22. Беларускi санет

Марк Орлис
История одного человечества.



        Марк Орліс.



Беларускі санет.



       2016 г.



Собрание сочинений
в 99 томах. Том 31-ый.



л. ш.
1
Калі яшчэ ўсход не палымнеў,
І ў небе не спявалі нават птушкі,
Калі рака пераплятала стужкі,
І месяц апусціўся ў хваляў гнеў,

Сумотным быў і бераг ля вады,
І дуб прачнуўшыйся і падужэлы.
І вецер кволы кінуўся туды,
Дзе воблак узыйшоў ружова-белы.

Прырода ладкавалася да змен.
Блішчэлі і знікалі ў небе зоркі.
Цень паслабеў. Памаладзелі горкі.
І промень сонца кінуўся да сцен

Утульных хат. І птушка паднялася.
І ўсё заззяла, і зара ўзнялася.

      2
Я ўжо не вольны. Я ўжо заручон.
І ў светлай думцы шчасця асалода.
Бо здзейсніўся мой мілаваны сон.
І навакол і людзі, і прырода

Вітаюць удвая мой лепшы дзень.
І заіграла жыцце палымняна.
І адзіноцтва адступіўся цень.
І ўсё цудоўна, шчыра, закахана.

І ўтрая я шчасце пазнаю,
Калі твой позірк чысты і празрысты
Пяшчотаю кране душу маю.
А позірк свой табе нясу я чысты.

І хочацца мне, каб і ў смерці час
Кахання гонар не пакінуў нас.

3
Я ў рамонкаў неяк запытаў:
“Ці паляцелі б вы, як тыя птахі?”
І нехта з іх мне ціха шапатаў:
“Не, ад зямлі нам лепш глядзецца ў гмахі”.

І падыйшоў я да чырвоных руж:
“А хочацца вам песню заспяваці?”
“О, не,  -  сказалі ружы,  -  нам да сцюж,
Квітнеючы, палеткі красаваці”.

І вось дагнаў я шпаркі вецярок:
“Паслухай, я цябе прасіць не буду
Аб цудзе. Бо ты сам сябе збярог
Такім, як быў. І ты падобны цуду”.

І адказаў мне вецер: “Цудаў шмат.
Ты ж чалавек. Дык не рабі як кат”.

4
О, здзіўлены дзіцячы чысты твар!
О, таямнічасць матчынай паходкі!
У вачах спякота і сардэчны жар.
А на руках камочак аднагодкі.

Усё гіне, усё прасуецца ў часы.
Але ж ніколі маладосць не гіне.
Пакуль ад плеч ільюцца валасы
На грудзі матчыны, нас радасць не пакіне.

Хай будуць побач маці і дзіця.
Хай спёка сэрца праз вякі імкнецца.
Кахання свет ад шчодрасці жыцця
У чалавечыя адносіны праб’ецца.

Нічога лепш, чым гэты дзіўны твар
Я не хацеў у час юначых мар.

        5
Перада мной ізноў пытанне ўстала,
Як і ў маленстве, дзіўнае піццё:
“Што мне нясе ўжо грымнуўшая сталасць?
Мне сорак год. Амаль усё жыццё”.

Ад часу я не адварочваў вочы.
Не здраджваў а ні ў думках, ні ў жыцці.
І адтаго гляджу я ў твар дзявочы,
І зноў хачу па шчырасці ісці

Туды, наперад, у тыя нашы годы,
Не гледзячы на смутак сівізны.
І зноў магу адолець я нягоды,
І зноў хачу зачаравацца ў сны.

Я рыцар. І без жалю і папроку
Іду наперад. Не зацішу кроку.

        6
Калі жаданне папярэдзіць чуласць,
І засупернічае з спрытным пылам;
Калі нястрымнасць сэрца закранула,
І гэтак млосна, што не маеш сілаў;

Калі імгненне ззяе паміж нас,
Не адыходзячы, як тое ліха;
Калі знікае безсэнсоўны час,
І ўсё у сэрцы здзіўленна і ціха;

І апантанны ўжо знікае жах,
І быццам ў небе птушка пралятае,
То і пачуцце робіць важкі ўзмах,
І асалода вуснаў у вуснах тае.

І ты трапляеш да мяне ў палон.
І чыстых спёкаў узнікае чысты плён.

7
Не, не баюся я цябе згубіць!
Бо паміж нас адвечнае імкненне.
І лёгка мне з табою шчырым быць.
Тут крыўды ты не ўбачыш і адцення.

Занадта ўжо шчаслівым быў мой лёс.
І вось таму, магчыма, мне здаецца,
Што шчасце наша блакітней нябёс,
З якіх і дождж ніколі не пральецца.

Але ж душа турбуецца мая!
І часам я нястрымна горка ныю,
Бы то бяды бясконцая змяя
Пятлёй цераз маю кладзецца выю.

Ці ж добра гэта, што і ў шчасця час
Сардэчны жах не пакідае нас.

8
Мы часам паспрачаўшыся жывём.
А спрэчкі тыя больш дык без падставы.
І ў апраўданне сораму завём
Нячуласці гарэзлівыя справы.

І сохнем ад адвечнае нуды,
І лёсу губім месяцы і годы.
Але ж за спрэчкамі ідуць заўжды
Гадзіны прымірэння, нават згоды,

Што неабходны дурню, жабраку,
Гвалтоўніку і вечнаму гуляку,
Які, схіліўшы галаву ў раку,
Ужо бачыць там не твар свой, а сабаку.

Як паспрачаюся з табой, дык удвая
Ажно заходзіцца тугой душа мая.

9
Учора я убачыў дзіўны сон.
Увесь свет бы адцурауся ад кахання.
Лясы і рэкі трапілі ў палон.
На дрэвах а ні кроплі калыхання.

І важкая цяжарная сляза
Лілася. І праз горкі скарб сумотаў
Я зразумеў: не грымне ўжо граза,
І ўжо не будзе мне патрэбна ботаў.

Навошта жыццю падыйшоў канец?
Учора ўсё і ззяла, і квітнела.
Навошта мне душа мая і цела,
І гэтыя нябёсы, як свінец?

І ўчора незвычайны бачыў сон.
Як быццам розум мой ды трапіў у палон.
 
10
Усё мне не спіцца. Думаецца тое:
Адкуль бярэ каханне гэту сілу,
Калі нішто ў свеце не пустое
З гадзіны той, што ў мяне ўсяліла

Вялікі цуд, які завуць каханнем;
Ці шчасцем, ці здарэннем незвычайным;
Ці вось у шлюбу назаўжды еднаннем
Надзей людскіх з пярсцёнкам заручальным.

Усё мне не спіцца. Думаецца тое:
А каб не гэта дзіўнае здарэнне,
Жыццё б маё было зусім пустое,
І не было б ў ім спёку і гарэння.

Было б то тленне. Больш таго: згніванне.
І аджыло б на сэрцы хваляванне.

11
Як сонца промень, што пралез ў гушчар,
І там загінуў у цемры непралазнай,
Ужо гэтак я у небасхіле мар
За сэнс жыцця нясу яшчэ адказнасць.

Дзіцячы плач, і матчыны пакуты,
Блакіт нябёсаў, цішыня дрыгвы  -
Усё на мяне бы накідае путы,
Бярэ ў ціскі. Бо покуль я жывы,

Як промень той, что ў светлым небасхіле,
І я лячу кудысці напралом.
І адчуваю ў радасці і сіле,
Што буду біцца з цемраю і злом

Аж да магілы!.. Бо гушчар мяшчанства
Мяне злуе. Прабачце, проша панства.

         12
Пракрочыў год і кануў у небыццё.
Але ж яшчэ не кончана жыццё.
І нам чакаць з табой выпрабаванняў,
Знаходак, стратаў, іншых хваляванняў.

І не ў апошні нам дзівіцца дзень,
Шіо ў светлай радасці, ці ў сумоце.
Усё будзе. І з вачэй адрыне цень.
І заблішчыць усё, быццам у пазалоце.

І ты, калі ты выбярэшся ў шлях,
Вазьмі з сабой і шчырасць, і пяшчоту.
І ў турботных, і ў сумных днях
Ты не губляй да радасці ахвоту.

І з чыстым сэрцам, з спёкаю вачэй,
Хай зіхаціць жыццё тваё шпарчэй.

13
Ты памятаеш сад? Рыпеў з марозу снег.
О, снег той чысты! Як уся прырода,
Ён быў урачысты, гэты чысты снег,
Што здалячы, з небачнага ўжо года

Вядзе мяне туды, у дзіўны сад,
Дэе ўсё было, як і ў сне дзівосным.
Цераз жыццё, праз колькі год назад
Імкнуся я душою, сэрцам млосным

Да тых часоў. А побач, ля мяне,
Заснула ты… А мне ўсё не спіцца.
Ты усміхаешся, ласкавая, у сне.
Табе ўжо нешта сніцца.

І ночы цень адбіўся на сцяне.
І быццам хоча ён узрушыцца, узвіцца.

      14
З узростам мы паробімся ямчэй.
У адносінах з суседзьмі пачысцеем.
І на сумоту нечыю шпарчэй
Адкажам. І ў сэрцах не спусцеем.

Бо нам да часу ў гэтым свеце жыць.
І непазбегнуць усемагутнай смерці.
І што рабіць! І на каго ўжо кпіць!
Падыйдзе тэрмін, прыйдзецца памерці.

Але ж калі я пакахаў цябе
Па падабенству рыцарскіх раманаў,
Я сэнс жыцця знайшоў у барацьбе,
І не марочыўся ліслівасцю падманаў.

І вось аб тым пішу. І ў галасы
Хай прапяюць пра гэта ўсе часы.


15
Ты ажыла пасля цяжкой хваробы!..
Падставай да яе была туга.
Вось гэтак дзень, што ночы даспадобы,
Узрушыць раптпм радуга-дуга.

І заспявае ў шчасці наваколле,
І заіграюць у небе салаўі,
І ажыве ў бляску сонца поле,
І пеўні зноў пачнуць свае баі.

І выйдзе дзядзька з хаты на дарогу,
І ухмыльнецца сонцу і вясне,
І скажа гэтак: “Ну і дзякуй богу.
Ідзе вясна! Ідзе і да мяне.

І ажыла ж пасля цяжкой хваробы
Зямліца!.. Будзе здобы!.. І да здобы”.

     16
Я ноччу ў сне ўжо ў які то раз
Лячу ў аблоках у дзіўным паднябессі.
І там чакаю ранішні я час,
І заліхвацкія я там складаю песні.

І ў свірэль дудзю. І на усход
Цягнуся. І знікаюць у небе зоркі.
І паўстае па гарадах народ.
І пасівелі гмахі і пагоркі.

Але ж слабеюць крылы ў мяне,
І на душы мне робіцца жахліва.
І не ўцямлю я, што гэта ў сне,
І што прачнуся я… О, як жа мне сумліва!

І я хачу ўзняцца і крычаць.
Але маўчу. Бо не магу пачаць.

      17
Як выйду з хаты, дык усё хаджу
І ўважліва гляджуся ў навакрлле.
Вунь, бачу я, між двух палёў мяжу.
А там  -  зусім зачырванела поле.

Быў добрым ураджай на той зямлі,
Дзе чалавек не шкадаваў турботаў.
І тыя хай, хто гэты хлеб узнялі,
Хто не скідаў амаль паўгода ботаў,

Затопяць баньку, і дарожны пыл
Спалошчуць. “Усё рабі! Не бачыш свету!
І дзе набрацца тых сялянскіх сіл!”
То дзядзька ўзбіўся ў злосці на кабету.

О, родны край! О, мой чароўны край!
Калі ж то будзе на зямлі той рай.

       18
Калі ўзыйшлі ад нас жывыя здані,
І атрымалі мы жыцця турботы,
То ўжо з таго не стала меньш кахання,
І да яго не стала меньш ахвоты.

І ў чысціні тваёй усмешкі дзіўнай,
І ў глыбіні за тыя здані жаху,
Я і жыву у вернасці наіўнай,
Спадобы тому трапяткому птаху,

Што біўся ўсмерць, усур’ёз, без кампрамісу,
І захініў маленькіх птушанятак.
І ў кроў разбіў драпежнікаву мысу.
І сеў на пень, і закрычаў заузята:
5
“О, то ж табе, ліслівая ты сука,
Аж да магілы ад мяне навука!”

19
Хай б’е пярун, хай зіхаціць маланка,
Хай пойдзе дождж, хай ўсё вакол кіпіць!
Я ж выйду з хаты, адыйду ад ганка,
І заспяваю. І не буду кпіць

На лёс сялянскі, на яго турботы.
Бо я ж не кволы ў свеце чалавек.
І не згубіў я да жыцця ахвоты,
І да лясоў, і да нябёс і рэк.

Вось свішча вецер, мкнецца навальніца,
Затрэсла стрэхі гумнаў, утульных хат.
Хай жа звініць жыццё і весяліцца,
Як гэты дзіўны весяліцца град.

А я пайду. Я адыйду ад ганка.
І заблішчыць вакол мяне маланка.

20
Прачнуўшыся з усходам, успамінаю
Ужо адыйшоўшых непаўторнасць спраў.
І гэтых дзён, что ля мяне, мінаю
Турботы, і гляджу як з вертам узграў

Ручай, і як калоцяцца аблокі,
Як сонца затрымалася ля хат,
Як дзень пагнаў узрушаныя крокі,
Паветра ўздухмяніўшы.
Я шмат

Чаго ўбачыў у гэты ранак дзіўны.
І думаю сабе: “То ж я жывы,
Здаровы, разважальны і наіўны.
І на жыццё я маю ўсе правы”.

Ну што вам пажадаць, мае ж вы людзі?!..
А і нічога. Хай вам добра будзе.

      21
Не, я не веру, што ўжо колькі год
Ілью чарнілы, крэмзаю паперу,
І не прыдбаў я гэткіх вось выгод,
Што прынясуць павагу мне.
И веру

Перамацуюць да майго жыцця.
І вось тады і здзекі, і ўсмешкі
Тых, хто не піў сардэчнага піцця,
Але аб ім, як быццам грыз арэшкі,

Разважна вёў гамонку на людзях,
Закончацца. І знікнуць забароны.
І будзе лёгка дыхацца ў грудзях.
І гаргатаць адвучацца вароны.

