метамарфозы

Станислав Шастак
Хоць я не Бог, але каб мог,
Хацеў бы я, прызнацца,
На родны ўзыйсці парог,
Вярнуць маё юнацтва!

Не быў хоць сынам караля,
Ды бачыў, што жадаў:
Як расцвітае зноў зямля,
Калі мароз прапаў.

Які цудоўны есць сусвет
І як яго пазнаць.
Есць колькі ў космасе планет
І дзе жыццё шукаць.

Цікава жыць, як повен сiл
І цераз край ідэй,
Калі табе ўсход сонца мiл,
Бо час дае для дзей!

Юнацтва, дзе ўсе члены гнуткі
Выключна аднаго,
Дзень пралятае сьветлы, хуткі
І не дагнаць яго!

Гады ж прыносяць несумненна
З сабою досьвед перамен
Усе касцянее патаенна,
Схіляе голаў стойкі член.

І не пасьпееш азірнуцца,
Дый час бракуе для таго,
Як горка прыйдзецца ўсміхнуцца
З метамарфозы ўсяго!