20, 08, 2017

Светлая Две Тысячи 10
На свеце шмат людзей і меркаванняў іх. Ды толькі слухаць я магу не ўсіх, пазіцыю бо маю грамадзянскую. Яна вядзе мяне ў пэўным накірунку. Магчыма ... у газавую камеру ...ці ў бункер. Час Ч расставіць усё па месцах. Чакаю з фронтаў звестак

...і пра дыскусіі... То бок, як пра перкусію на сёння можна гаварыць... Калі гарыць ужо ... Блакітным полымем пакрыла ўсё вакол... Адзін цагляны частакол застаўся цэлым ... За ім дрыгва , хлусня і мы ...валяемся як цэглы. Патрэбна бо КТ.

Саромецца бывае сорамна, а ганарыцца гонар трэба мець... Чаго шумець і біцца галавой у сцяну ... мо трэба скокнуць за натоўпам у багну... Там цёпла, ціха, дождж не мочыць, што кіслароду мо няма, дык што ўжо асабліва тут паробіш... Народ хавае свой сапраўдны квест . Хавае ад усіх. Хавае моцна. Каб не адчулі той нянавісці да ўлады моц, што разарве любога, на кавалкі ...стосам...