Не, я не веру, что ўжо колькі год
Я гараджу на саж алцы гарод.


      22
Не спіцца мне. Я думаю аб тым:
Адкуль бярэ каханне тую сілу,
Дзе я ізноў чаканнем трапяткім
Цягнуся да вясны, да небасхілу?

Ці я гляджу праз шкло ў вечары,
Ці ў лес іду, ці мкнуся ў завіруху,
Ці вось не сплю ўсю ноч, аж да зары,
Няма мне моц пазбегнуць сэрца руху.

Чаму душы і млосна, і цяпло?
Чаму бяру я сцержань і паперу
І ўсё пішу пра тое, што было,
І надаю я шчырасць тому, веру?

Чаму і ў сне гукаеш ты мяне,
Як быццам я не ў поўнай сівізне?..

     23
Калі, як той бліскучы селядзец,
Ланцуг жажанняў моцна ў вечнасць уцяты
Ператварыцца ў гора і свінец,
І апусцеюць гарады і хаты,

І зноў галеча будзе на зямлі,
Згараць лясы, атруціцца паветра,
А дзе калісці ў радасці жылі,
Усё адамрэ, и нават ў полі ветру

Не будзе больш, і безраслінны свет
Зляціць з шляхоў сваіх, і па арбіце
Памчыць чужой, то гэты мой сонет
Загаласіць: “О, людзі, паглядзіце!

Ці ж вы жівеце? Ці ўжо зніклі вы?
Дзе ж вы згубілі здольнасць галавы?”

      24
Усё, чым жывём, трымаемся штодзённа,
Усё, што у сэрцах шчырых маем мы,
Усё, што ўзнёсла, чыста, небудзённа,
Усё гэта бы чароўныя дымы.

Той, хто кіруе непаўторнай стрэчай,
Ён калдаўнік, ён дзіўны калдаўнік.
Калі цябе сустрэў я ў першы вечар,
Ён бы з паветра чыстага узнік.

Каханне спее ў згодзе і пяшчоце
Без льсцівасці, без скарг і мітусні.
Ці ж нам канаць у горы і сумоце,
У няветлівасці, у здрадзе, у хлусні?

Ці ж не кранулі нашых сэрцаў спёкі
У той даўні час, у час дзіўны і далёкі?

25
У будучыню ў думцы ідучы,
Мы вершы пішам, і аб тым не марым,
Што гэтым да вякоў куём ключы,
І з будучыняй ужо цяпер гутарым.

Але ж бяссмерце крочыць не да нас.
І не кранае нас далонню трапяткою.
А мы ў кожны непазбежны час
Не ведаем сардэчнага спакою.

Бяссмерце ў вочы нашы зазірне,
І мы бяжым за ім, як тыя куры.
І гімн складаем шчасцю і вясне,
Дзе нас кахалі Шуры і Лавуры.

І ў вечнай эстафеце пекнаты
З бяссмерцем тым мы побач і на ты.

     26
У свеце ўсялякіх цудаў шмат.
Ён калдаўнік і незвычайны волат.
А я глядзеў, як біў па вокнах град,
І разважаў: “Не будзь вады, дык голад

Згубіў бы ўсё. Зярняткі б не ўзыйшлі.
Не выспелі б аўсы, сканалі б коні.
Не будзь вады, і людзі б не жылі.
І не было б ні Гродні, ні Смаргоні.

І нас бы ў гэтым свете не было.
І я б не быў. А што было б у свеце,
Калі б і сонца нават не ўзыйшло?
І пеўні б не запелі? Нават дзеці

Не паляцелі б гуртам у раку.
І я б не склаў вось гэтую страку”.

     27
Партрэт юначы бачу на сцяне.
І ўжо душа ў светлым хваляванні.
О, хараство! Ты ўзрушыла мяне
І паваяло праз прыгажосць кахання.

І зноў я п’ю цудоўнае піццё.
І хутка ўжо ўсю спустошу мерку.
“Але ж яшчэ не кончана жыццё,  -
Мне кажа лёс.  -  Ты не даеў цукерку.

Узрушана глядзіш ты на партрэт.
І ў ім знаходзіш рысы падабенства
З тым, хто сівы, хто гэты склаў сонет,
Прыпамінаючы шчаслівы час маленства”.

“Не блытай лёс,  -  кажу.  -  То не мяне
Ты бачыш там. То Пушкін на сцяне”.

       28
Як воблачка, што ўзнікла на усходзе,
З сяброўкамі ў шпаркім карагодзе,
І паняслося ў дзіўнай вышыні,
Вось гэтак радасць, толькі памані,

І пацячэ яна павольна і шырока.
А гора зазлуецца, сплюшчыць вока,
І ну давай штурхаць тугу-галечу,
Каб адцягнуць замілавання стрэчу

Тых, хто ў разлуцы ў адзіноцтве б’ецца.
Але ж тут шчырасць дзіўна засмяецца,
І павядзецца з шчырасцю другою,
Каб і не знацца з горам і тугою;

І каб прагнаць пакуты і галечу,
І напаткаць замілавання стрэчу.



       29
Пятнаццаць год ідзем мы бот у бот.
І ў дзецях нашых шчасце падаўжаем.
І лепшы час заўжды ля тых варот,
Дзе мы жывём, дзе свой прытулак маем.

“Да пабачэння!”  -  кажа маладосць.
А я кажу: “То глупства, то пустое.
Двайняткі мы. Усё гэта зайздрасць, злосць.
І не кажы ніколі мне пра тое.

Мая душа не страціла агню.
І зіхаціць ён жвава і пякотна.
І вопратку наўрацці я змяню
На вопратку цяплейшую. Ахвотна

Я ў гэтай пахаджу. Не, не кажы
Ты мне: “Спынісь!”, “Стрымайся!”, “Паляжы!”

       30
Усе рэчы не адрыўны ад жыцця
Тых, хто стварыў ці ўпрыгожыў рэчы.
А хто ў рэкі наліваў піцця?
Ці акіян? Ці розум чалавечы?

Ці зоркі хто вось гэтак увыш узнёс?
А гоман прыблукаўшай навальніцы?
А хто ратуе ад няшчасцяў лёс?
А тое, што ўначы табе прысніцца?

Што? Гэта ўсё прыроды вечны ўзлёт?
Малекул тых? Ці пачатковай гліны?
Аж ад часоў, калі зямлі народ
Не існаваў, і не раслі расліны?

О, чалавек! Ты крочыш праз эпохі.
Каханнем ты жывеш наўмысна і патрохі.

        31
Ці ты прачнулася, ці легла адпачыць,
Ці ўжо збіраешся, каб выйсці з хаты,
Імкнуся я твой кожны крок лічыць,
Як быццам я скупы, альбо заўзяты.

Ці раптам горка сэрцу тваяму,
Ці ўжо табе ўсё смешна без падставы,
Па твару ты пазнаеш маяму,
Якія паміж нас бываюць справы.

Ці ты паведаць пажадаеш мне
Аб тым, што любы я табе, я крочу
Табе насустрач. І бы ў дзіўным сне,
А і нічога больш ўжо я не хочу.

Да твару твар, дык і не ўбачыш твар.
Але ж у сэрцы аж пяе дудар.

       32
Штодзённасцю, будзённасцю жыву.
Сачу жыцця шчаслівыя імгненні.
І раптам у сівую галаву
Узаб’юцца летуценняў дзіўных цені.

І бачу я, як акіян сівы
У вогненныя заглядзеўся вочы,
Уздыхнуў і, не падняўшы галавы,
За навальніцай мкнецца і рагоча.

Пад бляскам зорак здані у начы
Глядзяць на нас, і аб сваім гутараць.
І ў змрочнай немагчымай далячы
Аб немагчымай з намі стрэчы мараць.

Штодённасцю, будзёнасцю жыву.
А летуценні лезуць у галаву.

      33
Ты мне гаворыш: “Гэта ж усё няшчасці!
Калі ж нам у жыцці тым павязе!
Ці ў карты граеш, і не маеш масці,
Ці ў лес ідзеш, і не па той сцязе”.

Але ж, як зробіш усё, то ты, бядняжка,
Прытулішся ласкава да мяне
І скажаш: “Не, не гэтак ўжо і цяжка.
Куды цяжэй было нам па вясне.

І ты стаміўся вось. Не адпачыўшы.
Меньш працаваў бы. Ужо не малады.
У свеце тых мы прац перарабіўшы!
Ці ж то ў нас юначыя гады?”

“О, любая!  -  кажу я.  -  Ну чаго ты!
Ці ж гора то?.. То аб жыцці турбрты”.

34
Я быў зністожан. Я яе кахаў!
Але ж не меў ні ласкі, ні ўсмешкі.
Я год чакаў, я два гады чакаў.
Я ёй насіў цукеркі і арэшкі.

І ўсё дарма. Бо шчасця там няма,
Дзе не глядзяцца ўтульна вока ў вока
Каханне і сяброўства. Бо турма
Там, дзе пяшчота ў сэрцы аднабока.

Ах, як яна пакутвала мяне!
Як шчырасці маёй не паважала!
І разуменню, ласцы і вясне
Нячуласцю ліслівай пагражала.

Я зазлаваўся. Ускочыу. У дзверы  -  бух!
І больш ужо нас не сустракалі ўдвух.

35
Ты  -  чалавек. Так не шкадуй агню.
І без патрэбы не насопвай бровы.
Бо не гарбуз ты, што загінуў на карню,
І ўсё ляжыць, як быццам ён здаровы.

Нядоўгі тэрмін тваяго жыцця.
І кожны дзень, то клопат і чаканне.
І хай дзяцінства ведае дзіця
І ўсмешку дзіўную, і шчырасць хвалявання.

Бывае гэтак. Немагчыма жыць.
І хочацца з жыццём тым развітацца.
Але ж калі ты чалавек, то і тужыць
Павінен ты, не толькі ўсміхацца.

Каб гонар мець, свой перажыўшы век,
Сказаць сабе: “Я жыў як чалавек”.

    36
Складаючы з каменняў брук зямлі,
Рабочы пракладае шлях наперад.
Мяне ж на шлях кахання ўзвялі
Аловак і звычайная папера.

Але ж здаецца мне, што мой сонет
У калдобінах і вельмі дрэнна складзен.
Аматар я. Ці ж важкі я паэт?
Я, як садоўнік, што ў чароўным садзе

Саджае дрэвы пражытых гадоў,
І палівае вільгаццю пяшчоты.
А ўраджай? На колькі ён пудоў?
То ўжо мае штодзённыя турботы.

Кахання шлях! Ты мкнешся праз вякі!
Вядуць цябе паэты-мастакі.

       37
Як кружавы заімжавеўшых дрэў,
Што ўсё запаланілі ў тумане,
Маўчаць, як быццам нават не гарэў
Пажоўклым лісцем гай, і калыханне

Не турбавала восеньскую ціш,
Вось гэтак і ўзрушаныя крылы
Кахання ў паднябессе мкнуцца, увыш.
А стомяцца, то пазгубляюць сілы.

Сяджу я ў хаце і гляджу праз шкло
На сум палёў, на зіхаценне хваляў,
І думаю: “Ці ж гэтак вось было,
Калі цяпло не пакідала даляў.

І рэк імклівабруйных берагі
Не адчувалі восеньскай тугі”.

          38
Хай кожны, што прыдумаўся, сонет
Жыве датуль, пакуль у гэтым свеце
Не адгарэў кахання вечны свет,
Што і адбіўся ў кожным тым сонеце.

Хай чуласць, атрымаўшая правы
Мастацтва, праз стагоддзі пралятае,
І не турбуе думкай галавы,
Што ў неспакоі і цябе пытае:

“Хто ты ў свеце? І дзеля чаго
Жывеш між тых, што ўсё наўкол псавалі,
Бо моц не мелі разумець таго,
Як безсэнсоўна век свой пражывалі?

Хто ты ў свеце, здрадкік ці паэт?
Зямліпраходца ты, ці прайдзісвет?”

      39
У вольны час пра тоё разважай,
Як ты жывеш, і як ты адчуваеш
Сябе ў жыцці? Ці ведаеш свой край,
Дзе ты ўзрос, дзе свой прытулак маеш?

А як не стане моц, каб перад сном
Прызнацца, што не маеш сілы, веры,
Не мітусіся, не глумі віном
Душы сваёй. І не бяры паперы

Каб закурыць і розум зацямніць,
А разважай пра тое, як не трэба
Сябе паводзіць. Адкажыся піць.
І ўсё рабі, каб падужэла глеба,

Дзе ты расціў і жыты, і аўсы.
І не лаві чужыя галасы.

       40
І не праз розум здольны ў галаве,
А праз дубоў і соснаў ускалыханне,
Квітнее і ва ўзнёсласці жыве
Узаемнасць і нястрымнасць спачування.

Калі чароўны непаўторны сон
Кране цябе і затурбуе вочы,
Ты ажывеш. І ты убачыш плён
І здольнасць усяго, што ты захочаш.

Шчаслівы ты! І свой павольны час
Праводзіш не ва ўздзіўленай пяшчоце,
А да паперы мкнешся каб ураз
І весці перасказ у сёмым поце.

І пішаш вершы ты пра бляск вачэй,
Што з мілавання зіхацяць ярчэй.

     41
Сярод багаццяў, што сусвет трымае,
Дзе ночы зрок і зорак маладосць,
Мы цеплыню і шчодрасць сэрцаў маем.
А ўжо яны перамагаюць злосць.

І спрытны розум да адкрыццяў здатны,
І здольнасць усё ўзважыць, разлічыць,
І нават талент, гэты цуд выдатны,
Не могуць без сардэчнасці пражыць.

У гарачых справах рушацца ільдзіны
Неразумення кволай мітусні.
І пазнаем мы дзіўны і адзіны
Свет мілавання, шчырай цеплыні.

Сардэчны талент даражэй багацця.
А ўсмешцы шчодрасці дык і не трэба плацця.

    42
Бы ў люстэрцы, гай вяршыні ўзнёс
У возера чароўным паўтарэнні.
І зіхаціць той трапяткі калос
Няўтрымнасцю душэўнага гарэння.

