23, 07, 2017

Светлая Две Тысячи 10
Не ведаю, як вам, а мне фігова... Нічога бо не бачу новага. Жыццё ідзе, а я за ім... аўтапілотам... Была за плотам , застаюся я ізноў за плотам. Што ножкай дрыгаю яшчэ, дык жыць ахвота. Яшчэ не скончылася, мабыць , мая квота ... За дротам , кажаце ...Ну , так, за дротам. Наўкол балота , кажаце... згаджуся ... Бо і балота. Сцяжкі растаўлены, аблава ідзе наскрозь... Ужо і не стрымаць мне слёз. Народ бядуе , як і я , бо цяжка. А за сцяжкамі... мінныя расцяжкі ...
Не я тут плачу, то настрой такі . Па мне , дык трэба проста выдаліць сцяжкі ...
;