агні
І зорак, і камет.
І трэба ж узвіцца

Аж вунь да тых чырвонаружых гор,
Што ўсміхаюцца: “Ці скочу, ці не скочу”.
Ну, што ж. Я скочыў. Мкнуся цераз бор.
Вось уздоўж ракі і праз лагчыну крочу.

А там і мора!.. Кім я буду ў ім?..
Ці застануся з гонарам сваім?..”


     ВІЛЬЯМУ ШАКСПІРУ.

Вось кніга, на якую я малюся.
І тым, хто напісаў яе, дзіўлюся.
І зайздрасцю ўжо мне кранула душу.
І больш аб тым я гаварыць не мушу.

Але скажу, што я вось гэткі ж геній.
Бо я, як ён, жыву ў летуценні.
І я, як ён, аб тым пішу сонеты.
І ўжо мы з ім выдатныя паэты.

Не, я хлушу! Ён лепей. Цікавейшы.
І за мяне ён і мярцвяк жывейшы.
Бо ён жыве ўжо пятае стагодзе.
А я ледзь-ледзь прыкметны ў карагодзе

Тых, хто ад суму нешта там мырмоча,
І ў бяссмерце прасачыцца хоча.

КАМЯНЯМ.

Каменні ляжалі, прыжаўшысь бакамі.
І гэтак ляжаць ім хацелась вякамі.
Яны сябравалі, і ў дружбе зыйшліся.
І ў вечным каханні жыццю пакляліся.

А ў вёсну трава ўжо наўкол прарастала.
І блізасці той між каменняў не стала.
Не стала ў каменняў той мужнай адвагі.
І кожны ляжыць. Памірае ад смагі.

“Навек разарвалі мы, дружа мой, путы.
І моўчкі ўжо мусім адольваць пакуты.
І ўзрушыла нас, назаўжды разлучыла,
Трава, бо у ёй незвычайная сіла”.

“Пазнаўшы нястрымную сілу жывога,
Мы больш у жыцці не пазнаем нічога”.


   РУЖАМ.

Пяць руж табе купіў я сёння
У дзень анёла тваяго.
І, чарку ўзняўшы на далоні,
Я пажадаў табе ўсяго.

Было не кепскае надвор’е.
Але ўжо восеньскі быў час.
Я пажадаў пазбегнуць гора
І абурэнняў тых між нас.

А ружы так былі духмяны,
Ад іх такі ўзыходзіў пах,
Што я, жаданнем апантаны,
Ужо вершы коўзаў на зубах.

Ад чаркі быў я форсам дзюж.
І я аддаў табе пяць руж.





ТАБЕ.

Будзённа ўсё. І усё да нас прычасна.
Сяджу у суме я. І вока ў слязе.
А ты гаворыш: “Гэта ўсё напрасна!
І ў жыцці мне гэтым не вязе.”

Але ж, зрабіўшы шэраг хатніх спраў,
Аслабаніўшысь ад турбот будзёных,
Гавораш ты: “Каб у хаце хто прыбраў.
А там каб і пайсці да нашых клёнаў.

Пагушкацца ля той ужо вады,
Дзе ты мяне ў першы раз убачыў.
Ідзеш ты і глядзіш, а я ўжо плачу
Ад нейкае дзіцячае нуды.

Будзёна ўсё. І ўсё ўжо мінула.
І ў душы не чуць былога гула”.


АГНЮ, ЯКІ ПАЛАЎ У ДУШЫ.

Здаецца часам мне, бы гэта ты
Мяне пакінула. І тыя нашы годы
Звяліся ў сум, скруціліся ў нягоды.
І больш няма сардэчнай пекнаты.

Быў плён жыцця. Агонь палаў у душы.
Ляцела воблачка. І птушка пела.
Але ж і птушка ў вырай уляцела,
І дрэвы  -  быццам у небе галышы.

Пад вечар сцюжна. Ноччу маразы.
Душу халодным жалем ахапіла.
Дзе маладосць мая? Дзе тая сіла?
Няма нічога, апрача слязы.

І ў сэрцы жах. І ў ім нястрымны боль.
Як быццам нехта сыпле ў рану соль.


ЛЁСУ.

У будзёнай мітусні будзёнасць спраў.
У спрэчках усе парады без падставы.
Я нешта не зрабіў, ці не прыдбаў.
Ці не раблю я нейкія там справы.