І я вось гэтак, не праз гук пусты
І перасказ падзей халоднакроўны,
А ў сутыкненні сэрца пекнаты
Ды з розумам нясу няктар чароўны.

Не ў тым туга, што нехта розум меў,
А ў тым, што ён у непадкупным сэрцы
Не адбіваў таго, што зразумеў,
Як промень сонца ў возера люстэрцы.

Сардэчны позірк добра дзею бачыць.
І хараство, і глум яе адзначыць.

        43
Мастак звычайнай кісцю ў палатно
Уціскае фарбы і стаіць у чаканні:
“Ці ажыло, ці спіць яшчэ яно?”
І ўсё яго жыццё ў тым пытанні.

Заззялі зоркі, і спусціўся змрок.
А на душы і ласка, і пяшчота.
І вось мастак забіў у сцяну цвічок,
Павесіў шыльду. Кончана турбота.

І праз вякі, праз гора, глум і кроў,
Праз нішчату, галечу і пакуты
Ідзе любоў. Мастацтва і любоў
Ламаюць краты, падужаюць путы.

А паглядзі  -  то ж проста палатно!..
О, колькі сэнсу нам нясе яно!

       44
Ільсцівы уладар, кароль ілжывы,
Што розуму не меў, пазваў паэта
І кажа: “Падыйдзі сюды, служывы!
Вось, бачыш, залаты. Табе манета.

Ты ж пра мяне складай у свеце вершы.
І ўслаўляй у іх маю пярсону.
Пішы пра тое, што з усіх я першы.
І вось таму я і нашу карону”.

Паэт славуты быў малога росту.
І ён не меў, як уладар той грозны,
Паходжання і грошай. Але ж проста
Ён адказаў на папярэд сур’ёзны.

“Вялікачць ваша! Ніякія грошы
Зрабіць не змогуць чалавека з вошы”.

45
“Чаго ж вы спіце, люді! Што ж вы спіце!  -
То птушка ў небе ранішнім крычыць.  -
Вы ж паглядзіце, у поле паглядзіце.  -
І крыллем важкім у блакіт стучыць.  -

Ужо восень. З ночы, з лёгкага марозу
Усё засівела. Полымем гарыць
Рабіна ў полі. Дзядзька скочыў з возу
І побач крочыць. Лісце шапаціць.

А, гляньце, сцежка! То ж, як быццам стужка,
Змяёю ўецца, мкнецца у гару!”
І заспявала ў чыстым небе птушка.
І паляцела раптам на зару.

“Ах, як прыгожа! Як усё прыгожа!
І нават гразь. І нават бездарожжа”.

46
Прамень з вышынь, а навакол пустэча.
Прайшло два дні  -  ні хат, ні ручая.
Спякотна ўдзень, няма чым дыхаць ўвечар.
А ноччу смага мучыць удвая.

Прайшло тры дні. Мы не дайшлі да гаю.
Вады ні кроплі, у грудзях гарыць.
І неба нават шумна ўздрыгае.
То пачынае лівень ліць.

О, чалавек! Ці ж ты не падарожны!
Ты ў край ідзеш сардэчнай цеплыні.
То з верай шчыраю, то асцярожна,
То праз ваду ідзеш, то праз агні.

І ўсё чакаеш незвычайнай стрэчы
З зямлёй без гора, з жыццем без галечы.

47
Загаварыла восень ля вакон.
І сум-тугу яна ўзялася веяць.
Так, можа, чарку ўзняць, віна налеяць?
Мо, ад віна і паслабее ён?

Нясі бутэльку! Сядзем утульна! Ходзь!
І гэтак будзе нават і разумна.
Пачаўся дождж ужо. З таго і сумна.
Ты ж не гаруй. Ты сумаваць пагодзь.

Няма бяды. Усё ў нас у лад.
Мы не спрачаемся. Мы шчыры між сабою.
Праз тыдзень-два пачнецца снегапад.
З узгоркаў дзеці пабягуць гурбою.

І смешна будзе нам з тых дзіўных дзей.
Чаго ж так сумна мне!..
Не ўзняць грудзей.

    48
Налей мне чарку! Сэрца я ўспакою.
І не сумуй. І хай ратуе Бог.
Глядзі! Ужо восень шчодраю шчакою
Да шыбы жмецца. Так давай мы ўтрох,  -

Ты, я і вечар,  -  разам заспяваем.
О, як мне сумна! Спеваў салаўя
Мне не хапае. Пойдзем жа да гаю.
І не сумуй, ласкавая мая.

Ці ж нам не мець усмешкі, шчырых жартаў?
Завесяліся! Не хавай вачэй.
Ці ж гараваць нам без падставы варта?
Ідзі, ласкавая! І паглядзі ямчэй.

І патанцуем! Гэтак рукі ў бокі.
І ўжо забудуся я тут на сум глыбокі.

        49
Усяго хапае мне: кахання, хлеба,
Імклівых рэк, зямлі, лясоў і неба,
У небе чыстым залатых аблокаў,
Абшараў вольных, спеючых валокаў,

Бадзёрасці хапае і ляноты,
Ёсць у мяне і вопратка, і боты,
І гальштук, і да гальштукаў цікавасць,
Рухомасць, нецярплівасць, спрыт і жвавасць.

Усё я маю. А чаго не маю,
Хай крые Бог, я некалі прыдбаю.
Я ведаў шчасце, перажыў няшчасце.
Чаго ж яшчэ мне да таго дакласці?

Што трэба мне? Чаго мне не хапае?..
Магілы тым, хто нам яе капае.

      50
Птушыны перазвон у сонца ўпляцён.
А снежныя ажно дрыжаць сугробы.
І зіхаціць зімы сцюдзёны звон.
І навакол усё блішчыць. І нават снобы

Не гэтак, як заўжды, сур’ёзны. Малады
Хлапец імкнецца шпарка за дзяўчынай.
О, то ж гады мінуюць, і сюды
Ён вернецца, каб стрэцца ўжо з жанчынай.

О, любы край! Квітней! Не памірай.
Хай час не засумоціць прыгажосці
Тваіх садоў, лясоў. І хай твой шчодры гай,
Як і заўжды, заве людзей у госці.

Птушыны перазвон у сонца ўпляцён.
І быццам па замлі прайсціся марыць ён.

       51
Цераз блакіт цямнеючых нябёсаў
Барвовы свет зары ўжо хваляваўся.
І дзень канаў. І цень спаўзаў з адкосаў.
І шэраг зорак у рэчцы бултыхаўся.

І ў хвалі раптам месяц апусціўся.
І ўжо адтуль ён небам уздзіваваўся.
І моцны гром здалёку дакаціўся,
Як быццам мех з гарохам разарваўся.

Мільгнуў прамень зары, што памірала.
І ўсё застыла, сціхла, пачарнела.
І з-за гары хмарынка пазірала
На сенажаць. І раптам пахмурнела.

І дзень сканаў. І ўсё захаладзела.
І зорка ў хвалі здзіўленна глядзела.

52
Як бусел, што ў подыху зімы
Засумаваў аб леташнім прыволлі,
Ужо гэтак вось аб днях бягучых мы
Уздыхаем з нечаканай у сэрцы боллю.

О, як у цябе быў закаханы я!
Твая ж душа была з маёй ласкава.
Ці ж дагарэла ўжо любоў мая?
Ці ўжо табе у свеце не цікава?

Вось гэткай думкай я сябе ўзнёс.
І ты ж не забывайся пра каханне.
Хай вочы не пазнаюць горкіх слёз.
А сэрца хай шчыміць ад хвалявання.

Пяшчота незабыўных тых гадоў,
То золата душы на сто пудоў.

      53
Не, не ў дарэмнай жыў я мітусні.
Я ўсё чакаў цябе і ўдзень і ўночы.
Не марнаваў я часу ў хлусні,
Не плюшчыў я безлітасныя вочы.

Я забываў будзёнае. У сне
Я жыў адзіным трапяткім чаканнем.
Не, не было і часу ў мяне,
Каб не злучалась сэрца з мілаваннем.

І вось, бы ў сад я крочу па вясне.
І я цябе сустрэў у падарожжы.
Не, не згубіў я час дарэмга, не.
Я скарб прыдбаў. Я быццам сеяў збожжа.

І ўзрасло яно на сто пудоў.
Не, не згубіў я задарма гадоў.

    54
У невялічкім шэранькітм блакноце,
Які я хутка ўжо і дапішу,
Ты бачыш хлопчыка. У яго істоце
Я разгадаць хачу сваю душу.

То сын мой. І здзіўлённа ён гавора:
“Ты бацька. Дык скажы, дзеля чаго
Ты турбаваўся?.. А жыццё, то ж гора.
А там і смерць. І толькі усяго?”

Ну што скажу я дзіўнаму дзіцяці,
Што гэтак проста запытаў мяне?
Навошта жыў я?.. Ты спытай у маці.
І ты пачуеш: “У гвалтоўным сне

Ты захадзіўся, сын. Бо быў ты хворы.
І з бацькам мы ледзь не памерлі ў горы”.

55
Каханне не датычыцца граха.
І перад ім і Бог, і дурань  -  роўны.
Яму ты не падпусціш “пятуха”.
Яно само, як той агонь чароўны.

І вось аднойчы з вільгаццю вачэй
Яно цябе цікава запытае:
“У шчасці ты?.. Так прытулісь ямчэй.
Бо я цябе з дабыткамі вітаю”.

Калі празрыстасці і мілавання свет
Кране тваю даверлівую душу,
Убачыш ты па-новаму сусвет,
І тое, ад чаго ўздыхнуць не мушу.

Але ж каханне не кране таго,
Хто моц не мае, каб узняць яго.

     56
Дзіця прачнулася ля матчынае грудзі.
А я падумаў: “Вось і я жывы.
І а нічога ў жыцці дужэй не будзе,
Чым мець да сэрца чуткія правы”.

Цудоўнае пяшчоты мілаванне!
Здіўленне гэтых ззяючых вачэй.
Істота пачатковага кахання
Усіх падей, усіх выгод ярчэй.

Усё гіне, усё прасуецца ў вечнасць.
У небыццё злучаюцца гады.
Але ж заўжды не гіне чалавечнасць.
І мілаванню ў свеце жыць заўжды.

І мой унук прачнецца, як калісці
Прачнуўся я, ў матчынай калысцы.

57
Ці ж нам бяды, што ўжо не тыя ўсмешкі?
Ці ж гора нам, што маладосць прайшла?
Я чалавек. А ці ж то людзі пешкі?
Іх чалавечнасць праз вякі вяла.

Не, не зацьміць сумотаў шэрай коўдрай
Маёй душы. Не захапіць бядзе
Таго, што я рабіў ад сэрца, шчодра.
Таго, што да кахання нас вядзе.

Душа імкнецца ўвыш, да ўспамінаў.
А там і сум, і спёк, і нават злосць.
І ганаруся я павагай сына,
І тым, што ёсць на свеце маладосць.

Усюды чую я жыцця свірэлі,
Кахання цуд і мілаванняў трэлі.

       58
Калі мой розум больш не зможа жыць
Без ласкі, без яе ўласцівай сілы,
Ці ж буду я жыццём тым даражыць?
Ці буду я глядзець у небасхілы?

Чаму ж і сёння, і ў гэты час,
Сумую я без важкае падставы?
Ці ж то каханне пакідае нас?
Ці ўжо яму няма да нас і справы?

Чаму як стрэмка, як той цвік крывы,
Што ў нагу пралез праз дзірку ў боце,
І там нудзіць, чаму і я жывы,
У горы, нават часам і ў сумоце?

Мой час ідзе. Праносяцца гады.
О, будзе смеху з гэткае нуды!

       59
Ёсць прыгажосць, што і вачэй не грэе.
Яна  -  адбітак з нерухомых хмар.
А прыгажосць, што з часам не старэе,
І праз вякі свой не губляе твар.

Не ў тым туга, што час усё зруйнуе.
І што разлучыць ён, не шмат бяды.
Нам маладосць прыгожы твар даруе.
А сэрцам мы кахаем назаўжды.

Імклівых дзён я разумею дзею.
І галава у поўнай сівізне.
Але ж пачуццем я не пастарэю.
І сум нуды мне душу не кране.

Трымайце ў сэрцы жвавасць маладосці,
І ў вашай хаце не задрэмлюць госці.

   60
У сівізне не ўбачыўшы бяды,
Прыходжу я, каб зноў табе прызнацца,
Што я цябе кахаю. І заўжды
Я не магу з тугою нават знацца.

Пакуль усё зробіш, не хапае дня.
А стомішся, то ўжо і ног не чуеш.
А там ізноў турбота адрання.
Аб адпачынку век увесь сумуеш.

А набяжыць часіна адпачыць,
Стамленне галаву да ложка клоніць.
І сумна мне. І нават брыдка жыць.
І вока зашчыміць і слёзы роніць.

І не павольны мы ні ўдень, ні ў сне.
Калі ж той час, што нас стаміў, міне!

61
Маё каханне велічынь не мела.
Таіўся ў ім рухомасці памер.
Яно гарэла трапятко і смела,
І не ўціскалася ў сістэму мер.

І як у небе зоркі і планеты
Складаюць вечнасць вышыні сваёй,
Вось гэтак я пісаў табе сонеты,
Адзінай вечнай зорачцы маёй.

Не, не пазнаеш ты памер кахання!
Калі ты ўзрушан, тут не да таго.
Ты ў чаканні шчырага прызнання,
Ты ў бясконцым пошуку яго.

А той, кто адчыніў каханню дзверы,
Ён і пазнаў усе яго памеры.

62
Калі яшчэ ў летуценні чыстым,
Іграючы галінкай трапяткой,
У золаце юначых мар прамністым
Ты ўзрушвала сардэчны мой спакой,

Мне не здавалася далёкай марай
Магчымасць аддавацца шчасцю слоў,
Каб не згасіць неразумення хмарай
Святочнасць дзён. І вось цяпер ізноў

Як у тыя дні, прыходжу я ласкава
І чую гоман, што нясе любоў.
І адтаго мне дзіўна і цікава
Адчуць, як у сэрцы жвава б’ецца кроў.

І ў гэтай дзеі тварам я ірдзею
І ўспамінаю даўніх дзён падзею.

