У мяне свой бог

Ирина Башкевич
У мяне свой бог,
Ён жыве на грэбне,
Ён марнуе мой час,
І ён ветлівы вельмі.

Ён збірае дары,
Хавае ў куфар,
Ды нахмурыўшы лоб,
Пачынае слухаць.

Ну, калі статыстычна:
Для астатніх багоў –
Пацеха.
Ну а мой, ён сур’ёзны,
Ён нават адказвае мне
Рэхам.