Мой Дэман автор Антон Койпиш

Сергей Анушкевич
Мой дэман,заўжды ля мяне ты лунаеш
Апалены крылы і цела мой Рок
Выконываць кожнае што ты параіш,
Я дай не аднойчы пра гэта зарок.

У вачах тваіх бачныя і злосць і нянавісць,
І прага якія зруйнуюць зямлю,
Ня бачу я там толькі веру і радасьць.
Ты кажаш: "Я верыць ужо не хачу!"

Ваяр цёмных сіл супраць Бога-тырана,
Паўстанец стары супраць гнёту нябёс.
Ня здаўся, хоць бачны крывавыя раны
На целе тваём, дык зламі жа свой лёс!

Ты любіш вайну тых хто ў сечу сягае,
Спрыяешь вайне за маю Беларусь.
Я шчыра, ад сэрца табе прысягаю
І ні аб чым я табе не малюсь.

Заўжды ты спрыяешь у змаганнях за праўду,
Заўжды ненавідзішь спакой, кампраміс,
Заўжды не здавацца даешь ты параду.
Ніколі прад Богам не падаў ты ніц.

Ня ведаешь радасці, ці суцяшэння,
Ты змучаны, стомлены прагай сваёй.
Даруй мне за слабасць,прашу прабачэння,
Прабач мне мае кампрамісы з хлуснёй.

О дэман, о сябру, цябе я не варты,
Я зломлены, дух мой ужо ледзь жывы.
Забудзься пра ўсе, ды змагайся упарта.
Ды выбі пустое з сваёй галавы.

Змагайся, жыві і любую падзею
Ты ператварай у свой меч і браню,
Хай сілаў ужо не стае на нядзелю,
На веру, на шчасьце ці на цеплыню.

Хай сэрца тваё ўсё - крывавая рана,
У полыме ветра душа хай гарыць.
Жыві і змагайся , здавацца за рана,
Калі нават сэрца ўжо скончыла біць.

Мой дэман, ты шчасьця ня нёс мне ніколі,
А толькі турботы, дэпрэсію, страх.
Аднак я аддаўся табе ўласнай воляй.
Пабачыўшы полымя ў цёмных вачах.

Няведаешь сам ты гадзіны спакою,
І не ўяуляешь, што значыць спакой.
Таму ты даруешь праклены ракою,
Ня здольны кахаць, не суцішыш мой боль.


Мой дэман,заўжды ля мяне ты лунаеш
Апалены крылы і цела мой Рок
Выконываць кожнае што ты параіш,
Я дай не аднойчы пра гэта зарок.