     63
Хай нават і каханне пройдзе. Хай.
Яно не вечна. Тут не загадаеш.
І здрады ты ў той момант не чакай.
Бо ты ў сэрцы плён і шчырасць маеш.

І каб не ведаць гора і тугі,
Ты шчасце зберажы. У ім выгода.
Ты мой таварыш! Любы! Дарагі!
І адтаго між нас і лад, і згода.

“Усё у нас, як і ў людзей, было,  -
Адкажаш ты.  -  Навошта ж сумаваці.
І радасці між нас не меньш было,
Чым у суседскай пяцісценнай хаце”.

І лёгка тут нам будзе адтаго,
Што не цураліся мы лёсу сваяго.

64
Я мора пакахаў. І не магу
Не марыць пра яго блакіт цудоўны.
Вось бачу я, як я па ім бягу.
Вось кідаюся ў прастор чароўны.

Спякота. Лёгкі шэпат цішыні.
Павольна ўскалыхваюцца хвалі.
Вось хмаркі, быццам у небе пламяні,
Кудысці мітусліва ўцякалі.

І птушка села ў кроку ад цябе.
А ўдалячы мільгнуў чаўнок рыбачы.
“Ну, як ты там,  -  пытаю,  -  у барацьбе?
Як ты жывеш?” І ён сказаў: “Іначай

Я не магу. Прабач, я пабягу.
Ужо ветразь рвецца. Выгнуўся ў дугу”.

     65
Нашчатак мой! Як хочацца табе
Паскардзіцца ў гадзіну горкай думы.
Так ты ж заходь! Бо я чакаў цябе.
Адпачывай! Здымі з марозу пумы.

Вось сала, бульба. Хочаш, налію
Гарэлкі чарку? І пачнем гамонку!
Я адчыню табе душу сваю.
А ты сваю мне пакажы пярсцёнку.

Бо ў твой жа век ўсё быццам на руцэ.
Ледзь-ледзь крануў пярсцёнку, усё ў хаце.
Ад “А” да “Я”. І нават “Б” ці “Ц”
У формулах…
А як жа: “пакахаці”

На мове той у твой вучоны век?
Ці вось:“спаліць”, “зністожыць”, “чалавек”?

      66
Што пажадаць табе магу яшчэ?
Што напісаць, каб сэрцу ў асалоду?
Што кроў мая ўзрушана цячэ?
Што ў душы а ні крышталю лёду?

Што нават часу не пазнаю я,
Каб пра цябе, ласкавая, забыцца?
Што ты мая, адзіная мая,
І доўга-доўга ты мне будеш сніцца?

Што ад тваіх хвалюючых вачэй
Душа ў шчасці мкнецца да нябёсаў?
Што, як складу сонет, то мне ямчэй?
Што без цябе жылося б безгалоса?..

Чаго яшчэ мне пажадаць табе?..
Відать, таго, што хочаш ты сабе.

       67
Барвовым дываном з дубоў і клёнаў
Лілася восень. Пад сцюдзёным небам
Ужо нішто тут не было зялёным.
І пасівела ад туману глеба.

Павольна вечар да ракі схіляўся,
Прамень апошні дасылаў да гаю.
А ў небе месяц з зоркай абдымаўся.
І гаварыў ёй: “Зорка! Дарагая!..”

І крочыў хлопец, каб сустрэцца з дзеўкай.
Яна яго ля тых бяроз чакала,
Дзе паміж птушак пачалася спеўка.
То маці сына ў гняздо гукала.

І застагнаў жалосна задумённы
Гай. Гэта ж дрэў ён успамінаў імёны.

       68
Не спі, каханне! Бачыш, рух усюды.
Жывуць між нас спякота, жаль і сум.
І шчырасць, і даверлівасць бы цуды
Існуюць. І змялелі бруд і глум.

І паслабелі путы адшчапенства.
І падужэлі хараства шляхі.
І быццам зноў я трапіў у маленства.
І шапачу: “О, не шкадуй мяхі!..

Стучыся! Пашырай людскія грудзі.
Бо ты ж адзінае між нас, людзей.
І на зямлі заўжды каханне будзе
Ад непаўторных, ад сардэчных дзей.

Не спі, каханне! Бачыш, рух усюды.
Ідзі! Спяшайся! Перамножвай цуды”.

      69
Я, як мастак, які паклаў мазкі
На холст уціснуты ў памеры рамы,
Кб атрымаць той погляд трапяткі,
Аблічча тое той чароўнай дамы.

Адранку ён ту справу распачне,
Змяшае фарбы, намалюе вочы.
Цярплівасці ў яго, як і ў мяне.
І ён працуе да глыбокай ночы.

Мастацтвам тым ён шчасліва жыве.
І ў паедынку з прыгажосцю вечнай
Трымае думку ў здольнай галаве,
Жыве ў каханні шчырасцю сардэчнай.

Вось гэтак я ўжо хутка дваццаць год
Таго ж піцця атруту п’ю і мёд.

      70
Маланка  -  то сяброўка цішыні.
Сябруюць ноч і дзень, зіма і лета.
Ад суму восені гараць вясны агні.
Ёсць працілегласць і ў душы паэта.

Сямідзесяты я пішу сонет
Табе, маёй адзінай у гэтым свеце.
І як вандроўнік, што пазнаў сусвет,
Каб адпачыць, ці як малыя дзеці,

Што ракаўкі знаходзяць у вадзе,
І кідаюць ізноў у тую ж воду,
Вось гэтак я, ледзь месяц узыйдзе,
Пішу табе, каб з сэрцам меці згоду.

А як замру, бо думка не ідзе,
То ўсё шукаю спрыту ў барадзе.

       71
Што у жыцці магу я ўбачыць тое,
Каб лепш, чым вечар недзе ля вады?
Каб лепш, чым слова маці трапяткое?
Каб соснаў лепш, што ветлівы заўжды?

Ці вось кабета прывяла карову,
Каб падаіць і дзетак накарміць.
Ці той вунь гай, што ў колеры барвовым,
І ад расы ў раніцу блішчыць?

Што лепш таго, што да мяне ласкава,
І будзе вечна маладзець і жыць?
Што лепей сына? А яму ж цікава
У свеце гэтым. Што тут можа быць,

Каб побач устала ды з маёй айчынай?
А і нічога. Усё ў ёй. Адзінай.

     72
З тых непаўторных, з тых трапечучых гадоў,
Чароўныя да нас ільюцца гукі.
І чую я кавалкі дзіўных слоў,
І ў чаканні ўздымаю рукі.

Вось маці мне гавора: “Уцякай!
Пакінь яго, бо ён цябе укусіць”.
“О, мамачка! Куды ж ты! Пачакай!
Ён сам спужаўся, як узляцелі гусі”.

Дзяцінства свет! Ці ж то не ты сакрэт
Усіх маіх даверлівых пяшчотаў?
Хто ў шчырым сэрцы рыцар ці паэт,
Той ад маленства будзе Дон-Кіхотам.

Ах, як слязьмі з вачэй зганяе змрок!..
То дзён дзіцячых зноў пішчыць шчанок.

         73
Нас смерть не пашкадуе. Але ж ведай:
Зцярплю я гэта сумнае злачынства.
Бо ў жыцці я колькі дзеяў ведаў,
Дык усюды ж радасць мкнецца да адзінства.

Не, не хачу я ў вечнай прыгажосці
Ляцець кудысці, каб пабачыць цуды.
Хай ушчэнт мае зчарнеюць нават косці,
Але ж адзін я ў жыцці не буду.

Я ведаў ласку, вуснаў асалоду.
Ці ж ёсць яны ў тым далёкім небе,
Дзе пьюць святую на снеданне воду
І не сумуюць аб штодзённым хлебе?

Рай, то, магчыма, толькі абяцанак.
Жыццё ж, о то і цуд, і без падманак.

      74
Прамень з вышынь і кропельку дажджу,
І працу селяніна ў цёплым хлебе
Я пазнаю. У вечар я гляджу.
Там дуб стаіць. Ён зіхаціць у небе.

Карэннямі ён сокаў ад зямлі
Набраўся і да зорак пацягнуўся.
А вось сланечнік ззяе на раллі.
Галоўкаю да сонца павярнуўся.

Не, не з ляноты мы ў свет глядзім.
І час свой без патрэбы не марнуем.
Працуем мы. І з працы той ядзім.
І будучыню мы сабе будуем.

І дзе не гляну я, куды не пагляджу,
Усё ў спякоце, у сонцы, у дажджу.

75
З чым параўнуеш ты скрыпічны чысты стогн,
Што ніццю бестурботнасці пляцецца,
І быццам жаўруком у небе ўецца,
І ўсё ў свеце запаўняе ён?

На гора ночы з трапяткою гладдзю
Зара стракаецца. І з важкіх гор
Той стогн нясецца, што трымае ў ладе
І ў згодзе дол і берагі, і бор.

З чым параўнуеш ты цудоўны гэты стогн,
Калі ўзрушаны ільдом калючым,
Жаданне жалем ён кране балючым,
І жалю сэрца спачувае ён?

Без падабенства быў бы цуд той вечны,
Каб не пачуў я раптам стогн сардэчны.

     76
Калі чытаю старадаўніх я паэтаў,
Я бачу, як пераплятаўся лёс
Адных з другімі. І, відаць, вось гэтак
Шакспір кабету да нябёс узнёс.

Гляджу туды я, у часіны тыя,
Дзе коні, вецер, пацалункі, спеў.
Там кроў цячэ. Вяльможы маладыя
У турнірах б’юцца. Твар аж пябялеў

У дзеўкі фэцкай, за якую б’юцца
Супернікі, суседзі, дружбакі.
А людзі і ўздыхаюць, і смяюцца.
Адзін забіты. Гэты ля ракі.

І дзеўка з ім. Ёй ад кахання млосна.
І ўсё цудоўна, шчыра і дзівосна.

        77
На вокнах заблішчэла нават шкло.
І праз імгненне сонца узыйшло.
Яно паўзло чырвоным памілорам
Уздоўж ракі і ўпоперак разорам.

Быў месяц май. І ў ранішнім тумане
Уздыхнуў ручай. І дзеці ля вады
У пяску і ціне здабывалі здані,
Што ад дзяцей хаваюцца заўжды.

У хатах пачыналі грэцца печы.
Над стрэхамі круціўся лёгкі дым.
І певень шчырым голасам сваім
Аб нечым галасіста кукарэчыў.

І кожны гук, і ветру ўскалыханне
Нам неслі і павагу, і каханне.

78
Вязучы я. Мне ў жыцці вязе.
Цябе сустрэў. Вось першае вязенне.
Ішоў я праз жыццё, як па сцязе,
Дзе не было ўчынкаў без сумлення.

Пяшчоту я сваю табе аддаў.
І ты мяне любоўю чаравала.
Каб сына мець, я сэрцу загадаў.
Ён нарадзіўся! Больш нас ў хаце стала.

Твоё каханне ў радасці жыло
З маім каханнем. І ізноў здарэнне!
Дачку і сына шчырасцю ўзняло
Таемнае сардэчнасці гарэнне.

І гэтак, паважаючы людзей,
Мы і жывем у клопаце падзей.

    79
Канец хваробе!.. Быццам дзіўны сад,
Што заквітнеў упоперак марозу.
Узняў яго кахання зоркапад.
І адхіліў страшэнную пагрозу.

Сумот няма! Ізноў ты ў хаце, тут.
І ўжо нішто ў свеце нас не кручыць.
І хай пазбегнуць гора і пакут
Усе, каго яшчэ няшчасці мучаць.

Вясновы свет! О, як прыгож сусвет!
Ты ў ім чакаеш ласкі і прыбыткаў.
Зямля багаццем запаўняе свет.
І ганарыцца шчодрасцю здабыткаў.

Каханне не ў кожны крочыць год.
Але нясе яно мільён выгод!

      80
Памарыць горка. Але ж пройдуць дні,
І з усяго, што нам было цікава,
Не застанецца нават а ні-ні!
О, не! Не гэтак. Бо на ліст ласкава

Кладуцца і выпростваюцца ў рад
Прызнанні шчырыя майго кахання,
Што і расскажуць, не пазнаўшы страт,
Аб гэтых днях. І на ўсе пытанні

Адкажуць тым, хто не сустрэў любоў,
І тым, хто ў шчасці, бо ўжо кахае,
І тым, хто ласкі дачакаўся зноў,
Ці ў адзіноце лепшы час чакае.

І нехта скажа: “Гэтак вось і ў нас.
Бо не змяніўся ад пачуццяў час”.

81
Усё ўспрымаю: радасць і тугу,
І клопат развітання, і чаканне,
І шлях, які яшчэ прайсці змагу,
І да яго няветлівасць блукання,

І бляск маланкі, і грымотны гром,
І ціш, калі адзін ідзеш па полі;
Усё ўспрымаю: і бацькоўскі дом,
І сэнс жыцця, і нецярплівасць долі.

Удзячны лёсу за рухомасць, за спакой,
За неспакой. І шчыра ўспрымаю
Галінкі гаварлівасць трапяткой,
І задумённасць ўжо сівога гаю.

А адвяргаю ўзбраення жах.
Бо не магу!.. Нястрымна у грудзях.

     82
У нас не гэтак. Нам не запаліць
Нябёсных зорак, каб усюды людзі
Узрушана ўзяліся гаманіць
Пра шчасце, пра жыццё, якое будзе.

У нас не гэтак. Наш інакшы лёс.
Не мы прагналі цемру змрочнай ночы.
Не нашай думкай месяц у неба ўзнёс
Гадзіну, дзе заззялі шчасем вочы.

У нас не гэтак. І не мы вясне
Прынеслі бляск і гоман галасісты.
І птах імклівы ўлетку без мяне
Узняўся ў прастор срабрыстачысты.

У нас негэ так. Толькі ж, як і ўсе,
Мы жыць імкнемся ў шчасці і красе.

     83
Здаецца мне, што ўсё ты ў свеце здолееш.
Бо маеш ты і сталасць, і юнацтва.
Ці кнігу ты бярэш, ці дровы колеш,
Табе да твару праца і мастацтва.

Вось слухаеш ты ўважліва сонет,
Што я складаў, калі дадому ехаў.
Я параўноўваў там маланкі свет
З тваім абліччам. Прыснула ад смеху.