Ці ж здзейснілася ўсё, што я чакаў?
Ці маеш ты ўсё тое, што чакала?
Ці тое я, што я знайшоў, шукаў?
Знайшла ці ты ўсё тое, што шукала?

Мой лёс навечна звязаны з тваім!
І паспытаў я ўсе яго адценні.
І пазгубляў я недарэчнасць у ім
Юнацтва, дзе бруілі летуценні.

І вось цябе прыдбаў я ў жыцці!
Куды ж яшчэ мне ўжо цяпер ісці!


ТОЙ ВЯСНЕ.

У тую незвычайную вясну,
Што правялі мы без тугі і гора,
На хваляў набягаючы сцяну
Ласкавага ўзрушанага мора,

Быў гарызонт у цудзе навізны.
І сонца промень адбіваўся ў скалах.
І ў пену найдужэйшай сівізны
З усмешкаю дзівоснай ты ўцякала.

А я цябе шукаў на той вадзе,
І гойдаўся на хвалях я высокіх.
Бо я паверыў часу, што вядзе
Да шчасця.
І вось гэты час далёкі

Ужо колькі год бы бачу я.
Бо ён
Не засмучоны і ў мільёне дзён.


МАІМ ПАКУТАМ.

Здаецца часам мне, што гэта ты
Мяне пакінула. А нашы тыя годы,
Што шчасліва ішлі, зглумілі шкоды.
І ўжо няма сардэчнай пекнаты.

А некалі усё у нас было.
І сонца грэла. У лесе птушкі пелі.
І вось і птушкі ў вырай уляцелі,.
І нават рэчка ўтварылась у шкло.

Пад вечар сцюжна. Ноччу маразы.
Усё аджыло. Усё сумам апаліла.
Дзе маладосць мая!
Дзе жвавсть тая, сіла!..
Няма нічога. Толькі сум слязы

З вачэй маіх. Душы я не збярог.
Бы ўсё ўжо скончана.
Як ў сцяну гарох.


ВЯСНЕ.

Захаладзела. Камянеюць лужы.
Застылі каляіны ля шашы.
І зноў чакай ужо зімовай сцюжы.
І дабярэцца холад да душы.

Кранаючы спадніцу кволай ночы,
І ўскінуўшы ў світанак плаўнікі,
Бяжыць рака. За ёю хмара крочыць.
І раптам паслабела сцюжа ночы,

І пацяклі з узгоркаў ручайкі.
А кроплі сонца ў небе зіхацелі.
І ў хваляванні аж гудзіць сасна.
“Ідзе вясна! Ідзе вясна!
Узляцелі

Ужо жаўрукі. Іх пазвала яна!”
Так. То вясна. І птушкі прыляцелі.


МАЁЙ РАДАСЦІ.

Як крыллем дрэвы ўжо зрабілі ўзмах
І паляцелі, быццам тыя птахі,
Вось гэтак мы, ледзь-ледзь адрынуў жах,
Як пацягнуліся хутчэй да свахі.

Кахання час нас да нябёсаў узнёс
На хвалях мора ўспененых і белых,
І аб’яднаўся твой з маім ужо лёс,
Як акіян, які яднае смелых.

Так хай ад нас адкоціцца буран,
Што прыляцеў з нябачнае краіны.
Пакуль мы разам, мінуць нас ільдзіны,
І не заб’е грымучы акіян.

Выпрабаванне, то памер кахання.
А ад пакутаў задужэй еднанне.


    МАЛАДОСЦІ.

Збягае маладосць. Бяжыць мяне.
Цябе ж не закранула тая дзея.
Ты не змянілася. Ты быццам у той вясне!
А мо, на год ты дзесяць маладзее?

У дзецях ты квітнееш кожны год.
Ці ж гэтага, каб мець юнацтва, мала?
Жыцця нясеш ты маладога ўзлёт,
Што ў харастве сваёй душы трымала.

А вось калі б пачуццяў я не меў,
Усё было б у свеце не цікава.
Я гэта, дзякуй богу, зразумеў.
І да цябе я ставіўся ласкава.

Цяжар гадоў каб за плячмі не мець,
Нам трэба шчодрасць сэрцаў разумець.


        ШЧЫРАСЦІ ДУШЫ.

Якое месца зоймеш у жыцці,
Кім станеш у ім, што аддасі, прыдбаеш,
Вось гэтак ты і здолееш ісці
Цераз жыццё. Аддаўшы болей маеш.

