У Дзень нараджэння

Валентина Дробышевская
Быць каханай і закаханай
Так прыемна, калі ў палоне
Цеплыні дарагіх далоняў
Сустракаеш і ноч, і ранне.

Так прыемна, калі чытаеш
SMS-кі, у якіх прызнанне,
Што кахае! І ты кахаеш
Кожным позіркам і дыханнем!

Так прыемна глядзець у вочы
І тануць у чароўнай казцы!
Ва ўзаемнай павазе, ласцы
Па жыцці так прыемна крочыць!

Дык няхай умацуюцца крылы
Ад здароўя, кахання, натхнення!
Я жадаю ў твой Дзень нараджэння,
Мой адзіны, мой родны, мой мілы!