І ў той жа момант смех пераняла.
І верш мне дапісаць дапамагала.
Страку змяніла, вобраз той знайшла,
Зварыла есці, з дзецьмі пагуляла.

Ці кнігу ты бярэш, ці колеш дровы,
Ні ў шчасці, ні ў нудзе не зводзіш бровы.
 
84
“Сардэчны сябра!”  -  О, чароўны гук!
Як проста! І ў той жа час не проста:
Мець ветлівасць ласкавых шчырых рук
У каханні шчодрых, трапяткіх ля крослаў.

Мець шчасце слоў, ні ў чым не мець ілжы,
Дабразычлівасць мець, не мець намераў,
Што пра якія лепш і не кажы,
Надзею мець, а з ёй любоў і веру.

Праз сэрца клопат ты мяне вядзеш.
І кожны ўчынак твой  -  то гук сардэчны.
Не вечны свет, але ў ім жывеш,
І мкнешся, і з таго ты ў свеце вечны.

І ў сумны час, і ва ўрачысты час,
Хай клопат гэты не пакіне нас.

     85
Ёсць у кахання дзіўная зямля.
Там дзён бягучых а ніхто не лічыць.
Ніхто цябе папрокамі не тычыць.
Пяшчоты там ўздымаецца ралля.

Там час ідзе не гэтак, як у нас.
Чым больш гадоў, тым маладзей там людзі.
А смерці а ніколі там не будзе.
Там не жыццё. Там чыста твой парнас.

Там здрада паслабела ў нагах.
А ўрачыстасць у неба ўзлятае.
Усё цябе там шчырасцю вітае.
І чэрствасць там сядзіць, як на бабах.

На той зямлі не ўбачыш брыдкіх дзей.
І не сусрэнеш там ты стомленых людзей.

86
Ты да майго сваё туліла цела.
І грымнуў гром. І ў ім памерлі гукі.
І лісце пад маланкай зіхацела.
І да дажджу мы ўздымалі рукі.

І вуснаў не гасіў пярун нябёсны.
І ў навальнічным перакатным гуле
Бы бачыў я ўсе будучыя вёсны,
І тыя, што да нас ужо мінулі.

А ў кошыку грыбы ажно блішчэлі.
І я глядзеў ў твае жывыя вочы.
І ўсё, што мы ў шчырых сэрцах мелі,
Не адыйшло ў сум бягучай ночы.

І грымнуў гром, бы дзікі звер у палоне.
І да дажджу мы ўзнялі далоні.

87
Калі гадзіннік уначы стучыць,
Збіраючы імгненні да імгненняў,
Мне хочацца ўзважыць і злічыць
Усю колькасць страт, прыбыткаў і здарэнняў.

І бачу я, як у напрузе дзён
Уніз імкнецца важкая талерка
Выгод вагоў. І, бы чароўны сон,
У другой талерцы шчасця б’ецца мерка.

Я не гляджу на скаргі, што гараць
У мінуўшчыне, і мне турбуюць вочы.
Імкнуся я сваю душу аддаць
Імклівым хвалям гэтай цуднай ночы.

Я прачынаюся. Знікаюць рэшты, чашы.
Стучыць гадзіннік. Сэрцы б’юцца нашы.

   88
Як песню, што ласкае чулы слых,
Я ўспрымаў бы дзіўны спеў сірэны,
Вось гэтак і птушыны ў небе дых
Мне здаўся раптам подыхам геены.

Як ветразь, што імкнецца ў сусвет,
Я бачу пералётным шпаркім птахам,
Ужо гэтак вось, складаючы сонет,
Я ўзлятаю над вялізным дахам.

Як сонца, што пралезла ў гару,
Я параўноўваў з шпаркім летуценнем,
Ужо гэтак вось, аб чым загавару,
То бачу ўсё ў стракатасці адценняў.

Праз параўнанне пазнаю я свет.
А людзі кажуць: “Гэта ж ён паэт”.

89
Пакінеш ты мяне, схіліўшы твар,
А я у чаканні застануся мітуслівым.
Твой шчыры сябра, сціплы гаспадар,
Улюбёны і без розуму шчаслівы.

Калі ж ты вернешся і ўзрушыш мой спакой,
Убачыш ты звычайную карціну.
Ужо буду я рукою трапяткой,
Сагнуўшы галаву, здубіўшы спіну,

Пісаць табе сонет. Адзін, яшчэ адзін.
І зразумееш ты, што і ў разлуцы
Я не губляў без сораму гадзін,
Кахання час скарочваў у навуцы.

Падыйдзеш да мяне ты з полымем вачэй
І скажаш: ”Вось і я”. І на душы ямчэй.

     90
У хвіліну сумную, у змрочны час,
Гляджу я на палеткі і аблокі.
Вось бачу я, як дзень хмурнее. Ураз
Я ночы чую трапяткія крокі.

Лес адгукнуўся. Гул па берагах.
У небе месяц звесіўся на дроце.
Паветра чыстае! Духмяны пах
Ад траў узыходзіць. Бляск на павароце

Ракі. Кульгаючы, блукае конь
Стрыножаны. Маўчыць. Вады напіўся.
Туман паўзе па полі. Як далонь,
У бульбяніку і па рацэ праліўся.

Зямля адпачывае. І далоні
Твае ў маіх… І ўжо заснулі коні.

      91
Ці ўжо да вуснаў я тваіх не маю смагі?
Ці то ад шчасця я здрабіўся і згрубеў?
Ці зменьшылася ў душы адвагі?
Ці думкай я і гонарам змялеў?

Ці ўжо я п’ю? Ці ўжо зусім я спіўся?..
Не, ўсё не гэтак! Але ж вось бяда!
Я вельмі за былое ўхапіўся.
І адтаго і гора, і нуда.

Тут падурнееш і не будзеш чулым,
Не адзавіся на сардэчны гук.
Бо сэрцу мала леташняга гула.
Патрэбен сэрцу новы перастук.

У кожным дні свае выпрабаванні,
Знаходкі, страты, рэшты, хваляванні.

     92
Ля мора я б згадзіўся паміраць.
Не гэтак горка свет было б пакінуць.
І сонейка б магло ў небе ззяць.
І быў бы час мне ў мора позірк кінуць.

Маланка б заблішчэла ў цемры хваль.
І ўстрывожылася б у напрузе мора.
І ты глядзела б у нябёсаў даль,
І не такім цяжкім было бы гора.

І хай бы грымнуў уначы пярун
І нас паклікаў. І праз цемру хваляў
Хай бы гудзеў ён, вечны гаварун,
І зацішаўся ў прасторах даляў.

А я бы чуў той дзіўны ночы спеў
Скрозь ветра гул, праз навальніцы гнеў.

93
Я з гонарам вітаю кожны дзень
І адтаго, што шчодраю рукою
Маіх сумотаў ён зганяе цень,
І памірае цемра над ракою.

І хмарка нецярплівасці ляціць.
І ў сэрцы ўсхвалёванасць шапоча.
І птушка зіхаціць, бо хоча піць,
Але ж схіліцца да вады не хоча.

Удзячны я змяненням і таму,
Што я з табой сустрэўся ў паходзе
І гаварыў: “З чаго ўжо? І чаму
Ты ўсё блукаеш? Мо, блуканняў годзе?”

І тут пазналі мы наш лепшы час.
А ён ужо і перашлюбіў нас.

94
Калі жыццё завершыць шчасця кола
І прагаворыць: “Досыць. Ужо даволі”.
Не кінуся я, як жабрак, да долу,
Не буду я прасіць шчаслівай долі.

Але ж цяпер, калі да нас ўзыйшло
Адзінае пяшчотнае каханне,
Ці веру я ў смерці рамясло
І ў жыцця павольнае кананне?

Так. Адчуваю я ланцуг бяды.
Дзе бачу я нябёсныя адценні.
І буду жыць я, мабуць, там заўжды.
Дзе і існуюць цудаў летуценні.

Вось гэтак ветразь важкі на вятру.
А сціхне навальніца, кажа ён:
“Памру!”

     95
Бывае гэтак. Побач ты сядзіш
Спалохана. І ў той жа час цікава
Ты ў люстэрка раптам паглядзіш.
І на мяне ўжо зазірнеш ласкава.

І сарамлівым полымем вачэй
Зажжэшся. І апусціш долу вочы.
І ўцячэш узрушана шпарчэй,
Чым цень ад непралазнай мкнецца ночы.

То ты саромішся! О, шчырая мая!
Як быццам не мая ты ў свеце жонка.
І я сяджу з табой у ручая.
І аб каханні тут між нас гамонка.

О, сарамлівасці пякетлівы сакрэт!
Не будзь цябе і абнішчаў бы свет.

     96
Калі глядзіш ты часам на мяне,
А я, заняты паэтычнай справай,
Сяджу ля групкі, дзе зіхае жвава
Агонь у шызай пепла сівізне,

То хочацца мне песціць гэты час,
Утульнасць гэтую і трэск драўляны.
І тут кажу табе я апантаны:
“Хадзі сюды! Хай будзе болей нас.

Ты і агонь, і я. Мы будзем утрох
Свой час тут ветліва са шчырасцю праводзіць.
Ці чуеш ты, як вецер у полі бродзіць,
У стрэхі б’е, як быццам то гарох?”

І ты прысядзеш побач ля агню
І скажаш: “Сум я зараз разганю”.

      97
Паркаль празрысты, а пад ім плячо.
І ўжо тваё зачаравана вока.
Вось гэтак шчасце грымне гарачо
І пацячэ павольна і шырока.

Але ж, дужаючы, краса яго
Пераўтварыцца ў пачуццяў мора.
Каханне мкнецца паспытаць таго,
Чаго няма, калі на сэрцы гора.

Злучыўшы лёсы, мусім мы глядзець
На дзіўны цуд сардэчнага еднання.
І ёсць у нас усё, што трэба мець,
Каб не згубіць ні ласкі, ні кахання.

Ці ж не каханню ў свеце панаваць?
Ці ж ад людзей нам гэты цуд хаваць?

98
Сціскае сумам сэрца ў мяне,
Калі я бачу няўдалых лёсам,
Тых, хто не мае шчасця і ў сне,
І час свой пражывае безгалоса,

Не ведаючы цеплыні вачэй,
Не зразумеўшы глыбіні кахання,
Паклаўшы век свой з глузду на блуканне,
Шляхоў шукаючы, каб палягчэй.

І адыходзіць сэрца ў мяне,
Калі я бачу да жыцця прыгодных,
І ў думках, і ў душы высокародных,
Тых, хто і ў справу сябра зазірне,

І нецярплівасць часу адчувае,
І велькі гонар і сумленне мае.

99
У небе зоркі. У моры карабель.
У руху ён  -  і ёй за ім імчацца.
А карабель з разгону сеў на мель,
І зорцы той няма больш з чым спрачацца.

І бляскам ззяння, чысцінёй вачэй
Глядзіць яна на той гігант разбіты.
І кажа: “Ужо ратуйся! І шпарчэй.
Бо мы з табой ў адным жаданні зліты”.

Звядзе мяне ўчынак з курсу ўбок,
І ты замрэш. І ўсё мяне чакаеш.
А час ідзе. І ўжо, бы між аблок,
У сумоце ты цярплівая блукаеш.

Я аглядзеўся. Рушыў. Зноў іду.
І ты заззяла. Глянула ў ваду.

100
Жаданні не скрываючы свае,
Раўнуеш ты, як быццам я не твой.
Куды ж мне вочы захаваць мае
Ад сораму? Не ў рэчку ж з галавой.

Ці ж я магу кагосці называць,
А не цябе, адзінаю, маёй?
І як ты толькі можаш раўнаваць!
Нама ж нідзе суперніцы тваёй.

Нявернасць  -  здрадзе шчырая сястра.
Раўнівасць  -  той нявернасці ўжо свацця.
А прыйдзе ноч  -  і, быццам з плеч гара,
Ты кажаш мне: “Каханы! Хочу спаць я”.

Каханнем рэўнасць ты перамагі
І не сумуй, той не трымай тугі.

101
Мелодыей жывога ручая,
Свірэллю, што да зорак далятае,
Істотаю таго, што ў гуку “я”,
Учынкам, ён і сэнс, і сэрца мае,

Імкненнем к праўдзе, подыхам вясны,
Таемнаю духмянасцю жасьміна,
Жаданнем чыстым, зазірнуўшым у сны,
Усмешкай, зацікаўленнасцю сына,

Гаворкай ціхаю, агнём вачэй,
Утульнасцю і чысцінёй пакоя,
Замілаваннем, што ўсяго ярчэй,
И сакавіцкай узрушанай ракою

Клянуся я: “О, лёс мой! Пачакай!
Ты сцюжаю мяне не сустракай”.

102
Ты ластаўкай імкліваю ў сне
Ляцела і збянтэжана крычала.
І дзень ты з цемры ночы вылучала,
І цень твой дацягнуўся да мяне.

То ўвыш ты ўзлятала, то ракі
Чаплялася, і крылле ў ёй мачыла.
І гэтак ты мяне лятаць вучыла.
І я ўзняў да неба дзве рукі.

Але ж прачнуўся я… О, то быў сон!
І вось у ім, як ластаўка імкліва,
Мой лёс ляцеў. І турбаваўся ён.
Бо і яму ж ад сумных спраў тужліва.

Шляхамі шчасця, праз гушчар турбот,
Вось гэтак наш і пачынаўся лёт.

103
Згубіў я сон. Мяне туга ўзяла.
Юначых не дажджэшся летуценняў.
Тых дзён, калі світанкам ты ўзыйшла,
Кідаючысь у змрок пяшчоты ценяў,

Не вернеш. І ў суме я маўчу.
Я нечага чакаю. І адметна
У гады былыя я ў сне лячу
Са шпаркасцю міжзорачнай, сусветнай.

І вось я быццам трапіў на Парнас.
Нябожчыкі там нечага чакаюць .
Ляціць па небе важкі тарантас.
О, гэта ж ён! Ах, як яго стракаюць!

З усіх бакоў ільецца цудны звон!..
Прачнуўся… Аглядзеўся… Вось дык сон!..