Само жыццё дапамагае нам
Дазнацца, што мы ў нашых сэрцах маем.
І чалавек сабе гатуе сам
Усё тое, што мы ў жыцці трымаем.

Адказны ты прад тымі, хто вакол,
Каму прынёс ты шчасце ці пакуты,
Хто ад тваіх штодзённых спраў вясёл,
Ці на каго ты накідаеш путы.

Чыю пасаду зоймеш у жыцці,
Таго сцязёю мусіш і сці.


     МАЛАДОСЦІ.

У ёй узнёсласць думкі і крананне
Агнёў душы. І нават рэўнасць ёсць.
І шчырасць сэрца, і само каханне.
Што гэта ў свеце?.. Гэта маладосць.

О, маладосць!.. О, дзіўны час юнацтва!
Як затрымаць твой няўтрымны жар!
Табе спадобы толькі што мастацтва.
Яно юначы не губляе твар.

Яшчэ дзяцінства будзе даспадобы
Той маладосці. У ёй узнёсласць ёсць.
І сталасць ў сэрцы то таксама добра,
Калі яна шануе маладосць.
 
А смерць ўжо гэта не да часу госці.
Цані жыццё на радасць маладосці.


МАІМ МРОЯМ.

Я бачыў, як у мчаўшымся цапу
Вякоў, зацятых абцугамі Рока,
Стаяў сам Бог. І ён сказаў: “Сапу!
Бо не магу ўжо і ўздыхнуць глыбока.

Што за часы!.. А ў даўнія гады
Было не гэтак. Чорт людзей тут зводзіць!
У царкву ідуць, бы то папіць вады,
Каб там без сэнсу вольны час праводзіць”.

Я гавару: “У царкву я не хаджу!..”
А ён маўчыць. Ужо не чуваць гамонкі.
Тут я прачнуўся. Я ў раллі ляжу.
І смех дзіцячы чую лёгкі, звонкі.

Я аглядзеўся. Гэта ж ясны дзень.
То я заснуў, забіўшыся у цень.


ПРА БАЦЬКУ І БАЦЬКАЎШЧЫНУ.

Быў красавік. На небе шчэ было
Даволі хмарна. Птушкі рэдка пелі.
Але наўкол усё раптам ажыло.
Маланкі нечакана загрымелі.

І заблішчэлі ў небе пяруны.
І заіржалі ўжо знянацку коні.
І у падзяку подыху вясны
Загаманіў за рэчкаю гармонік.

То граў хлапец, што з першае зары
Зямлі ўзараў пупырысты аблатак.
А ў вёсцы, у прачнуўшымся двары,
Дзіцячы голас чуўся: “Слухай, тата!

Мы вершык вывучалі пра вясну!..
Ці чуеш ты?..”
І бацька буркнуў:“Ну?..”


ЛІСТАПАДУ.

Узрушыў дрэвы шумны лістапад.
І пахмурнела і пажоўкла лісце.
З марозу пасівеў уранку сад.
І ліст узляцеў, бы ён шукае выйсце.

Ляціць ён увыш, дзе птушка між аблок
У небе хмарным у вырай адлятае.
І ўсхвалявалася яна. Вячэрні змрок.
Яна над велькім дахам пралятае.

Ей бачыцца абшар усёй зямлі,
Што абляцець імкнецца тая птушка.
“Ах, крылы б мне!
Каб крылы мне былі,
Я б быў ужо там, дзе буслаў уецца стужка!

Я ўсхвалёван. Рушу да сваіх.
Ляцяць буслы. Я абганяю іх”.


     БУДУЧЫНІ.

Там, у вяках, што не датычуць нас,
Хлапец народзіцца і зразумее,
Што і ў маленстве, у бестурботны час,
Ён незвычайным светам палымнее.

Бо геній ён. І, мо, праз дваццаць год
Ён будзе кіраваць усёй планетай.
І да яго пацягнецца народ.
А ён сустрэнецца з звычайнаю кабетай.

І звяжа з ёй свой асабісты лёс.
І ля ракі, у гадзіну адпачынку,
Зачараваны воблакам з нябёс
Адчыніць ён цудоўнейшую скрынку.

І, перабраўшы клавішы вякоў,
Убачыць ён і нашых мастакоў.


        ЖЫЦЦЮ.

Не ганарыся, што ты малады.
Да смерці той зусім і недалёка.
Яна падыйдзе раптам, бы з наскока.
І не заўважыш, як прайшлі гады.

