Пустэчы

Надежда Петручук Филон
Не проста так нам дадзена жыццё,
И часам мы праходзім праз пустэчы,
Дзе адбываюцца з магутным Богам стрэчы,
Сам насам і з нябёсами зліццё.

А праз пустэчы варта нам ісці,
Ісці трывала праз пясок гарачы.
Няхай душа ад болю часта плача,
Але тут Госпада прасцей знайсці.

Праходзіць варта праз пустэчы нам,
Бо выступае столькі мудрай солі
Праз слёзы адзіноты, суму , болю.
Няма тут месца летуценням-снам.

Праз слёзы нам нябёсы бачна лепш.
Калі ад смагі вусны засыхаюць,
Ад стомленасці вочы засынаюць,
Тут молішся часцей, усяго найперш.

І праз пустэчы трэба нам ісці...
Вядзі, мой Бог. Хачу прайсці з цярпеннем,
КАб атрымаць дажджы дабраславенняў,
Якія мне належаць у жыцці.