       104
Так, я памру!.. Але ж жыццё цудоўна.
І ў ім я нават радасць паспытаў.
Я чалавек. А гэта ж, базумоўна,
Падстава. Найдужэйшая з падстаў.

Я працаваў. Усе працуюць людзі.
А не працуй, дык што б ты ў хаце меў?
Жыццё, яно заўжды ў свеце будзе!
Бо чалавек ад працы не зглумеў.

А той, хто хоча гэты свет зністожыць,
Асіраціць, ён дурань і лайдак.
Я чалавек. Мяне не пераможа
Звярыны подых. Будзе ўсё не так.

І не змялеюць ад кахання людзі.
І ў жыцця шчаслівасць лёсу будзе!

105
Скажы, жаданая, папраўдзе мне,
Табе майго сяброўства і кахання
Даволі? Ці ўжо звычка да мяне
Цябе вядзе, а не замілаванне?

Мо, мкнешся ты пазбегнуць час нуды,
Прыходзячы, і гэтак час праводзіш?
Ці ты мяне кахаеш, як заўжды?
Ці з розуму ты ўжо мяне не зводзіш?

Ці звычка то, ці сэрца вечны кліч,
Не ведаю, і ведаць не жадаю.
Але мяне ты і ўначы пакліч,
І я прыйду і шчыра запытаю:

“Ці ж звычка то, ці то чароўны час,
Дзе мілаванне найдужэй за нас?”

106
Вакол мяне знаёмыя ўсё рэчы.
Кватэра наша. Бачу свой партрэт.
І твой партрэт. Аголеныя плечы.
Усмешка дзіўная. І ў ёй увесь сусвет.

Вось восеньскім па вокнах сыпле лісцем.
Падняўся вецер. Лісце падхапіў.
Мне б пагуляць. Мне трэба з хаты выйсці.
Бо быў жа час, што я гуляць любіў.

Цяпер не тое. Музыка зайграла.
Ці Брамс, ці Ліст, ці гэты… Мендельсон.
І дзе ж то граюць? Сэрцу млосна стала.
Папаўся  ж я у шчырасці палон!

О, то Шопен!.. Ізноў уецца лісце…
Ах, пагуляць мне трэба!.. Трэба выйсце…

107
Паскардзіцца на лёс я не магу.
Сустрэч шчаслівых меў я, і не мала.
Удзячны лёсу я і за тугу,
Што да твайго з’яўлення мною грала.

Я дзякую за ўсё маё жыццё,
За ўсе яго здарэнні, за гарэнне,
За вопратку, за ежу, за піццё,
За дзіўныя жыцця пераўтварэнні.

Яшчэ за тое, што я сябраваў
З надзеяй. І ў яе я шчыра верыў.
І ў ёй, і толькі ў ёй я здабываў
Лёс чалавека. І не стаў я зверам.

Не правядзі мяне жыццё праз лёс,
Ці ж ведаў я б плён гора, шчасце слёз?

     108
У барацьбе з гарэзлівай прыродай,
У зімку і ў гарачую пару,
У згодзе, а часцей не ў згодзе з модай,
Мы на жыцця ўздымаеся гару.

Гудзіць і зіхаціць, і стогне вечнасць.
Як ланцугі, і ўпоперак, і ўздоўж,
Маланкі б’юць. І дзе тут чалавечнасць.
Грыміць пярун. І вось  -  пачаўся дождж.

І мы з табой імкнемся ў падарожжа.
І быццам нехта нас у неба ўзнёс.
І вось ўжо я сяджу на торбе збожжа.
І то на фэст я гэты мех прывёз.

Воз раптам знік. О!.. Гэта ж я на дроце!..
Тут я прачнуўся ў халодным поце.

109
На ёлцы ўжо гарэла колькі свечак.
А з імі аж падскоквала сцяна.
То быў урачысты навагодні вечар.
Узняў я чарку поўную віна.

І ў разгар дванаццатай гадзіны
Апошняга з неварачальных дзён
Адпіў я, мо, не болей палавіны.
І раптам чую  -  як узняўся ён.

То Новы год. І, у крышталь прамністы
Ударыўшы, ён ўспеніўся ў віне,
Захваляваўся ў пажаданнях чыстых,
Зазіхацеў на ёлцы, на сцяне…

А я глядзеў здзіўлённымі вачыма
На гэты цуд, што знішчыць немагчыма.

      110
Прынесла ты нарцысы і цюльпаны,
Падстрыгла і паставіла ў гляк.
І вось нарцыс, бы хлопец закаханы,
Што не збярэцца ўсватацца ніяк,

Цюльпану зазірнуў у тыя вочы,
І сціпла гэтак жмецца да яго.
То ж ён сказаць аб нечым дзіўным хоча,
Што ў жыцці найдаражэй усяго.

Дзе ж ты раздзеліш кветкі на разрады!
Цюльпан, нарцыс  -  наогул усе яны
Жыццю ў суполлі, як і людзі, рады.
І, як і людзі, мкнуцца да вясны.

І я сказаў: “О, як жа бестурботна
Тым кветкам жыць!.. А мне? А мне сумотна.

     111
Ах, як было мне цяжка адтаго,
Што я падумаў: шчасце не сустрэну.
Чакаў я тога моманта. Яго
Я ж і баяўся. Як жа гэту змену

У жыцці сваім, і сутычку вачэй
У аблоках, у далёкім небасхіле,
Перанясу? Ці будзе мне ямчэй,
Як далячу? Ці буду я ў сіле?

А як было мне нудна адтаго,
Што я падумаў: шчасця не ўбачу,
Ці не пазнаю. Бо часцей усяго
Я не знаходжу, я ўсё болей трачу.

Але ж пачуў я дзіўны ў небе спеў
Тваёй душы. І я туды паспеў.

      112
Мастацтву не вучыўшыся ў школе,
Ты маеш рацый і ў справе гэтай.
О, як зазіхацела дзіўна поле!
А вунь хлапец імкнецца да кабеты.

І студня, і аблокі, і карова,
Ручай і стрэхі гумнаў, і вада
На тым халсце, і дзеўка чарнаброва.
І на душы шчаслівая нуда.

А ў полі дзядзька зранку травы косіць.
А вунь кабета мкнецца да снапоў.
Мастацтва чалавека дзіўна ўзносіць
Да светлых думак. Тут і зноў, і зноў

Убачыш ты, як ўсё прыгожа ў свеце.
І кволы дзед, і небаракі дзеці.

113
У юнацтве далучаюцца да нас
І спрыт юначы, і агонь жаданняў.
І мы здабыць імкнемся ў гэты час
Пачуццяў гвалт і цеплыню кахання.

А час вядзе нас да прыгод жыцця,
Дзе пазнаём мы асалоду працы.
І не цураемся таго піцця,
Якога і не трэба ўжо цурацца.

І гэтымі турботамі жывём.
І радасць пазнаём, і мілаванне.
І ў нашых дзецях шчырасць і каханне
Таксама бачым. І аб тым пяём.

І ва ўспамінах, як у дзіўных днях,
Мы песцім час, што ў лёдзе і ў агнях.

       114
У даўні час, калі яшчэ Шакспір
Са спрытам і са жваваю спякотнай
Свет праслаўляў, а жонкай быў кумір,
І той пясняр з дакорам і ахвотай

Тых дзіўных вершаў сэнс увыш узнёс,
Паэзію ў вачах ў той час чыталі;
І ў філасофіі там вырашаўся лёс
І сціплай траўкі, і вялізнай хвалі.

Так, можа, тут і нам у гэты час
Праведаць стэпы, паглядзець валокі,
Дзе сам Шакспір, як толькі вечар гас,
Углядаўся ў палеткі і аблокі?..

Там коней ён выгульваў уначы,
За тымі коньмі ў вечнасць ідучы.

115
Ты кажаш: “Так”. А я ў адказ: “Ці так?”
Мой гонар да твайго не ладкаваўся.
Але ж ці то неразумення знак?
Ці ж снур кахання наш ужо парваўся?

Не, не марнуем мы сваёй душы
У спрэчках. І жывём мы без папрокаў.
Не б’емся мы, як тыя гладышы,
Што, вунь, вісяць ад нас за колькі крокаў.

Ты кажаш: “Так”. А я ў адказ: “О, не!..”
І гэтак мы нясем свае галовы,
Бы аднаго сумлення дзве паловы
Па маладога шчасця збажыне.

Кажу я: “Так”. І ты мне кажаш: “Так”.
То нашых сэрцаў абудзіўся смак.

      116
У ружах шлях майго кахання ўецца.
У крапіве ён, у багне, у шыпах.
То шчасце да мяне душою жмецца,
То ў горы я сяджу, як на бабах.

Узрушана гляджу я ў далягляды.
Вось там прамень прабіўся залаты.
А там віхор нясе дажджы і грады.
І зноў узыгралі стрэхі і плыты.

Галубка шчасця! Вылятай з-за хмаркі.
Ляці ў мой шлях. А я табе сыпну,
Мо, жменю зерня. Ці ты хочаш шкваркі?
Дык я ў твае жаданні зазірну.

А той, хто лёс не песціць, не галубіць,
Каханне ён безлітасна загубіць.

      117
Сузор’ем слоў рушнік не ўпрыгожыш.
А вопраткай не абнавіш душы.
Але калі да спраў ты добрых згожы,
Табе і не патрэбны барышы.

Не будзь занадта спрытным да багацця.
І не трымайся вельмі за яго.
Хай сціплай будзе абстаноўка ў хаце,
А ў кішэні нават нічаго,

Ты ж не сумуй. У неба паглядзіся,
Паеш чагосці і іді араць.
З сквалыгаю ды з дурнем не судзіся.
Дабру вучыся. Здолей усё аддаць.

Пачуццяў добрых запляці вяночак.
Ды і прыдбай яшчэ сыноў і дочак.

118
Ці бачу я? Ці я ўжо сляпы?
Бо, кажуць, што ўлюбёныя сляпыя.
Ці то ад гора маладзіца вые?
Ці то пілуюць на труну слупы?

Не, не сляпы я. І не горка мне
Ад шчырага і млоснага кахання.
І не забуду я цябе і ў сне.
І паміж нас жыве замілаванне.

Не, не сляпы я. Добра бачу я,
Што без цябе мне і жыцця не будзе.
Бо ты мая. Адзіная мая.
І хай пра гэта ўсе гавораць людзі.

Сляпым каханне будзе той лічыць,
Хто не кахаючы аб ім крычыць.

119
Ужо адчаго залежу зараз я?
Ад погляду? Ад добрага жадання?
Ад спрэчак? Ад жывога мілавання?
Ад сонца, ад ракі, ад ручая?

Ад пералёту птушак праз блакіт?
Ад спраў людскіх? Ад горкіх развітанняў?
І гэтак вось і злодзей, і бандыт
Залежаць ад ляноты і блуканняў.

Ад усяго залежу зараз я.
І гэтаю залежнасцю таемнай,
Як шчасцем, што маёй душы прыемна,
Узрушан я. А ты, краса мая,

Залежыш ад мяне. Усё адзіна.
І чысты ў небе бляск, і гліна.

120
Старых імгненняў заціхае год.
Гадзіннік жа заве жыццё наперад.
І сонечны прамень звініць, як дрот.
І ночы крот зашалясцеў паперай.

І вось да нас ўзыйшоў ружовы дзень.
І хай ён адцураецца сумотаў.
І пагасае адзіноцтва цень,
Што ля маіх зацішыўся варотаў.

І цераз грань нябачнае сцяны,
Што год ад года дзіўна аддзяляе,
Хай крочуць тыя, хто заручаны,
І тыя, хто яшчэ турбот не мае.

І кожны дзень, што прынясе нам лёс,
Хай будзе ў шчасці і без сумных слёз.













«ДАВІД ВАЛЖАНІН».

        ВАРЫЯЦЫІ НА ТЭМУ.


О, дружа шчыры і сардэчны!
Твой шлях, як мой, і ён не вечны!
Так зможам ці з табой прайсці
Мы без памылак па жыцці?..
Ці зразумеюць нашы справы?
Ці зганьбяць, ці наaдварот?..
О, дружа ветлівы! Ласкавы!
Збірайся! Пойдзем у народ.


      ----  *  ----
Іх дом стаяў на дрэнным полі.
Нішто не спелa ў полі тым.
Згалечаны нялёгкай долей
Растаўся гаспадар з сваім
Дзіцяцем. Зафундзіў цыгану
За кабана і зерня мех.
Праз слёзы чуўся горкі смех.
То сум сялянскай цяжкай долі.
І да цыганскай шумнай голі
Цыган у брычцы качавой
Прыехаў ноччу ледзь жывой.
А з ім і хлопчык міма волі.

Маланкі ззялі…
І цыганы
Сядзелі побач ад шатроў,
Вакол трапечучых кастроў.
Старыя ля старых сядзелі,
І моўчуі на агонь глядзелі.
А хлопцы свой напрамак мелі.

І раптам людзі анямелі.
Яны заўважылі яго…
І вось да жонкі, да Адэлі,
Нясе цыган хлапца таго.

      ---- * ----
Адэдь малога прытуліла
У брычцы у сваю пасцель.
Была сардэчнаю Адэль.
Сляза ёй шчоку апаліла.

Даўно ім людзі гаварылі,
Што хутка прабягуць гады,
А без дзяцей чакай бяды.

Дзяцей яна сваіх не мела.
І трапяткое гэта цела,
Што дыхало у ціхім сне,
Яе ўзрушыло…
“Мяне

Ты, любы мой, зрабіў шчаслівай”,  -
Адель Івану перад сном
Сказала.
Пракаціўся гром.
Але спало малое цела
глыбокім сном.
Маланкі ззялі. Усё кіпела.
Не баязлівым
Быў хлопец той ад нараджэння.
І ў першы момант абуджэння
Сказаў:
“Ці ж то мая ты мама?”
І ўсё… І не збылася драма.

     ---- * ----
Збіраюцца ў шлях цыганы.
Бяруць ванзэлкі і ў паход.
Ідзе качуючы народ.
На мейсцы ўжо няма шатроў.
І тольуі вугалле кастроў
Яшчэ міргае…
У калымагах
(А ў сэрцах шчырасць і адвага)
Ідуць у паход!... Такі народ.