Усіх зруйнуе могілкаў кірмаш.
Зямля не паглядзіць на ўзнагароды,
І тое, ад якой ты там пароды,
А ляжа на цябе і ўсё шабаш.

Але ж за хвост ты не цягні кабыл.
Жыві сумленна, не цурайся працы.
Каб, як мага, найбольш хапіла сіл
На тое у жыцці, дзе маеш рацый.

Туды імкніся. Будзь сумленным ты.
А там і смерць. А там і дух святы.


ПЧАЛЕ І КВЕТЦЫ.

Сагнуўшы сціплы стебялёк дугою,
Пчала, прысеўшы, гойдалась з другою.
І падсабляў ёй спрытны матылёк
Ужо лашчыць тонкі кветкі стебялёк.

А дзеўка ў вуснах квецік той зажала.
І ля вады на беразе ракі,
Як каралеўна, дрэмлючы, ляжала.
І ўкол яе віліся матылькі.

Ці ж гэта смут азначаны тугою?
Ці то гвалтоўны быў драпежны сон,
Дзе любы твой аблытаўся з другою,
І па табе ўжо не сумуе ён?..

На грудзі поўныя ты горача ўздыхала.
А пчолка твар твой крыллем абдыхала.
 

      ЖАДАННЮ.

Як кветка, ты павольна і святла.
Але ж табе патрэбна вільгаць сэрца.
З маёй душы ты сум мой адвяла,
Каб ад сухотаў мне ўжо не памерці.

Так хай ўсе кветкі ад усёй зямлі
Галоўкі хіляць да цябе ў надзеі.
Жаданняў тых мы сціплы шлях прайшлі.
І адтаго і сэрцам маладзеем.

Паважных гладзіолусаў табе
Я не насіў. Каханне іх чысцее.
Яно заўжды ў руху, у барацьбе.
А ад ляноты і гарбуз пусцее.

Каханняў кветкі!..
У чым жа ваш сакрэт?..
У тым, што ўжо
Без вас памрэ сусвет.


ШКОЛЬНІЦЫ, ПЕРАТВАРЫЎШАЙСЯ
Ў АСОБУ.

О, як знянацку, як цудоўна ты ўзыйшла!
Ці то пара твая дзявочая прыспела?
Ты на мяне так дзіўна паглядзела!..
А ты ж зусім маленькаю была!

Шчэ ўчора між сябровак ўсіх шпарчэй
Ты ў лялькі і ў класікі гуляла.
І вось я бачу бляск тваіх вачэй.
І быццам мне яго і не хапала.

Ці ж розумам я сёння маладзей,
Што ўсё блукаю ля тваёй я хаты!..
Які ж з мяне жаніх. Ужо стараваты.
А я саромлюся, аж не узняць грудзей.

О, як знянацку, як цудоўна ты ўзыйшла!
І сон мой, і спакой мой узяла.


         СУСВЕТУ.

З усіх Галакцік зоркі прыгані,
Ты не ўпрыгожыш тым абрыс дзявочы.
І чым мяне ў неба не мані,
Мне даражэй твае жывыя вочы.

Усіх руж, што нараджаюцца за год,
Не хопіць, каб згасіць тваёй усмешкі.
Хай і Жар-птушка сядзе ля варот,
І дагарыць да тлянай галавешкі,

Красы тваёй тым ззяннем не зацьміць.
І не зністожыць вуснаў асалоды.
І гэты водар мне да веку піць,
І услаўляць ўсю прыгажосць прыроды.

А ў ёй каханне, што цячэ ракой,
І мілаванне, што нясе спакой.


ДОН КІХОТУ.

“Пяшчота сэрца!.. Свет маіх жаданняў!..
Цябе сустрэў я! Ці ж кахаеш ты?!..”
Вось гэткае ён задаваў пытанне
У наіўнасці сардэчнай пекнаты.

Але ж не адшукаў ён той кабеты.
І на кані поўсвета абляцеў.
Змагаўся ён. І вось учынак гэты
Дзеля усёй планеты рацый меў.

Ён рыцар і ласкавы, і пяшчотны,
Aдважны і сардэчны, як дзіця.
Бадзёры. Ну, а ў большым ён сумотны.
Вучоны і не ведаўшы жыцця.

Пра гжткіх кажуць: “Гэта ж дон-Кіхоты!..
І ўжо з-за іх у свеце ўсе турботы!”