Святая карусель

Александр Жолнерски
Недзе далёка анёлы і д’яблы
разам гулялі ў хакей на траве.
Што было потым: нехта з’еў яблык
ды не прызнаўся. Пушча раве,
хаты хістаюцца, бы звар’яцелі,
людзі мардуюць адзін аднаго:
круцяцца колы святой каруселі.
Дзеля каго? Дзеля чаго?