Дзе рэчка  -  пераходзяць у брод.
Дзе вёска, будуць танцаваць,
У бубен біць, крычаць, спяваць,
Гадаць па картах, па руцэ,
Уводзіць коней па рацэ
У ноч сівую, каб слядоў
Не засталося. І ізноў
Далей ідуць.
Такі народ!
І вось ужо і пракрочыў год.

---- * ----
Хварээ хлопец у Адэлі.
Гарыць у матчынай пасцелі.
Не п’е, не есць, не хоча спаць,
Хварээ, хоча паміраць...

Адель хвалюецца: “Іване!..
Ратуй дзіця!.. Заві ўрача!..”

І у цыганскім дружным стане
Збіраюць грошы.
Да пляча
Схіліўшы голаў, абнялася
З Іванам жонка. І зайшлася.
І будзе дзень і ноч чакаць,
Дзіцячай хворы патакаць.

---- * ----
Але ж змяні, мой шчыры дружа,
Сумотны на другі настрой.
Бо мой хварэючы герой
Застаўся жыць. Ён хвор адужаў.
І б’ецца ў ім жывая кроў.

      ---- * ----
Ці чуеш перакрык двароў?..
То горад. Горад невялікі.
Вунь храм. І ў ім святыя лікі.
І дом ад храму недалёка,
Бабулька ў доме сінявока.
І з ёю наш жыве герой,
Што загуляўся за гарой.

---- * ----
Тут я скажу, што ў прошлым леце
Цыган, блукаючы па свеце,
Сам захварэў, і не адужаў
Хваробы той. І вось, без мужа
Адэль не стала качаваць,
А стала ў доме начаваць
З старэнькаю, што тут жыве
І хлопца сынам назаве.

---- * ----
Старая сувязь гэта мела
З вялікім светам, і знямела
Ад гора ў нейкія гады,
І пераехала сюды,
Бдіжэй да сына. Ён ў астрозе
Сядзеў у тым.
І па дарозе
Яна бубніла ліст ягоны,
Як іх пакідалі ў вагоны,
Як закавалі ў кайданы,
Як, не дажыўшы да вясны,
Памерлі ўсе яго сябры.

А як прыехала у двары,
Яе стракаў астрожны дзяк.
І гроб скалочаны бы як.
І сын у ім. І ўсё пры ім.

Вось гэтак, стрэўшыся з сваім
Адзіным сынам, тут яна
І засталася.
Сівізна
Была ў Марыі Аляксеўны,
І погляд шчыры і душэўны.
Яна Давіда пакахала
І трэцяй маці хлопцу стала.
Чытала кніжкі вечарамі
Пра тое, як святло ў храме.

Яна яго пісаць вучыла
І ўжо да працы далучыла.
Рассказвала пра Дрэўні Рым.
Аб тым, як ззяе шэры дым
У Пампеі, як гарыць крышталік.
Вучыла, як людзьмі мы сталі.
Як малпамі былі калісці.
Усяму  -  і што не бачыць выйсце
У гэтым свеце, дзе тварыцца
Не поймеш што. І што не спіцца,
Калі не звер ты, чалавек,
У палітычны гэты век.

      ---- * ----
Княгіня снеданне прынесла,
І гвалту той бяды не знесла.
І знікла… І памерла тут
Ад сэрца трапяткіх пакут.

Давід, збянтэжаны, спужаўся
І некалькі захваляваўся.
Але ж успакоіўся. І вось
Ён пазнае з газэты штось.

        ---- * ----
Ужо з ранку прачытаў у газэце
Давід, што ён у гэтым свеце
І не цыган, і не бядняк,
А міліёншчык.
“Як ні як,
Мець міліён не гэтак дрэнна,  -
Давід падумаў.  -  І сумленна
З тым міліёнам проста жыць,
Калі не курвіць і не піць.”

Ты здагадаўся, мой чытач,
Што міліён той, не інач,
Ад Аляксеўны мае ён.
Бо де ж ты возьмеш міліён!”

      ---- * ----
Дарога!.. Перад ім дарога!..
А ў сэрцы сум і засцярога.
І наш мільёншчык не іначай
Сваёю мараю юначай
Ужо там, у сталічным доме тым.
І сябрукі ўсе побач з ім.

Бо грошай шмат, бо іх бяры,
І ўсё, што хочаш, тое маеш.
За грошы ўсё ты атрыманш!
І адтаго пры ім сябры.

       ---- * ----
О, Піцер!.. Светлая сталіца!
Як на цябе не надзівіцца.
Як тут з былым не развітацца,
І ў брычках шпаркіх не хістацца
Сярод тваіх мастоў,  татуяў,
Сярод каналаў і вітрын.
Нішто цябе не ўратуе
Тут ад мазурак і Катрын.

---- * ----
І закахаўся хутка ён.
І вось мільён ўжо не мільён.
Давід не спіць, душа баліць,
І сэрца полымем паліць.

---- * ----
“Паслухай!  -  гэтак сябр бліжэйшы
Сказаў яму.  -  Шугнём да гейшы!
Яна не князеўская дочка,
Але ж заве цябе з куточка,
І ўхмыльнецца, і цалуе,
Прыжмецца, сцісне, замілуе,
І ўжо забудзеш тую ты,
У якой ні шчок, ні пекнаты.
А ўжо тваю я закаханку,
Княгіню гэтую, вяльможу,
Што завяла цябе ў блытанку,
Куплю за грошы…

І ў рагожу
Знясу ў сціплы свой чулан.
І буду там над ёю пан”.

        ---- * ----
Давід не верыў у справу гэту.
Ці ж можа ў свеце быць такое!
Але ж даверыўся паэту.
І цераз тыдзень бачыў тое,
Пра што не буду я пісаць,
Бо будзеш вусны ты кусаць
Ад злосці, што ў свеце гэтым
Не аджылі яшчэ кабеты,
Што гэтак дураць вось людзей.

А свет быў поўненькі падзей.
Аб гэтым ведаў наш юнак.
Бо ў гэты момант, як сабак,
Зтравіў вяльможны тлусты клас
У часы вось тыя ў свеце нас.

        ---*---
Была вайна на белым свеце.
З галечы паміралі дзеці.
Мужчынаў газамі травілі
І ерапланамі глумілі,
І кулямётамі стралялі.
І што тут з нас не выраблялі!

І вось прыйшла твая пара,
Давід, ты крочыш ад двара.

Цябе прызвалі.
За айчыну
Каб ты памёр. І за цара.
І каб пазнаў сваю канчыну.

---- * ----
Як у пекле, у той вайне галечыў
Свінец пароду чалавеччу.
І што не дом, у ім труна.
Праз усе двары прайшла вайна.

Народ не вытрымаў пакуты.
Год быў сямнадцаты. Быў люты.
І ўжо ўсе ганьбілі цара.
І адцураўся цар двара.

---- * ----
І вось у гомане казармаў
Кагосці з царскіх тых жандармаў
Пачуў Давід. То ён з сталіцы
Сюды надумаў прыкаціцца,
Каб задурманьваць ужо народ,
Ісці на Кайзера ўпярод.
Бо сам жа ён не еў свінца.
“Вайна,  -  гудзеў ён,  -  да канца!
Тут гонар нашых продкаў, Русі!..”

“Не!.. Мы не быдла!.. Мы не гусі!
Каб нас галечылі, глумілі,
З тых кулямётаў калацілі,  -
Сказаў салдат яму.  -  Салдаты!
Айда з казармаў!.. І да хаты.”

---- * ----
Служыў Давід у пяхотным узводзе.
Па лесе ўзвод ягоны бродзе,
Каб не сустрэцца з часцю стрэчнай,
Бо часам гэта небяспечна.
Сустрэцца можна з казакамі,
І пасякуць усіх клінкамі.

А ў лесе холад, завіруха.
Давід дрыжыць, прымерзла вуха.

Ідуць салдаты на ўсход.
Той ў шынялі, а той без бот.

      ---- * ----
Давід жывы застаўся ў свеце.
Куды яго не кідаў лёс!
Але ж аднойчы ў пёклым леце
Выпадак беднага прынёс
Да Вольгі.
Дзеўкі ці кабеты,
То невядома. Бо кадеты,
Махноўцы і другія ўсе
Тут пабывалі па крысе.

Быў цяжкі час, была вайна,
Сярод сваіх ішла яна.

Ён закахаўся, ажаніўся,
І тут ужо і прыпыніўся.

---- * ----
Адным каханне  -  рух і шчасце,
Другі шукае ў ім спакой.
Той ажаніўся па няшчасцю,
Бо думкай жыў ён трапяткой.

А ажаніўся, так змірыўся
З тым, што кахае толькі ён.
А той каханню пакарыўся.
Каханняў гэтых міліён!

Але ж галоўнае каханне  -
То дбанне аб зямлі сваёй.
Тут і турботы, і блуканні,
І ўсё тут спэцкана крывёй.

       ---- * ----
Вось дзённік піша ён у акопе.
У той час яны на Перакрпе
Па Сівашу ў Крыму блукалі.
А там і смерць сваю чакалі.
І белякам жадалі смерці.
І ў кожны час маглі памерці.

І так вось ён жыццю вучыўся.
І да чырвоных далучыўся.

        ---- * ----
Аднойчы так лупіў свінец,
Што недалёка быў канец.

“Нас белякі зністожыць хочуць.
З усіх бакоў, падлюгі, крочуць.
Але ж куды нам цікавей
Перамагчы.
І мы лявей,
Цераз лясы, цераз дрыгву
Прарвемxя. Выйдзем з акружэння.
І хто не схіліць галаву,
Таму скажу:
“З днём нараджэння!”

І гэтак камісар Грубэ,
І ветэран РКП(б),
Ім гаварыў перад прарывам:
“Схіляйце голавы да грываў.
Капыты сенам абвяжыце,
А, як каня заб’юць, бяжыце,
І пехатой наперад дуйце.
І ні аб чым ужо не бядуйце.
       ---- * ----
Дадому!.. Ужо канец Антанты!
Разбіты генералы, банды.
Праз незнаёмы далявід
Да Ольгі крочыць наш Давід.

       ---- * ----
Жыццё! Як хутка ты ляціш!
А як памёр, вакол заціш.
Не чуеш больш ты смех дзіцячы,
І жонкі ты сваёй не бачыш,
Не запражэш у сані клячы,
І ад стамлення не заплачаш.
То ж смерць, вандроўнік той сабачы!
Усё па жыцці ён нашым скача.

     ---- * ----
Вясна!.. Прыроды хваляванне!
Душы і думкі ажыванне!
Цяпло і снег, і лёд краде.
Вясна-красуня ўжо ідзе!
У рэкі ручаі збягаюць,
Траву і глебу агаляюць.
Гракі злятаюцца ў двары.
А ты не спі, саху бяры,
І хлеб свой вечны дбайна сей,
Сваё значэнне разумей.

---- * ----
Ну, што ж. Герой наш робіць справу.
Ён піша ў партыю заяву.
Усюды голад, ціф, галеча,
Жыццё ўзвалілася на плечы.
Усюды трэба нам паспець,
Агітаваць і песні пець.
А ў лес зірні  -   у ім бандыты!
Яны ж, вар’яты, не дабіты.
І трэба зноўку ваяваць.
І песні гучныя спяваць.

---- * ----
Быў час цяжкі. Час быў не з лёгкіх.
Лілася кроў з сухотных лёгкіх.
Усё кіпела. Усё цякло

Туды, дзе будучыня ззяе.
Дзе шчасце, дзе жыцця цяпло.
І кожны гэты час чакае!

І я падумаў: “Божа мой!
Так ён жа быў амаль героем,
Давід, бліжэйшы продак мой,
Што пяць шчэ год дружыў са зброей
І ў спёку лета, і зімой”.

    ---- * ----
Я часам думаю аб тым:
Навошта ў свеце Дон-Кіхоты?
Сядзі ў хаце. Уецца дым
Над стрэхаю. У сенцах боты.
Сядзі і слухай гул вятроў.
Жыві і ведай: ты  -  шчаслівы.
Наеўся, лёг, і будзь здароў.
Бо ты ж мужчына баязлівы.

Але ж у свеце ёсць дзядзькі,
Што не з пужлівага дзесятку.
Душа ў такіх не жмецца ў пятку.
І ўсё тым волатам з рукі.
І ўсё кранае іх душу,
І да ўсяго яны ахвочы.
І вось аб гэткіх я пішу,
І хваляваннем паліць вочы.

     ---- * ----
На небе хтось разліў чарнілы.
Яшчэ хвіліна і рассвет.
А паштальён пуды газэт
Нясе. І ў напрузе сілы.

Сігае снег цераз кусты
І здобіць белыя пласты.

Але ж у нецярпенні ты,
Чытач мой шчыры і цікавы.
Ну што ж. І мы падоўжым справы.
Бо час быў цяжкі, не прасты.

     ---- * ----
Прычыннік маяго рамана
Любіў узняцца вельмі рана.
Зрабіўшы хутка фіззарадку,
Чытаў ён пошту і шугаў
Туды, дзе не было парадку.
І ён на лодыраў брахаў.

Сам быў ён вельмі прынцыпоўным,
Ідэйным да мазга касцей.
І не ззываў ужо ён гасцей,
І справам не служыў умоўным.

Ні ў свята, і ні ў імяніны
Віна не піў і не курыў.
І меў на гэта ён прычыны.
Але ж аб тым не гаварыў.

І Ольга з розума яго
Чакала ў хату ўсяго.
Але ж пачуцці ёй казалі,
Што і не будзе мэблі ў зале,
Да і не будзе нічаго.

Але ж яна яго кахала,
І з ім разводзіцца не стала.
І, не паставіўшы умоў,
Шчэ нарадзіўшы трох сыноў,
Перажыла з ім доўгі век.
Бо быў ён добры чалавек.

      ---- * ----
Ішлі гады у нудзе і ў справах.
Энтузіазм пранізваў час.
Але ж была часамі справа,
Што без віны губіла нас.

     ---- * ----
“Куды то клічуць ўжо мяне?  -
Давід падумаў.  -  Што за справа?
Бо ты туды не пойдзеш жвава.
І хай вас гэты час міне.
Туды павольна не ідзеш,
Туды ты сам сябе вядзеш”.

