По моих следах никто не идёт

Чабарок
Па маіх слядах  больш ніхто не ідзе
І гаворкі гарачай  ніхто не пачуе,
Патанае мой дом у густой лебядзе,
У тым доме даўно  ніхто  не начуе.

Бо  яны ўсе пайшлі  за бягучай вадой,
У якой люстравалі блакітныя мары,
Толькі многіх жыццё сустракала бядой,
Летуценняў блакіт пахавала ў хмары.

Мне пра тое казалі ў цішы камышы,
Яны сведкам былі, як смактала іх багна.
Памяні іх, Гасподзь, на святочнай імшы,
Калі горыч бяды ўсю выпілі прагна.


***
Я іду  па шляхах, дзе  цвітуць валуны,
Што  Сізіф раскідаў па ўсім свеце
І мой крыж разабьюць у начы калуны,
Бо валошкамі след засявае ўжо вецер.