Ачко - 2017

Светлая Две Тысячи 10
Нічога новага. Для суму мо і няма прычыны. Сяджу ў жыцця лагчыне я, як быццам у схованцы. Гляджу наверх, а вочы ў дол, да нізу цягнуць пасталы, што апранулі супраць волі мне. Так добра птушкам , маюць крылы бо . Злятаюць дзекалі ва Украіну. Падыхаюць паветрам вольным... там... Вяртаюцца дамоў ...Адпачываюць у клетцы , побач з намі .... Ізноў чакаюць , покуль пасталы са змучанай нагі ужо самі сцягнем . Спачатку з левай, потым з правай ...Каб да аблокаў даляцець...
Пакуль яны таксама толькі мараць ;