Так, непавінны ні ў чым,
Давід падумаў перад тым,
Як і пайсці ужо туды,
Дзе ці дадуць табе вады.

        ---- * ----
Калі вярнуўся, лёг на ложак
І на імгненне ўсё забыў.
“Не, я не быў ужо зністожан,
Я толькі вельмі ўзрушан быў,  -
Падумаў. І рашыў прайсціся.  -
Тут хоць у пекла пакаціся!”  -
Сказаў і па шашы блукаў.
Спакою у хадзе шукаў.
Вярнуўся. У люстэрка глянуў.
“То ж гэта быццам я з туману.
Ужо галава у сівізне.
Як жорстка ён пытаў мяне.
Глядзеў нябачнымі вачыма.
Ці ж гэта вытрымаць магчыма!
І ўсё аб нечым гаварыў,
Бы там я нешта натварыў.
Абвінавачваў, закляйміў,
І цыгарэткаю дыміў.

Ці ж гэта вытрымае сэрца!
Ці ж перанесці можна гэта!
Куды бы лепей мне памерці.
Ах, як мне жыць без партбілета!”

Усё складана, думаў ты.
Тут барацьба. І ўжо без жартаў.
“Я ж меў мільён! Ці ж гэткіх варта
У партыі трымаць!..”

Пусты
То гоман брыдкае лухты.
Ні ў чым і не павінен ты.
Ты белых біў, ты быў паранен.
Ты верны партыі баец.
Не паўтарай лухты, Валжанін.
Ты патрыёт, а не ільсцец.

---- * ----
Сям’я  -  лякарніца душы.
А ты да жонкі паспяшы.
Яна твой сум душы зністожыць,
Не кіне ў цяжкі час цябе.
Яна табе стаяць паможа,
Яна і гора пераможа,
Як зможа, ўзваліць на сябе
Твае сардэчныя пакуты.
І зробіцца табе лягчэй.
Нясі жыцця цяжкія путы,
І не палі ў слязах вачэй.
Бо ўсё ты маеш, дзякуй Богу,
Усё, аб чым вось я пішу.
Ідзі, Давід, і дапамогу
Бяры, і уратуй душу.

---- * ----
І ён устроіўся ў пякарню,
Труну мінуўшы і лякарню.
І бачыць, што і ў бядзе
Жыццё яго не падвядзе.

Разношчык бублікаў, вітушак,
Баранкаў, “жаўрукоў” і плюшак
Ён здаў прадукцыю і лоўка
Бяжыць назад. А там рыхтоўка.
Слаенкі, крэндзелі, каржы!..
І ўжо ў падвальным этажы,
Папіўшы квасу, з’еўшы булку,
Ён две хвіліны адпачне,
І новы пераход пачне.
І зноў бяжыць па перавулку.

Блакітнавокі, белалобы,
З вялікай рэштай цёплай здобы,
Ён ад пякарні ў гастраном
Ляціць, як той асілак-гном.

У чым жа сёння сум Давіда?
Ці, мо, не мае суму ён?
Ці на душы не чуе брыда?
Бо ў жыццё ён улюбён.
Бо палюбіў сваю работу.
А як наробіцца ў ахвоту,
Так прыйдзе, ляжа, адпачне,
І не заўважыць, як засне.


     ---- * ----
Але ж Давід адзін застаўся.
А свет у бойцы захістаўся.
У свеце новая вайна.
Вось і да нас дайшла яна.

     ---- * ----
Да дзён вялікай перамогі
Нам вельмі доўгі шлях ісці.
І тут, Давід, твае дарогі
З усімі і табе прайсці.
З усімі тымі, хто душою
З радзімай светлаю сваёй.
І ты, Давід, бярысь за зброю,
І ў смяротны мкніся бой.
Заганарысь сваёй айчынай,
Забудзь агіды і чыны,
Бо ўсе спатрэбяцца мужчыны
У час айчынае вайны.

---- * ----
Што ў свеце лепш пачуццяў меры?..
Але ж, як радасць цераз край,
Ты радасць тую шчырай верай
Вялікай мерай выбірай.

---- * ----
“Канец вайне!..”  -  Жыццё ўскрычала.
Салдаты мкнуцца да прычалаў.
У полі, у гумнах, на таках
Дзяцей трымаюць на руках.

Хто жыць застаўся, перамогу
Убачыў ён. І дзякуй богу.
Нарэшце скончылась вайна.
О, як абрыдла ўсім яна!

Народ ажыў, расправіў плечы.
Жыццё пачнецца без галечы.

Як вір, усё круціцца у руху,
Як чысты снег у завіруху.

---- * ----
Ну што ж, цяпер не будзе ліха.
Канец вайне, у свеце ціха.
Сей хлеб, расці аўсы і жыты,
Бо ты жывы, ты не забіты.
Жыццё ўзяло цябе за плечы.
Уздымай яго, ратуй з галечы.
Ішоў на смерць ты многа раз,
Так і за мір нясі адказ.

      ---- * ----
“Ці стрэну жонку я з дзіцямі?  -
Давід падумаў на хадзе.
Ці анямею з гора ў браме:”  -
То гэта ж ён з вайны ідзе.
І так усхвалёван тою справай,
У чаканні думкай горкай сцят,
Што ледзь ідзе хто ходкай жвавай,
Ці правядзе сваё дзіця,
Як сэрца раптам анямее,
І млеюць ногі… І ісці
Ён моц не мае. І замлее.
І словы тут пачне плясці
Аб нечым. Ціха Бога моліць.
А жах паўзе ў яго душу.
І вусны шепчуць: Вольга! Оля!
Будзь ласка! Стрэнь! Прашу! Прашу!”

     ---- * ----
І вось Давід у дом вайшоў.
І ўсіх жывымі там знайшоў.

Аб тым, як з жонкай і дзіцямі
Сустрэўся ён, то вы ўжо самі
Тут здагадайцеся. І ўраз
Пабачце той шчаслівы час.

         ---- * ----
Ужо ноч… Усё ў хаце замаўчала.
А Ольга ноччу ў сне крычала.
Аб чым?.. Так зноў жа аб вайне.
А, мо, то гэта ёй у сне
Здалося, што крычалі дзеці?
Бо ўсё ж змянілася ў свеце.
Вярнуўся бацька трох сыноў!
І радасць будзе з імі зноў.

Але ж успаміны аб вайне
Яе пакутвалі і ў сне.
Гняла яе бяды навала,
Што доўга будзе ў сэрцах жыць
Жанок ваенных, і памалу
Да дзён апошніх дабяжыць.
І кожны з тога пакалення,
Што не скарылась у бядзе,
У працы шчырай і маленнях
Сябе да шчасця давядзе.

Так пажадай і ты герою
Прайсці усе свае шляхі,
І за жыццё стаяць гарою,
І працай замаліць грахі...

       ---- * ----
І вось Давід ідзе з паклонам
Да саслужыўца, да Антона.
Да тога, хто у падчыненні
Быў у яго. І ён у сумненні.
Вось затрымаўся ля варотаў.
Усё ўсхвалёванна у ім.
У лужы мые скуру ботаў.
Перад вачыма шызы дым.

Ён зойдзе, скажа, як калісці
Ён з ім любіў у восень лісце
Збіраць з дубоў… І дзе дубы!..
Згарэлі ў тэрмін барацьбы.
А той у пыл ператварыўся.
І з гэтай думкай ён змірыўся.
Бо час не шкадаваў нікога,
Ні мужнага, ні трапяткога.
Бо час ідзе, як і калісці.
І зноў з дубоў злятае лісце…

     ---- * ----
“Патрэбны токар, біляцёр,
Сапрана, тэнар і вахцёр.”
Каля тэатра ён гуляў.
І шыльду там спаткаў аб’яў.

І ён устроіўся ў вахцёры,
Каб не ісці ў біляцёры.

---- * ----
Праз год ён ведаў усю праграмму:
“Аіду”, “Пікавую даму”,
Усю классіку, усіх масцітых,
І тых, хто шчэ не імяніты.
І ўсе ён тонкасці пасціг
Складанай кухні тэатральнай.
Ён не прапусціць генеральнай.
І рацый меў ён у справах тых.
Там Зігфрыда змясцілі ў цень,
І ён ва ўзрушанай турбоце.
(А ён жа быў у гэты дзень
І не заняты на рабоце).
Адэтта дрэнна апранута,
Ніяк з свайго не выйдзе кута.
І ён мінуў “заліу” і “мост”,
І той Адэцце даў у хвост.

І тая бедная Адэтта
Ляціць на прадстаўлене гэта.
І будзе між кулісаў гоман
Яшчэ да ў сцэне тога грома,
Аб тым, як гэтая цяцёрка,
Ужо з тога бруднага здворка,
Скачкамі, цераз калідор,
Уляцела ў возера прастор!..

        канец


          СКАЗ ПРА НЯМІГУ.

У ДЗЯЦІНСТВЕ ЯНЫ АТРЫМАЛІ
ІМЁНЫ ЖЫВЫЯ СВАЕ.
НЯМІГАЮ ДЗЕЎКУ НАЗВАЛІ.
БЫЎ СВІСЛАЧАМ ЛЮБЫ ЯЕ.

ВЯСКОЎЦАМ ЖЫЛОСЯ ТАМ ГОРКА,
БО ТАМ НЕ ХАПАЛА ВАДЫ.
У ТОЙ ВЁСЦЫ БЫЛО СЕМ УЗГОРКАЎ,
І СОНЦА БЫЛО ТАМ ЗАЎЖДЫ.

ГАДЫ ТРЫ, МО, БОЛЕЙ, АДРАЗУ
У НЕБЕ НІ КРОПЛІ ДАЖДЖОЎ.
АД СОНЦА ПЯКОТНАГА ГЛАЗУ
НЕ БАЧНА НІЧОГА… АЖ КРОЎ

НА ВУСНАХ ЛЮДЗЕЙ ЗАПЯКЛАСЯ.
ГАЛЕЧА І ГОРА НАЎКОЛ.
УСЯ ВЁСКА НА ПЛОШЧЫ ЗЫЙШЛАСЯ,
ЛЯ КРЫЖА, ШТО ЎЦЯТЫ Ў КОЛ.

А СОНЦА Ў НЕБЕ ГУЛЯЕ,
І ЛЮДЗІ, ЯК ЦЕНІ СТАЯЦЬ.
УСЁ ГІНЕ, УСЁ ЗАМІРАЕ.
ЗГАРЭЛА УСЯ СЕНАЖАЦЬ.

НЯМІГА БАЦЬКОЎ ПАХАВАЛА,
У ГОРЫ Ў ХАЦЕ СЯДЗІЦЬ.
ГЛЫБОКАЯ ДУМКА ПАЎСТАЛА:
“ЯК ЖЫЦЬ?.. І НАВОШТА ЎЖО ЖЫЦЬ?..

О, ЛЮБЫ МОЙ!.. СВІСЛАЧ!.. МОЙ ЛЮБЫ!..
І ТЫ Ж МНЕ НЕ ЗЗЫЧЫШ ВАДЫ.”


НЯМІГА СЯДЗІЦЬ. І ПРАЗ ЗУБЫ
ГАВОРА: “ПАЙДУ… А КУДЫ?..”

ПАЙШЛА. МІЖ УЗГОРКАЎ БЛУКАЕ.
УСЮДЫ ПАКУТЫ ЛЮДЗЕЙ.
ПАМЕРШЫХ АД СМАГІ СТРАКАЕ.
ВУНЬ ДЗЯДЗЬКА ЗВАЛІЎСЯ МАЦЕЙ.

ВУНЬ ЦЁТКА МАЛЬВІНА Ў ПАКУЦЕ
МАЛОГА ТУЛІЦЬ ДА ГРУДЗЕЙ.
УСЁ Ў СВЕЦЕ, БЫ Ў ГОРКАЙ АТРУЦЕ.
І Ў ШЧАСЦІ НЕ СТРЭНЕШ ЛЮДЗЕЙ.

І ЧУЛАЕ СЭРЦА НЯМІГІ
НЕ МОЖА ТЫХ БАЧЫЦЬ ПАКУТ.
І, СКІНУЎШЫ СУМУ ВЯРЫГІ,
БЯРЭ ЯНА ЗЛОМЛЕНЫ КНУТ

І Ў СЭРЦА САБЕ ЎСАДЗІЛА.
І З ЧЫСТЫХ ДЗЯВОЧЫХ ГРУДЗЕЙ
НЕ КРОЎ, А ВАДА ЗАБРУІЛА
НА ДЗІВА І РАДАСЦЬ ЛЮДЗЕЙ.

І ЛЮДЗІ ІШЛІ ДА НЯМІГІ,
І ВІЛЬГАЦЬ ЖЫВУЮ ПІЛІ.
І СЭРЦЫ ПРЫДБАЛІ АДЛІГІ,
І ШЧАСЛІВА ЎСЕ ЗАЖЫЛІ.

З ЧАСОЎ ТЫХ ТРАГІЧНЫХ, ДАЛЁКІХ,
ПРАЙШЛО ЎЖО, МО, ТЫСЯЧА ГОД.
І ГОМАН НЯМІГІ ГЛЫБОКІ
ЎСЁ СЛУХАЎ І СЛУХАЎ НАРОД.

ВАДА ДА ВАДЫ ПРЫПАДАЛА.
БО, КАЖУЦЬ, ШТО СВІСЛАЧА КРОЎ
АД СМАГІ ЛЮДЗЕЙ РАТАВАЛА.
І ГЭТАК ХАЦЕЛА ЛЮБОЎ.


А ВЁСКА ЎЖО ГОРАДАМ СТАЛА.
ТАМ ШЧЫРЫЯ ЛЮДЗІ ЖЫВУЦЬ,
І ПРАЦАЮ СЛАВЯЦЦА ДБАЛАЙ,
І ВОДУ СА СВІСЛАЧА П’ЮЦЬ.

І НАВАТ НЕ ВЕДАЮЦЬ ЛЮДЗІ,
ШТО НЕДЗЕ ГЛЫБОКА Ў ЗЯЛІ
НЯМІГІ ЛАСКАВЫЯ ГРУДЗІ
СПАКОЙ І ПРЫТУЛАК ЗАЙШЛІ.