каждый день я в верности клянусь

Галина Синякова
на белорусском языке



Кожны дзень у вернасці клянуся –
Я – табе, бацькоўскі родны кут,
Любая часцінка Беларусі,
І жыццё, і радасць мае – тут!

Тут – ярчэй гараць на небе зоркі,
І вяселка зіхаціць ярчэй,
Самыя цікавыя вячоркі,
Больш  нідзе няма такіх людзей!


                Зноў і зноў у каханні я прызнаюся –
                Весачцы, дзе ўсе мне так знаёма,
                А з любых дарог заўжды вяртаюся –
                Да парогу бацькавага дому!

Кожную хвіліну лашчыць вока –
Елачак, бярозак стромкіх рад,
І гняздо буслоў непадалёку –
Радуе і сэрца, і пагляд.

Радуюць душу ў садзе кветкі,
І язміну водар, пах густы,
Ад рамонкаў белыя палеткі…
Край бацькоўскі светлы і святы!


фото автора